Выбрать главу
памалу.
Я рагатала. Калі ў чацьвёрты раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Яны мне ўжо надакучылі. Сказала, каб адчапіліся. Далей што было - забылася... Калі ў энны раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Зразумела я: гэта ключык. Ад мяне чакалі чагосьці, Ды нічога не атрымалася. Нехта, я чула, сказаў: “Здаецца, яна зламалася”. Я думала, мяне зьнішчаць Ці адарвуць галаву. А мяне проста закінулі на гарышча. Там я цяпер жыву.
3. ВАВЁРКІ
Ці жывуць вавёркі ў норках? Не, яны жывуць у парках. Дрэвы там усе ў вавёрках, Быццам мёртвыя ў прыпарках.
4. ВІДАВОЧНАЯ
Відавочна бачыцца Слыхавушна чуецца Векапомна помніцца Адпаведна ведаецца Толькі ж я жа ж несумнеўна За сабой сама сабой. Чуеш, відавочная?
5. У ТАЕ ДЗЯЎЧЫНКІ
У тае дзяўчынкі сінія косы, Зусім сінія косы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі чырвоныя вочы, Зусім чырвоныя вочы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі зялёныя сьлёзы, Зусім зялёныя сьлёзы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі ружовыя акуляры, У якіх усе выявы ружовыя, Зусім ружовыя выявы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі белыя меркаваньні, Зусім белыя меркаваньні. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі на грудзях валасы, Кучаравыя чорныя валасы. А ў мяне такіх няма. А мне й ня трэба.
6. РАНІЦА
(песенька Віні Пуха) З раніцы ў мяне такі настрой, Што хош напіся, а хош утапіся. Гэта не таму, што я самагубца ці п’яніца. Проста раніцы не пазьбегнеш. На тое яна і раніца.
7. У КІШЭНІ
У маёй кішэні Жыве дзядзя Сеня І яго жонка Наташа. У іх на сьнеданьне каша, А на вячэру сыракваша. Прараблю ў кішэні дзірку. Будзе для іх параша. Кажа мне сябрук Воўка: Адпраў ты дзядзю Сеню Ў камандзіроўку Ў другую кішэню. А да цёці Наташы Пасадзі дзядзю Сашу (Дзядзя Саша жыве ў Воўкі Ў капюшоне вятроўкі). А я кажу: трэці — лішні. Пасадзім іх лепш да Надзі. Няхай яны зьядуць усе вішні Ў ейным кішэнным садзе.
8. РАДОННАЯ КАЗКА
Жыў-быў і цяпер жыве. І былі ў яго тры. Паселі яны на коней і паехалі. А адтуль раптам абвесьцілі, што дачка-прыгажуня і палова маёнтку ў спадчыну. Выйшаў мужык поле араць. Зацягнуў у багну і зьеў. І я там быў, мёд, піва і нацыянальны шансон. А хто слухаў, сьцяг табе. На белым кані па разорах да ўсходу.
9. МАРОЗІВА
Адзін хлопчык маленькі Зьеў замнога марозіва, І ягоныя ножкі Ператварыліся ў нозіва, А ручкі - у ручыва, А вочкі - у вочыва, А нос - у носіва, А пуза - у пузіва. А трусікі - у трусіва, А боцікі - у боціва, А зубкі - у зубіва, А роцік - у роціва, А пяткі - у пяціва, А косткі - у косьціва, А валасы - у валосіва, А сьлёзы - у сьлёзіва. Навошта, навошта Ён зьеў столькі марозіва?!
10. ЗІМА - МАРОЗІВА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ
А потым ад зімы Ці яшчэ ад нечага Усе навокал рэчы Ператварыліся ў рэчыва, А кал - у каліва, А печ - у печыва, А крэсы - у крэсіва, А палі - у паліва. А Тула - у тулава, А вол - у волава, А мары - у марыва, А Логас - у логава. А пі - у піва, А ка - у каву, А гра - у грыву А я - у яву. Сяджу, размаўляю