Выбрать главу
Вернуцца хутка з далёкіх краёў жураўлі, здзюбаюць белую соль ca скарынкі зямлі, крыламі квецень з галінак узнімуць да хмар, з возера поўнага знікне сіверу чар.
СТАРАЖЫТНАЯ КАЗКА ПРА ПАСЛУШЭНСТВА
Чатыры сыны гадаваліся ў таты паміж сабой у вялікай згодзе: першы — пісар, другі — араты, трэці — гандляр, а чацвёрты — злодзей.
бацька даваў ім парады:
— I задажджыцца, сей жыта, араты. Павінна кеміць галава пісарчука, што перапісвае яго рука.
А гандляра гэтак бацька вучыў: — За дробныя рэчы капейкі лічы.
Наказ даваў злодзею: — Зімой ці летам заўжды ўцякай, хто б ні гнаўся следам...
Вучоным стаў, хто крывулькі выводзіў. Карміў араты братоў пірагамі. А сын-гандляр не знаўся з даўгамі... He ўплішчыўся ў пастку за кражу злодзей.
РЭЦЭПТ
Прывеціць як нахабнага латрыгу? Ёсць сродак прабабуль: скруціўшы фігу крадком паміж фальбонак андарака, пачаставаць у думках: — Небарака! Гарляк твой луджаны глыне i фігу... A ўголас: — I мядку паешце крыху!
* * *
Плыў маладзік з загадкай уваччу. Пайшла ад вёскі. У горад не хачу.
Нажала б жыта новага на хлеб. Але не сеяла... I мой на небе серп. Прысела ціха на матуз мяжы — ды горкай ночы чарку не вазьму. Настрою шчырасці штодзень служыць стамілася, самотная таму. He кінуся за спуджаным звярком, не стаўлю перад песняй лес на кон. Калі сціскае даўкі ў горле ком, званец такі напеў ці праўды звон?

Поўнач

* * *
За любоўю наўпрост басаноч, нібы ластаўка, лётала ў сне. — Забяры мяне ў поўную ноч! — Можа, знойдзеш каго без мяне.
Не знаходжу. Між ніваў i рэк апусцеў наш заселены кут, нібы вымер даверлівы люд, a згубіўся ж адзін чалавек.
Не пазбавіць ні песня, ні птах болю, быццам рубца ад нажа. Затуманілася ў галавах. Цэлы год не праходзіць імжа.
Стухла чуласць мая без пары. Развітанні лягчэй за муры. Пагасілі вятрыскі кастры. Студзіць сэрда самота знутры.
Хоць бы прысачак тлеў ад агню. Ані следу завеі ў гаях. У падушку слязіну ўганю... Не сагрэтая крэпасць мая.
Ненаўмысна за шыбінай стаць: пранізаць ад сцяны да сцяны за імжакаю двор прахадны... На рагу як бы тая ж пастаць.
* * *
Выгінастую плынь вадапою маладзік сярпочкам намеціў, дзе, абняўшыся, мы з табою ад кахання хацелі памерці...
Прыхапіў нашу долю мароз. Замятуха галінку зламала. Ды каб шчасцейка гай узрос, усё роўна было б яго мала.
Аніхто нідзе аніколі не падумаў, што шчасця даволі, што захвоціўся ім сапраўды, зажадалася ліха-бяды.
Не зайздросцяць спакою цёмнаму. Мой гасцінец — дзядуля старэнькі! Нават шчанятку бяздомнаму зазірнуць маю права у зрэнкі.
А магло ж у зеніде спыніцца, нібы сонейка летняе. Раптам накацілася навальніца, пеканула па долі градам.
* * *
Пугач спужаўся цемнаты сасонніка... А ясны месячык паплыў да сонейка. Прастор запоўніла сляза бяссонейка а ясны месячык паплыў да сонейка.
Ды сплянтаваў віхор насешіе-зоры ўсе. Чарноту ноч пасе па чэмернай расе.
За ціхім селезнем ляцелі вуціцы. Ды размінуліся на цёмнай вуліцы.