Выбрать главу
21-22 лютага '85
* * *

Ніне Сокал

Мы на зямлі, каб несці крыж з пакорай, Наканаванне дзейснячы сваё. Няхай шчэ сорак радасцей па сорак Асвецяць шчыраваннейка тваё.
Інач усё, што можна перайначыць, Мірыся з тым, над чым не ўладна ты. Здароўя табе, Ніначка, удачы, Любові ад паблізных, светлаты!
6 ліпеня '93 
* * *
Калі бабе сорак пяць гадоў, Дык яна - як ягадка наноў. Што ж казаць пра мужыка таго, Каму толькі сорак усяго?! У такім узросце ж сама сіла Дараваных ад прыроды крылаў; У такім узросце ж сама розум - Памяркоўны, ўзважлівы, цвярозы; Хоць, капешне, й д'ябал не дрымае, Пад рабрыну ўсё так і штурхае!.. Ну яго ў балота! Хай Валодзю Аніякі чмут у грэх не ўводзіць! Паднімаю чарачку сваю За яго любімую сям'ю! За Спадарыню! За Спадара — За Валодзю Косача! Ура!
4 студзеня '92
НАВАСЕЛЬНЫ ТОСТ

Святлане і Уладзіміру Каранковічам

У гэтым куточку, у гэтым дамку-церамочку Хай свецяцца радасцю ўсіхныя вочы і вочкі! Душэўны снакой хай ніколі нішто не ўстрывожыць, Калі ж патрывожыць - хай добрае толькі варожыць! Хай спраўдзяцца мары анёлка і "ганкі" Марычкі: Хай знойдуцца тут ёй і брацік яшчэ, і сястрычка! Хай помніцца, што дом - не мур, не падмурак, не сцены: Дом - гэта любоў, гэта водар святлоты нятленнай. Няхай жа ваш дух будзе гэткім святлом і жыўлёны, Хай ваша жыццё будзе Госпадам тут блаславёна!
5 лістапада '95
* * *

Брату Міколу

Родны наш, дарагі наш брат, Наш адзіны! Бач, прыйшлі ўжо й твае 50 У гасціну! Моцна так абнялі ўраз усе, Каб сагрэцца... Хай ім чарачку поўную паднясе Радасць сэрца! Ім, гадам сумленным тваім І мазольным, — Дай жа шчыры свой дзякуй ім За крок вольны Ад вялікага і малога зла, За магчымасць Жыць законамі годнасці, Дабраты і святла, Быць сапраўдным мужчынам! Родны наш, Любы, гожы наш брат, Чарнабровы, Стрэнь шчасліва і наступныя свае 50, Будзь здаровы!
1 кастрычніка '96
• • •

Анатолю Вярцінскаму

Вам сёння скажуць шмат харошых слоў, Для гэтага ёсць не адна прычына. Прыйду і я - цераз маіх паслоў: Світальны вецер, зорку, аблачыну.
Калі натоміць Вас бяздарны дзень, Бясконцым здасца доўгі шэры вечар - Да золкай шыбы лёгка прыпадзе І Вас аклікне мой світальны вецер.
І Вы тады расчыніце акно, І мова ветру будзе зразумета: Утканы ў долі Вашай палатно Усе калёры залатога лета.
Павольна пройдзе ў Вас над галавой У час той аблачына, ціха скажа: Мінецца морак, як мінуцца ёй, І зноў пагодна будзе ў небе Вашым.
Там вечна зорцы лучнасці цвісці, Той лучнасці з зямлёй, з сябрынай, з песняй, Што памагае па жыцці ісці, Што не дае душы прагоркнуць плесняй.
Вам сёння скажуць шмат харошых слоў. А свята - нібы пяцьдзесят аерын... Я аддаю Вам трох маіх паслоў - На шчасце. і на сілу, і на веру!
15 лістапада '81
• • •

Алесю Разанаву

ў дзень 50-годдзя

Прымі, зямляча мілы, віншаванне! Ажно губляюся, што пажадаць: Ты так бліскуча творчым шчыраваннем Умееш земнаванню сэнс надаць!
А што патрэбна чалавеку болей Тут, у марноцці скрушлівым юдолі?!