Выбрать главу

— I гэта — для кантролю і дапамогі табе паднімаю штаб. Хутка да цябе прыйдуць камандзіры…

Валошын крыва ўсміхнуўся і хмыкнуў у тэлефонную трубку:

— Во, то дапамога! Мне ствалы патрэбны. Артылерыя з боепрыпасамі.

— Будзе, будзе. Я тут увязваю., Усе неабходныя распараджэнні ўжо аддадзены.

— Да-а, — самотна ўздыхнуў Валошын. — Распараджэнняў, вядома, хопіць…

— Падкінем «семачак». Лукашык ужо адправіўся. Павёз, што там у яго наскраблося…

— Таварыш дзесяты! — ажыўлена перапыніў яго ка-мандзір батальёна. — А ўсё ж як з атакай? Дазволілі б на паўгадзіны раней? Ці на паўгадзіны пазней?

— Не, будзеце выконваць, як прызначана. Артбатарэя адкрывае агонь роўна ў шэсць трыццаць.

Валошын паморшчыўся. Ён так і ведаў, што гэтая яго просьба застанецца марнай, але вось не стрымаўся. I дарма. Здаецца, гэта была апошняя іх размова ў спакоі, наступныя ў гарачцы бою ўжо будуць іншыя — на высокіх нотах, з нервамі і матам. Гунько з пачаткам бою адразу мяняўся, і тады ў чымсь упрасіць яго ці пераканаць было немагчыма. Пераконвала яго толькі начальетва, з якім ён заўжды заставаўся надзіва абыходлівым і пакладзістым.

Пакуль камандзір батальёна размаўляў па тэлефоне, прынеслі сняданак — Валошын пачуў, як за яго плячыма ажывіўся заўжды апатычны Чарнаручанка, — з задавальненнем пачаў завіхацца каля кацялкоў і боханаў мерзлага хлеба. Камбат паклаў на апарат трубку.

— Вось, таварыш камбат, снедайце.

Тэлефаніст пасгавіў на скрынку плоскі алюмініевы кацялок, абліты крупнікам, на знятае вечка зважліва паклаў пайку хлеба. Прыгуноў на саломе развязваў рэчмяшок.

— Тут во доппаёк вам, таварыш капітан. Старшына перадаў. Што тут? А, во сала…

Ён асцярожна выцягнуў з рэчмяшка нешта загорнутае ў падраную газету, паклаў на скрынку.

— Вось, вам і лейтэнанту.

Валошын зразумеў: гэта быў доппаёк за сакавік — месячная камандзірская дабаўка да салдацкай франтавой нормы, заўжды нечаканая і нават дзіўнаватая сваёй нязвыклай далікатнасцю ў выглядзе рыбных кансерваў, масла, пячэння. Зрэшты, масла і пячэнне цяпер былі заменены салам, што, аднак, таксама няблага.

Пазіраючы, як разведчык старанна выцярушвае з рэч-мяшка рэшту пакрышанага пячэння, Валошын паспытаў абламаны кавалачак і з нядбайнай шчодрасцю пасунуў на край увесь пакамечаны, сыраваты кулёк.

— Частуйцеся, Чарнаручанка!

— Ды ну…

— Ешце, ешце. Пакуль Гутмана няма.

— Гэта вам, — сарамліва адмовіўся Чарнаручанка. — Мы во, — пашано…

— Гутман прыйдзе, прыбярэ, — сказаў Прыгуноў, і ра-зам з Чарнаручанкам узяўся за свой кацялок з крупнікам. — I лейтэнанту тут. Усё разам.

«Не хочуць — хай прыбярэ Гутман», — падумаў камбат, ён жа есці гэта пячэнне проста саромеўся, гледзячы, як адсоўваліся ад яго байцы. Тым не менш, як і ўсе, ён таксама быў галодны і, адчуваючы, як катастрафічна хутка міналі хвіліны ціхага часу, думаў, што неўзабаве стане не да яды. Ён таропка высербаў свае паўкацялка ледзь цёплага пшоннага крупніку з хлебам і засунуў у палявую сумку складную алюмініевую лыжку.

У гэты час зазумерыў тэлефон.

— Пачынаецца!

Сапраўды, пачыналася. Званіў ПНШ-2. патрабаваў звесткі аб разведцы абедзвюх вышынь. і Валошын груба сказаў яму, што сам яшчэ не атрымаў гэтых звесгак. З ПНШ ён адвёў душу, выказаўшы яму ўсё, што думаў пра арганізацыю ягонай службы ў часці. Капітан пакрыўдзіўся, яны паспрачаліся, але толькі ён паклаў трубку, як зазваніў начальнік артылерыі. Гэтаму трэба было ўвязаць некаторыя моманты артпадрыхтоўкі мінроты Злобіна з дзеялнямі яго батальёна. Начальніка артылерыі Валошыв увогуле паважаў, гэта быў талковы кадравы капітан, з якім яны выдатна дамаўляліся на тактычных вучэннях пац Свярдлоўскам, але цяпер Валошын зрэзаў яго пытаннем:

— Колькі?

— Што — колькі?

— Колькі «дыняў» на мяне адпушчана? Бэка? Два?

— Ого, захацеў! — развесяліўся капітан. — Бэка! Па дваццаць «дынек» на ствол.

— Зразумеў. Што і ўвязваць! Якое тут можа быць узаемадзеянне?

— Тым больш трэба ўзаемадзейнічаць, — сказаў нач-арт. — Калі «дынек» навалам, тады сапраўды… Тады еш ад пуза і яшчэ застанецца. А тут кожная «дынька» на ўліку, разумееш?

— Вось што, капітан, — сказаў Валошын. — Я папрашу толькі аднаго: каб не ўсе адразу. Каб — на пасля. Спярша ўжо я сам як-небудзь. Зразумеў ты мяне?

— Я зразумеў,— уздыхнуў у трубку начарт. — Ды нада мной ці зразумеюць?

«Над табой наўрад ці зразумеюць», — падумаў Валошын,

пачуўшы, як у траншэі затупалі крокі і хтось, ціха размаўляючы там, затузаў палатку. Па бесклапотным смеху і ўрыўках размовы камбат зразумеў, што гэта ішлі работнікі штаба, пасланыя да яго для кантролю і дапамогі. I сапраўды, у цесную зямлянку неўзабаве. ўціснуліся тры мажныя камандзірскія постаці ў паўшубках, са счырванелымі ад марознага ветру тварамі, заклапочаныя і ў той жа час поўныя важнасці ўскладзеных на іх абавязкаў.