Выбрать главу

— У нядобрую пару жонка твая радзіць збіраецца, найважнейшага дохтара ў водпуск панесла. Праўда, акушэрка яшчэ фігуруе ў нас, але спазніўся ты, разбудзілі яе нейкія людзі, у вёску другую павязлі. Дэнтыстка зноў расхварэлася, пяты дзень з ложка не вылазіць.

Зашнырылі прадчуванні нядобрыя ў сэрцы перамучаным і хацеў было фураю ў павет па «пагатове» тое накіравацца, ды міліцыянта на ганку пастарунковым згледзеў пазяхаючага. Маючы ўлады аўтарытэт на ўвазе, лямантую паціху, што «пагатове» няшчаснае з абавязкаў сваіх не вылічылася. Для дабра агульнага няхай маладую матку паратуюць канаючую. Не скажу, хлапец бравы, да тэлефона адразу прыліп, кольбаю ўпарта круціў. I дасталася наганяй каму трэба, як след, пры асабістай маёй прысутнасці.

Як думаеш, браток, мёду спелага вартавала б сяржанту таму завезці? Добрага падарунку чалавеку шчыраму не шкада.

Кланяецца табе пляменнік Віця, бабулька Агата часта ўспамінае, і цётка Анеля з цэлаю сям'ёю гэтак жа сама.

Бывай здаровы, Колька, і на хрэсьбіны рыхтуйся. Кума стройная ўжо дагаворана.

УЦЕХА З БЯДЫ НАДЗІНАЙ

Усе загаварылі пра Надзіны рамансы з Супруном, работнікам тым, што ўвосень прыбіўся неяк да нашай вёскі і ўнаймы па гаспадарах зіму прахадзіў. Ён мужчына не стары ды дзівакаваты надта, сіратою па свеце здаўна швэндаецца, такі лапатун бесталковы. Усё яму мусіць штосьці не падабацца ў кагосьці: то зашмат канюшы-ны даюць у сечку каровам, то аўсом коней залішне кормяць, то свіней бодып трымаць трэба, бо капітал на іх магчымасць ёсць узбіраць вялі-кі. А ў масленіцу Супрун памагаў Надзі авёс вымалаціць дарэшты, сама адна на гаспадарцы, хаця і невялікай, усяго парабіць не паспела. Зінка малая, яе дачка няшлюбная, доўга хварэла. Прабыў у яе Супрун тыдзень, застаўся і да другой нядзелі, а потым нікуды ўжо не паказваўся. Усё на падворку Надзіным парадкі наводзіў, дроў крыху нарубаў пад паветкаю, пехатою ў аптэку местачковую хадзіў па лякарствы для Зінкі і каторагась дня, пазычыўшы каня, у млын выбраўся муку малоць. Значыць, прыліп чалавек да бабы маладой, хоць і з дзіцём. Нашто, маўляў, шукаць шчасця другога па свеце бе-лым?...

Цёткі з маладзіцамі пасміхаліся вечарамі, што Надзя, пэўне, ужо замуж выйшла нарэшце за Супруна ў гэтакі час доўгі, няйначай, на Коляды другія хрысціны спраўляць прыдзецца. А мужчыны нашы, як мужчыны — свае плёткі маюць і яшчэ зіма гэта не скончылася, а другой ужо чакаюць, каб паглядзець, як Супрун пачне марыць голадам сябе, Надзю, дзетку чужую і худобіну ўсенькую; відаць, скнэра з яго страшэнны ды на зямлі не знаецца, толькі другіх па-вучаць прывык, што — там нядобра, тут нядобра, гэтак нядобра! Адзін ён, Супрун, разумны знайшоўся, прыблуда абарваны!

Перад Вялікаднем, ля царквы, прызналася Надзя шчыра перад суседкамі цікавымі, што, мабыць, запішацца незадоўга з Супруном, бо ён усё дурыць ёй галаву, каб жонкаю ягонаю стала, разам зажыць, гаспадарку на ногі паставіць. Нічога, што з яго валакіта быў бяздомны, сын парабка даўнейшага, але абрыдла яму па будовах вапну мяшаць, у гарадах абману рознага зажыў — зямлю любіць, гаспадарку любіць моцна, таму і на вёску падаўся. Што праўда, хітрасці мала мае, жыць з ім труднавата будзе, аднак на гаспадарцы патрэбны рукі моцныя, мужчынскія. Прытым, пахарашэў цяпер ён на месцы адным, як не кажы, апека мужчыне патрэбна. Мужык з яго нябрыдкі вельмі ўжо, а далей яна, Надзя, пакіруе ім, нябось, каб добра было. I спакойны ён, і не сварлівы, а паслушны, што не папросіш, усянютка зробіць. Не курыць, не п'е...

Разгаварылася Надзя пра Супруна свайго, аж кабеціны пазай-здросцілі ёй, і ніхто болын не гаварыў ні аб чым іншым з тых пор, як аб тым, ці доўга Супрун нагадуе дзіця не сваё, калі даведаецца пра Надзіны заляцанкі кавалерскія з хлопцамі распуснымі. А яна, напэўна, у нічым не прызналася перад ім, разяваю гэткаю!

Першым днём Вялікадня, не ведаю добра па-праўдзе, як гэта здарылася, але даволі, што той Васіль, кавалер былы Надзін, які аліменты плаціць ёй за Зінку, перапыніў п'яны на вуліцы Супруна, ды з нажом скочыў да яго біцца, усё роўна бы апантаны. I пагнаўся за Супруном далёка за вёску, і лаяўся ўслед ад апошніх. Так ці іначай, Супрун не паявіўся ўжо болей, хаця і не дагнаў яго Васіль, гарэлкаю аслаблены. Уся вуліца рагатала праз цэлы ранак святочны...

Што Васілю стрэльнула ў лоб, а мо людскімі падсмешкамі пераняўся, чорт яго ведае?! Бо ж яго жонка мнагадзетная безустанку сварылася з Васілём за тое, што нібы і надалей да Надзі заходзіць папоцемку. А цяпер нічога, не сварыцца, якаясьці як бы задаволеная сама смяецца, калі аб усім гэтым расказваць пачынаюць. Скаліць зубы і цешыцца, бы сыр згледзеўшы, што Надзі не быць ужо ніколі гаспадыняю; што ў старых дзеўках паміраць ёй з дзіцём няшлюбным, і нат «качайкаю» празвала яе, і ўсякімі яшчэ агіднейшымі словамі...