Выбрать главу
  ЭЛЕГІЯ № 1
Я зусім яшчэ маладая, Але ўпала на галаву I нікога больш не кахаю I наогул больш не жыву.
  * * *
Яны ад’язджалі па альфабэце І па годзе нараджэньня. Гэтыя пасьлядоўнасьці супадалі. Апошнім зьехаў самы малодшы на “я”.
  * * *
Мой голас лунае ў прыгожай магільні У цемрадзі, што касуе час. Вы можаце слухаць старанна і пільна, Ды я ўсё адно не пачую вас.
  * * *
Яна ведала, чым усё скончыцца. Рамантычныя казачнікі пішуць ману. Яна памылася, апранулася, заплюшчыла вочы І паклалася ў труну. І прыйшоў Голад. І прыйшла Смага. Захацелася “Прымы”. Захацелася каньяку. І прыйшлі дзеці: “Ма, табе блага?” А муж усьміхнуўся і паціснуў руку. У яго за сьпінай даўно былі крылы, З нагавіцы раз-пораз вызіраў белы край... І яны жылі яшчэ доўга і міла, І ён штоночы вадзіў яе ў рай.
  ***
Навошта мне маё жыцьцё бяз Слова, Калі Яно і ёсьць маё жыцьцё? Вазьмі жыцьцё. Пакінь мне толькі Слова. Яго я буду мёртвая казаць.
  ***
Калі было мне тры гады - я браў з налёту гарады. А з тых часоў, як пасталеў, ніяк не заваюю хлеў.
  НА МАСТАЦКАЙ ВЫСТАВЕ
Разьбягаюцца вочы - я хутка зраблюся касым. Разьбягаюцца вочы - баюся, каб ня зьбеглі зусім.
  ***
на дне
дня
асадак згадак
  ***
Ёсьць людзі блізкія, а ёсьць і проста недалёкія. Але найгорш - калі два ў адным.
  ***
У цяжкім змаганьні зь лянотай перамагло сяброўства.
  * * *
Думаў: зараз прыляціць натхненьне, а яно прыпёрлася на мыліцах. Атрымаць хацеў задавальненьне, а задавальненьня не атрымліваецца.
  * * *
Рэчаіснасьць мне заткнула рот, загадала тэрмінова ўніз ісьці (А магло б жа здарыцца наадварот: пайшоў бы ўверх, сам заткнуў бы пашчу Рэчаіснасьці!)...
  АБ МЕСЦЫ ЧАЛАВЕКА Ў СУСЬВЕЦЕ
Кожны павінен займаць сваю нішу: Машыну - Маша, а Мішаву - Міша. Жора і Лора, Галя і Толя - кожны сваю адыграць мусіць ролю. Толькі ня блытайце нішы, бо можа ў Грышу тады закахацца Сярожа. Дзіма з Антонам і Таня са Сьветай разам парушаць законы сусьвету... Вой, паглядзеце: Сёма і Гога лаюцца матам адзін на аднога, лупяць адзін аднаго і мяцеляць - нішу, напэўна, ніяк не падзеляць.

ТРЫ ПЭДАЛІ ДЛЯ ГОНШЧЫКА

  * * *
Яна чытала Гумілёва. Ён слухаў і казаў: “А клёва!”
  ЛЕБЯДЗІНАЯ ПЕСЬНЯ РЭАЛІСТА
Як чытаем верш бяз рыфмы - бы наскокваем на рыф мы. Трохі меншу вершах ям бы! Значна лепш - харэі, ямбы... Калі вершы маюць рытмы - адчуваем калярыт мы. Ну а ў вершах новай формы чуем бразгат аб фарфор мы
  ***
- Чаму ты прамаўляеш хорам? - Адному - сорам.
  НЯ ЎСЁ TOE ЗОЛАТА, ШТО 3 ВОЗУ ЎПАЛА
- Чаму вада не цячэ пад камень, што на сэрцы тваім? - пытаеце вы. - Я чалавек з залатымі рукамі, толькі без галавы.
  ***
Я штатная Муза Саюзу пісьменьнікаў. Назоўнікаў ведаю шмат і займеньнікаў. Валодаю ўсімі памерамі й рымамі I марамі масаў усімі магчымымі. Я сэрцы мільёнаў ціхутка памацаю I зь іх павыцягваю ўсю інфармацыю, Каб гутарку весьці з народам карысную Пра існае ў сьвеце або пра няіснае. Нарэшце, калі мы такія крутыя, Навошта нам, Музам, пісьменьнікі тыя? Мы можам што хочаш даволі прыстойна Пісаць, друкаваць і чытаць самастойна!