Выбрать главу

Існуюць драбнейшыя працы Карскага, што кранаюць і моваведныя пытаньні моваў украінскай, польскай ды нават паўдзённых славянаў дый кашубаў.

Сьветагляд Яўхіма Карскага

1. Пагляды моваведныя

Духова, як чалавек-грамадзянін і як вучоны, Яўхім Карскі складаўся й усталёўваўся ў апошняй траціне XIX ст. Пара гэтая й наклала сваё гістарычнае таўро на ягонай мэнтальнасьці, яго навуковых дый палітычных паглядах.

На полі моваведнае працы Карскі зьяўляецца ў часе, калі ў эўрапейскай філялёгіі ападала ўжо празьмернае захапленьне тэарэтычнымі рэканструкцыямі дагістарычных моўных працэсаў і формаў дый гіпатэтычных прамоваў-архетыпаў, што мелі існаваць тысячы гадоў таму — захапленьне, выкліканае паяваю «Прыраўнальнае граматыкі індагерманскіх моваў» Франца Боппа ў 1833 годзе. Моваведы тады ўсьведамілі ўжо сабе, што на тое, каб рабіць трапныя дапушчэньні аб дагістарычных працэсах дый формах мовы, найперш трэба пазнаць і добра вывучыць факты мовы гістарычныя, і, асабліва, мову сучасную ўва ўсім яе жывым багацьці дый усей дыялектнай разнароднасьці. На гэта асаблівы націск клала новае пакаленьне эўрапейскіх моваведаў канца XIX ст., г. зв. маладаграматыкі.

Вось у гэтым кірунку вялася тады ўжо сыстэматычная праца й на полі славянскае моваведы, асновы якой паклалі яшчэ на пачатку стагодзьдзя «патрыярхі» славянаведы — чэх Язэп Даброўскі дый ягоны вучань славенец Баўтрамей Капітар, а на мадэрныя навуковыя прынцыпы паставілі славенец Францішак Міклошыц дый харват Ватрослаў Ягіч, ягоны вучань, які выдаваў у Бэрліне чаcanic «Archiv fur slavische Philologie», дый стварыў там вядучы асяродак славянаведы.

Аўстрыйская Вена, цэнтар імпэрыі, у склад якой уваходзілі народы ўсіх трох славянскіх групаў — паўдзённай, заходняй і ўсходняй, — дый у якой тады панавала даволі лібэральная атмасфэра для навуковае працы, была блізу ідэальным месцам для разьвіцьця славянскае моваведы й славя наведы наагул. На славістычны моваведны аўтарытэт Міклошыца дый Вены арыентавалася моцна на пачатках свайго разьвіцьця й расейская моваведа, здольным гадунцом і выдатным працаўніком якое Карскі быў.

Настаўнік Карскага ў галіне філялёгіі, прафэсар Нежынскага Інстытуту Р. Брандт, сам выдатны ў сваю пару мовавед дый аўтар навукова важнага «Нарысу славянскае акцэнталёгіі» (1880), патрапіў прышчапіць свайму вучню новаўсьвядомленае зразуменьне навуковае вагі шырокае грунтоўнае фіксацыі, сыстэматызацыі й вывучэньня зьяваў паасобных моўных сыстэмаў, дый даў Карскаму дасканальнае навуковае падрыхтаваньне да выконваньня гэткага заданьня.

Гэга было вельмі важным для пазьнейшае моваведнае працы Карскага. Дзякуючы перанятаму ад прафэсара Брандта навыку да грунтоўнае й сыстэматычнае рэгістрацыі зьяваў мовы, Карскі пазьней і змог даць манумэнтальную манаграфію беларускае мовы ў сваіх «Беларусах». За наглядны прыклад-узор пры пісаньні гэтай манаграфіі напэўна паслужыла Карскаму колькітомная Міклошыцава «Прыраўнальная граматыка славянскіх моваў».

Свае агульныя пагляды на мову й сузалежнасьць яе разьвіцьця ад ходу гістарычных падзеяў дый ад характеру тэрыторыі дадзенага народу й прыроды краю, сам Карскі дае ў уводным абзацы ўводнага разьдзелу першага тому сваіх «Беларусаў» гэткімі словамі:

…мова разьвіваецца разам з пародам дый надлягае розным зьменам, зьвязаным зь пераменамі ў жыцьці самога народу. Гэтыя зьмены ў мовс залежаць ад расьсяленьня народу па розных краінах пры ягоным разрастаньні, дый ад тых вонкавых уплываў, над якія даводзіцца яму падпадаць у часе свайго самастойнага жыцьця. Ужо ў першую пару існаваньня таго ці іншага племені, фізычныя асаблівасьці занятае ім краіны так ці інакш адбіваюцца на выйрацаваныіі ягонага характару, які, у сваю чараду, накладае свой пэўны адбітак і на самую мову. Гэтая лучнасьць між моваю й прыродаю краю трывае нясупынна праз увесь час існаваньня народу. Прырода пакладае свой пэўны адбітак на народнае творства, змушаючы яго знаходзіць адпаведныя формы для выяўленьпя свае красы, свайго багацьця, ці — свае беднасьці. Напасьледак, і сам вонкавы ўплыў аднаго народу на іншы (спародиены ён ці далёк!), на ягоны быт, сьветаадчуваньне дый мову, знаходзіцца таксама ў цеснай залежнасьці ад прыроды краю: ад характару ягоных межаў, даступнасьці й спраўнасьці шляхоў спалучэньня; народ з адкрытымі натуральнымі межамі лягчэй падлягае вонкавым уплывам за той, у якога межы няпрыступныя. Словам, прырода мае вялікі ўплыў на ход жыцьця народу, на яго гісторыю, а разам з гэтым, і на разьвіцьцё мовы дый на зьмены ў ей; стуль само сабой стае зразумелым, што вывучэньне мовы неабходна папярэдзіць агульным нарысам аб фізычнай будове краю, занятага народам дый аб яго межах, з аднаго боку, а з другога — разгляд розных напластаваньняў у мове дый зьменаў у ей неабходна дапаўняць паказаньнем на тыя падзеі ў гістарычным жыцьці народу, якія давалі новы кірунак разьвіцьцю апошняга, ці, найменш, прысьпяшалі або тармазілі ягоны натуральны ход. Падобных спосабаў дасьледаваньня будзем трымацца й пры вывучэньні беларускага нарэчча (Б., I, 3–4).