Выбрать главу
Нямецкі самалёт гудзе іначай, i птушак выпускаюць з самалёта. Ад страху лёд становіцца гарачым. Найлепш хавацца у сваім балоце,
Кроў асабліва яркая на снезе, а на балоце — рыжае разводдзе. Найлепш хавацца ў роднае балота. хоць гразь у вайлакі i ў вочы лезе.
З балота вырас, як ляспы пагорак. Ванна дагнала, як было за сорак.
БЕЗЫМЕННА
Пахавана дажджом. Шчырым ветрам апета. Абалонку душы праглынула планета. I прапалі сцяжыны у прадонне су свету. Дзень наступны яе не чытаў запавету. Ды пакуль над зямлёй ціхі золак не згас, не стамляюцца кроны расці ў беспрытулле i расказваць палеглым легенды пра нас. I шукае ў рацэ свой адбітак матуля. I на свеце трывожным спакою няма... Сувязная ваеннае мае імя.
ВОБЛАКАМ СНЕГУ
Дам нырца ў пясчаныя хвалі — галінка надломана. На чабаровы грудок узыдзе скочка-зара. Не замгляцца зялёныя вочы Немана. Не астыне блакітная кроў Дняпра.
Будуць купаць маленства начоўкі ліповыя Нарачы. Настоена Свіцязь празрыста на чарадзейнай руце... Не ўсцеражэцца Кастусь, пра найлепшае марачы,— падставіць сляпой страле дуб свае грудзі.
Сагрэе поле з блакітнага лёну світка. Шчаслівыя вусны глынуць баравога пітва.
Ca шляхоў Клімука — Кавалёнка выткуцца два паясочкі на скроні, ад сонца намітка.
Спрытна падбрыкнеш зубрыкам з маладога Жодзіна, вымытая, што бабёр, заўжды ў бягучай рэчцы. Вушкі краіны — нафтавыя вышкі Рэчыцы. Вочы з драўлянай плахі, у лёхах знойдзенай...
З роднага даху адпудзіць няўдачы вясновы дым i накіруе воблакі па нябеснай вуліцы. Воблакам снегу, пленам дажджу ў цябе выліцца. Промнем барвовым сардэчніку i пачуццём маладым.
* * *
Пад малады цянёк бяроз пайшоў мой загасцінскі лёс, нічога не было нібы... I статкі — шчырыя грыбы.
Ізноў вяртацца мне куды? У згадках скачуць каля хаткі праменных ранкаў парасяткі i парасяткі — жалуды.
Кірмаш сарочы, ні граша. Ды зразумела я не ўчора, што бедная кішэнь — не гора. Багата бедная душа.
Жабрак збірае праз жыццё. А мой світанак быў харошы. Купаю памяць у раскошы да дна шляхоў прайграных дзён.
Снягоў адталых ручайкі ці пеўнікі збудзілі ранне. Асуджана на пакаранне раскручваць долі ручнікі.

Словы Бурачок жывыя ведаў

КАЛЯ ПОМНІКА ЯНКУ КУПАЛУ ЎГАРОДНІ
Каб ні кропелькі дня ў прорву ночы не ўпала, наш інстытут засланяў ад непагоды Купала.
У Немане коней купалі, a стрыглі вушамі вякі. Барвовыя гваздзікі ахоўвалі думы Купалы.
Табе экзамен здавала, настаўнік строгі Купала, за слова, скарб шчодры наш, стаяць да апошняга тыдня, пакуль не ўцалее наўсцяж ні ценю адпетага злыдня...
Куды растрачана дужасць? Колькі я тыдняў праспала?
Да памяці Вашай бяздушнасць не даруецца, Янка Купала!
МАЦЕЙ БУРАЧОК
У Жупранах звоняць званы. Ашмянкі плынь халадзее. На чатырох вараных вязуць Бурачка Мацея.
Якая высокая сіла асвечвае сумны абрад — сармацкі звычай ці сімвал? Мужыцкі быў адвакат!
Ад Кушлян да Жупран ціхія гоні ў скрусе. З адкрытых сялянскіх ран капае боль Беларусі.
На чатырох вараных з чорнага шляху не збочыць. А паабапал труны гора аж слепіць вочы.
Колькі рабіў ён спробы гора ўкінуць у лёх. Чорнай хусцінкай жалобы день на пагоркі лёг.