Но призрачно мелькнет случайный лучик,
И всё, чем был унижен ты и мучим,
Отступит вдруг за далынюю гряду.
И вдруг поймешь: покуда живы люди,
Всенепременно кто-то теплить будет
Твоих надежд бессмертную звезду.
25 кастрычніка '82, Разань
ВАСІЛЁК
В. Ж.
Само лета ў імені тваім,
Само лета.
Цэлы лёс наш аказаўся ім
Абагрэты.
А высокай радасці куток
Не абжыты...
Ходзіць хваляй, чыстай і крутой,
Поле жыта.
Расхінуцца раптам каласы -
Прама ў вочы
Таямніцай смутку і красы -
Васілёчак!
Столькі лета ў імепі тваім!..
20 красавіка '77
• • •
Карласу Шэрману
Паклікала - але зачынена
Душэўнай падзарадкі школа...
Мой дружа, просіш немагчымага:
У смутку верш пісаць вясёлы.
3 абставінамі недалужнымі
Змагацца, здэцца, ўжо нязмога...
...Ах, паііляваць па лёд і лужыпы,
Прыеду!
Прывітанне ёгам!
14 снежня '78
РАНДО ДЛЯ МАР’І НОВІК
Вось і для верша ёсць прычына,
Яна зусім навідавочку:
Касіла Мар'я канюшыну
У Ярашэўскага ў садочку.
Каітнелі ружы і вяргіні.
Ступала быццам па шнурочку
Адважная касінярыня
У Ярашэўскага ў садочку.
Пракосы ж клаліся крывенька...
Касіла Мар’я аж да ночкі,
Аж покуль конік не заценькаў
У Ярашэўскага ў садочку.
Зацёхкаў конік, як салоўка...
І села Мар'я ў халадочку,
Схіліла гожую галоўку
У Ярашэўскага ў садочку.
Залюбавалася міжволі,
Хоць і зажурваліся вочкі:
"Няўжо не буду больш ніколі
У Ярашэўскага ў садочку?.."
Душы не кратай, паняверка,
Сумненні, адбягайце ўпрочкі:
Яшчэ паходзіць касінерка
У Ярашэўскага ў садочку!
3 вечара на 14 жніўня '97,
Гота (Цюрынгія)
СУХМЕНЬ. 1979
Брату
Цяпер, калі ўсёеўрапейская спякота
3 неміласэрнай сілаю сягнула
3 нябёсаў высквараных і сюды,
На старану палескую маю,
У дольных водах некалі купаную, -
Цяпер яна жадна глытку вады.
Як дзіўна: гэту смагу
Непрыспанаю
Нашу ў сабе ўсе помныя гады.
Мяне ў дарозе -
У любой -
Заўжды
Да чыстага калодзежа цягнула.
2 ліпеня '79
НА АДВІТАННЕ 3 БАШКІРЫЯЙ
Асылгужы Багуманаву
Скажу яшчэ раз "дзякуй!" краю гэтаму
За радасць лучнасці з харошымі людзьмі,
За песню цёплую курая, мне напетую
У самых весніцах пяклівае зімы.
Шмат што адпрэчу, шмат забуду я, ды знаю:
Ужо мне помніць, каб жыла хоць сто гадоў.,
Як чуйная душа трысціны той - таго кура'я —
Трысцінку мыслячую прагла ўкрыць
ад халадоў.
Вялізная Зямля мая, мая маленькая!..
Пад кронай сонца, над трывог давечнай кронай
Усюды марыш ты і верыш так жалейкава,
Усюды дзецям тваім трэба ласка, абарона...
13 лютага '86
ЗАЛАТАЯ ДЗІДА
Валянціне
Тваё жыццё і праўда - як прадвесне,
Калі зіма змагаецца з вясной,
Калі нябёсаў жаўрукова песня
Ледзь выжывае ў золі снегавой.
І немач цела, і зямныя страты,
І марны пошук праўды на зямлі, -
Як сіляцца яны твой дух за краты,
У гіблы лёх адчаю пасяліць!..
І як бы йшчэ, якім бы чынам-дзівам
Убараніцца ад бяды ён змог,
Калі б не той святоўны абярог -
Тваёй любові залатая дзіда?