Не прагнеш ты пустога барыша.
Будзь блаславёнай век,
Прамень-душа!
3 снежня '97
І Я ЎЗНІМАЮ КЕЛІХ СВОЙ!..
Валеру Скарыну
"Мае гады - маё багацце", -
Сцвярджае песня.
Валера, дружа мой, мой браце!
Узрост не весні -
Саракагоддзе,
гэта праўда,
Ды праўда й тое,
Што нашы святы, наша радасць --
Не за гарою,
А з намі, ў нас, у нашым сэрцы.
Хай так і будзе!
Няхай цябе у паняверцы
Не бачаць людзі!
Жыццё без смутку немагчыма,
І ўсё ж я зычу:
Хай Музыка й твая Жанчына
Цябе вялічаць!
Хай абыходзяць бокам жалі
Твой дом сардэчны:
Здароўя!
За цябе!
За Галю!
Любові - вечнай!
24 чэрееня '94
• • •
В. Жуковічу
Хай прасторным будзе тваё поле,
Хай красуе плёнам збажына!
І ў пакуце не крыўдуй на долю:
Светлая ў цябе яна.
А пакуты для таго й пакуты,
Каб спазнаў і шчасце на вяку ты.
Будзь!
4 лістапада '81
• • •
Ядвізе Адамаўне
Рымашэўскай-Шмідт-Ноак
І на чужыне-чужыне,
Што сталася жыццём і лёсам,
Вам, светлая душа, далося
Не ўтравянець, не ўкамянець,
А-
і ў бядзе -
важкім калоссем
Спагады, дабраты звінець.
Хай не слабее сіла духу,
Не цьмяцца зыркія агні
Душы і сэрца:
моцы, руху,
Неадзіноты, цеплыні!
9 снежня '97
• • •
А. М. Цэлікаву,
урачу-тэрапеўту сан. "Беларусь”
За днямі дні, за тыднямі - гады
Злятаюць, як дажджынкі, ў незваротнасць,
І не мінуць нікому тут бяды,
І кожны прагне рук і сэрцаў родных,
Каб у ліхі, у беспрасветны час
Было нам да каго душой прыпасці,
Каб покуль промень сонца не пагас,
Было з кім раздзяліць і боль, і шчасце.
I, можа, у гэтых пошуках і ёсць
Сам сэнс жыцця -
У пошуках і ў мары?..
Хай вечна з Вамі будзе маладосць,
Нібы аазіс у пясках Сахары!
27 снежня '81, Друскенікі
• • •
Л. I. Малюкявічэне, б
метадысту па ЛФК сан. "Беларусь"
У кожнага ў жыцці ёсць галалёды
I дзікія абложныя снягі...
Віншуючы Вас сёння з Новым Годам,
Хачу сказаць:
- Не ведайце тугі
Ані па сонцу, -
Хай яго хапае
У долі Вашай, -
Ні па жаўруках.
Хоць здасца: шчасце жураўлём лятае, —
Сініцай радасць ціўкае ў руках.
Хай будзе Вам і хораша, і ўтульна,
Няхай цвіце вясна сярод зімы,
Бо праўда:
"Шчасце дадзена датуль нам,
Пакуль нас любяць,
Покуль любім мы".
27 снежня '81, Друскенікі
• • •
Сяргею Панізьніку
...I любасць белаю лілеяй
Усходзіць з хваль саракавых...
Няхай давеку не мялее
Крыніца радасцей тваіх,
Турботаў, клопатаў вясновых.
У долі шчодрая рука:
Ужо не спустазеліць слова
Тваё
ў палях Мацерыка!
2 траўня '82
• • •
Марыі Кожух
Залатая наша, залатая!
Ах, які ён шпаркі, часабег,
Як няўлоўна дзверы расчыняе
3 году ў год -
у вечнасці -
й табе...
Залатая паша, залатая!
Спадзявання на спачын няма,
Бо душа жывая толькі тая,
Што святло прадзе з сябе сама.
Залатая наша, залатая!
Лёс цябе не песціў, ды - бярог,
І гарыць усё-ткі, асяняе
Зорка ўцехі мужны твой парог.
Моцай духу шчасце ажыві,
Хай любові поле не ўвядае, -
Залатая наша, залатая,
Бог Святы цябе багаславі!