Выбрать главу
Хай як хоча сіліцца яна Вас падмяць, скарыць любой цаною, - Помпіце Максіма Багдановіча: "Піце чару поўную да дна"!
Трыдзевяць зямель, трыдзевяць рэк, Безліч пастак і выпрабаванняў Могуць быць вам тут наканаваны, — Помніце пра званне: ЧАЛАВЕК!
Бо пакуль не мірыцца душа 3 асыцеласцю і прыніжэннем, Чалавек не знае паражэння. Піце радасць з Зорнага Каўша!
Помніце й найслотнаю парой: Ваша доля толькі ў вас ва ўладзе. Хай буяе зорны бэз на градзе: Дзякую за бэзавы настрой!
5 красавіка '83
• • •

Ніне Загорскай

Хай сціплыя мае каралі Нясуць табе святло з аддалі: На ўсё харошае! Хай згадваюць у віраванні Табе загорскія світанні, Буй-росы божыя.
Калі папраўдзе гэтак станецца, Ты будзеш і сама, як раніца: Нястомна-ўвішная. Адданым словам, песняй, зёлкаю Натхнёна долю сэрцам-пчолкаю Для люду вышыеш!
20 ліпеня '90
• • •

Яўгену Сяленю,

да 50-годдзя

Так неназоліста — за годам год - Шчыруе Час, спрактыкавана, молада, I- калі ласка! - з радасцяў, з нягод Змудруе раптам цэлы злітак золата...
Яўгене, дружа! Ведаем: Табе Няма калі тым зліткам любавацца, Бо Ты ў нястомным руху, у турбе За справу, а не ў пошуках авацый.
Але сягоння, ў дзень Твой залаты, Мы ўсе нясем Табе ў найшчырым слове Пашаны нашай вечныя сады, Нябёсы нашай вечнае любові.
Жадаем шчасця, невычэрпных сіл, Хай плён задуму кожную ўвянчае, А беды йдуць на чорныя лясы, - Сто лят Табе! Цалуем! Крынічане.
27 лютага '85 Вользе Васільеўне ШУЙ - выпускнікі Белаазёрскай СШ № 2
НА РАЗВІТАННЕ
Вольга Васільеўна, мілая, Сэрца шчымлівасцю поўніцца... І праз гады шпаркакрылыя Будзе нам з любасцю помніцца, Як Вы за нас хваляваліся, Як разумелі нас, няньчылі, Як дзеля нас выкладаліся Ведамі, клопатам мамчыным.
Душы такія не старацца! Юная, чулая, ветлая, Любая наша настаўніца, Самаахвярніца светлая, - Вас не забудзем ніколі мы. Дай Бог Вам долі зычлівае: Ходзячы сцежкамі дольнымі, Быць і нябёсна шчасліваю!
18 чэрвеня '97
• • •

Руслану і Наташы

Віншуем з урачыстым святам - Шлюбам! Жывіце дружна, як адна душа, Як вока, беражыце вашу любасць! Стварайце светлым свой сямейны дом, Спрыяюць хай здароўе, згода, праца, А ўсё, што хоча ў здымках люстравацца - Няхай збірае гэты вось альбом.
7 жніўня '90
• • •

Афіцыянткам

сталовай сан. "Беларусь"

3 Новым Годам, мілыя дзяўчаты! Я хачу ад сэрца пажадаць Самага раскошнага Вам свята, За каторым смуткаў не відаць!
Сцелецца жыццё шырокім плёсам. Хай напасці пойдуць за вадой, Каб ніколі маладыя лёсы Вашыя не зналіся з бядой.
Хай Вас абмінае звада, здрада, - Толькі згодай варта даражыць. Хай часцей да Вас прыходзіць радасць, Хай любоў Вам памагае жыць.
Каб усё, што зло - навек звялося, Каб усё, што Хараство - збылося!
28 снежня '81, Друскенікі
• • •

Алесю Каско ў дзень нараджэння