Выбрать главу
  ДЫЯНІСІЙСКАЯ ФІЛЯЗОФІЯ
На тонкай лёсачцы, Зь нябёсаў спушчанай, Гайдаўся Гайдэгер Напаўраструшчаны. А побач Крысьцева Сухое лісьціва Нагамі крэсьліла - Шукала крэсіва. На белым прапары, Напаўразгаданы, Драмаў падрапаны Пабіты Гадамэр. А Фэербах лавіў Іх у траве І фэербахаў іх Па галаве. А Ніцшэ зьнішчыў іх І перабіў, Засумаваў і новых Нарабіў.
  ГАМЭР
Як па пяску, рассыпаным па пляжы, Па камянёх, якія час зьбіраць, Ён раптам прыйдзе, спыніцца і ляжа, Каб дагары нагамі загараць. Зжаўцелы і распрануты да костак, Абжыты квадрыльёнам мурашоў, Устане раптам год празь дзевяноста І пойдзе спаць туды, адкуль прыйшоў. Яго ўжо там чакае валка лесу, Завеі, сьнежань, футравы каўнер... У белую сьляпую каламесу Сыходзіць белы і сьляпы Гамэр.
  НЯ ТАК, ЯК ТРЭБА
Усё ня так, як трэба. І вокамгненна згас. Стварожылася неба. Скапыціўся Пэгас. Лагодна мэтазгодна Набраў вядро вады. Зірнуў куды заўгодна. Сышоў у Нетуды.
  БІБЛІЯТЭКА
Маленькія скрываўленыя ручкі цягнуць кніжку з паліцы. Маленькія скрываўленыя ручкі, але толькі адна. Брудныя валасы і крывавыя вачніцы. Мне жахліва, але за сьпінай сьцяна. А перад носам таксама сьцяна, Са столі валіцца вапна, ціха і трапна, як ніколі раней. Што рабіць? Каталожныя скрыні вытыркаюцца з розных бакоў, б’юць мацней і мацней, панабілі мне гузакоў. Ногі мацаюць бібліёграфы ў выглядзе пацукоў. Шлях да выйсьця адрэзаны! Бібліятэкаркі ў выглядзе кажаноў зноў і зноў сядаюць на вочы, блытаюцца ў валасох, разьдзіраюць кіпцямі скуру, шкуматаюць у макулятуру. Вось, вятрыскам перапярэзаны, паркет прабівае ВАЮ! - кніжкі за ім, як птушкі, драпежныя пажыральнікі падлы, прагна выдзёўбваюць кішкі, на падлогу кідаюць мяса, трушчаць косткі... ГЭТА СОН! Я разьбіваю шкло ў вакне! Звон! Прачнуцца! Тэрмінова трэба прачнуцца! Гэта сон! Але раптам чужы? Нейкай Марфы або Пракопія? Мяне рэжуць шырокія вогненныя нажы. Нехта робіць зь мяне ксэракопію! Марфа! Марфачка! Абудзіся! Пракопка! Я кардонная картка. Я чорная кропка. Цяжка дыхаць. Я нічога не адчуваю. ГЭТА СОН! Але раптам... О Божа! Раптам нехта даўно ня сьпіць, Толькі сон ня можа спыніцца? Я ня выратуюся, мне ня жыць... Не! Ня трэба! Ратуйце! МІЛІЦЫЯ!!!
  ПА ШЧАСЬЦЕ
Зьбіраючыся плыць па шчасьце, свой карабель я назвала лайном - яно ж не патанае - але мастак-дызайнэр быў недалёкі чалавек і на карме накрэмзаў “ЛАЙНЭР”. І вырашыла я з хвіліны той ісьці па шчасьце пехатой. Я назавуся какай, і ніхто мне не зашкодзіць, бо ўсе ж упэўненыя, што гаўно ня ходзіць.
  НЯ ЛІРЫК
Не, я ня лірык — крый мяне хто можа, Чым можа, калі гэта дапаможа...

“ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ”

1. УЯВІ
Мой маленькі чытач! Уяві сабе, што ты вялікі крумкач - Вялікі чорны крумкач, І дзяўбеш крывавую ежу, Якую я для цябе рэжу Па кавалках ад жывых зьвяроў Пляскатым зубчастым нажом! Уявіў, як пырскае кроў? Гэта табе не баржом! Уявіў, як шматкамі Ляціць крывавая воўна? Праўда, цудоўна!
2. ЛЯЛЬКА
Калі ў першы раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Вельмі было балюча, І крычала я вельмі гучна. Калі ў другі раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Было ўжо ня так балюча. Я крычала ня вельмі гучна. Калі ў трэці раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Было зусім не балюча І нават амаль не калюча, А так, бы нехта казыча,