І не стрымаўся, вылаяўся: “Чортавы славяне!”
Курт Гробер рашуча прыўзняў кулак, на сярэднім пальцы якога бліснуў пярсцёнак з крыптаграмай “GMV”.
ТЭСТАМЕНТ
Я, Трыфан Ханна (народжаная. Трыфанчук Ксення Дзям’янаўна), знаходжуся пры сваімрозуме і яснай памяці і наказваю акцыі фірмы “Цыгель” колькасцю 127 штук, зберажэнні ў “Мюнхенсбанку” сумай 243 тысячы 812 марак, нерухомую маёмасць (дом з прыбудовамі і сад), а таксама маю долю ў прадпрыемстве “Нэерын” маім родныім у Беларусі. Калі такія не знойдуцца на працягу года, прашу аформіць маю спадчыну на карысць партыі GMV.
Ханна Трыфан
Тэстамент завераны натарыусам Вернерам Штыглерам.
ГАЗЕТА “САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РЭСПУБЛІКА”, №13, 01.04.2000 г.
“Інюркалегія Рэспублікі Беларусь шукае нашчадкаў Ксеніі Трыфанчук, грамадзянкі Германіі, якая памерла ў Рэгенфельдзе (зямля Баварыя), народжанай у вёсцы Альхоўка Глотаўскага раёна”.
ВЫПІСКА З ГІСТОРЫІ ХВАРОБЫ
Салаўёва М.К., 1959 г.н.
Анамнез: Назойлівыія падазрэнні ў сачэнні за сабой. Настойлівыія пісьмовыія і вусныія звароты ў адпаведныія ўстановы з просьбай разабрацца. Агрэсіўныія паводзіны ў дачыненні да ўяўных нядобразычліўцаў.
Дыягназ: Mania pursuit.
Эпікрыз: Манія праследавання (вялацечная. форма) у спал.учэнні з агульнай дэпрэсіяй. Два выпадкі ступарознага стану, шэсць выпадкаў адмовы ад ежы.
19.09.2000 г.
Леч. урач Я. Х. Жалруневіч Гал. урач Я. І. Дубкін
ДЫВЕРСІЯ
КАМП’ЮТЭРНАЯ ФАНТАЗІЯ
Вірус - не толькі шкодная праграма. Вірус - усякая праграм^а, сам камп’ютэр, усе кажп^’ют^эры, Інтэрнэт. Але гэты вірус не знішчыць чалавацтва, хоць ахвяры ўжо ёсць і яшчэ будуць. А ўвогуле к^амп^’ют^эр - чарговая забаўка чалавацтва, прыдуманая геніямі для гультаёў, якая, ўвесь час патрабуе грошай.
Аўтар
МІШКА-ШПАК
Мішка Шпакоўскі, якому родны клас, цяпер ужо - пяты “Б”, з самага пачатку даў мянушку “Шпак”, касалапіў падмоклымі ў талым снезе боцікамі і цягнуў у руцэ ранец з лямкай, адарванай у лакальнай сутычцы з такімі ж падшыванцамі. Давалокся (нарэшце!) да роднага пад’езда. Надіснуў тры кнопачкі кодавага замка, адцягнуў масіўную створку дзвярэй з магутнай спружынай, адпіхнуў яе і спрытненька праскочыў.
Дачакаўся, пакуль прыедзе абшарпаны ліфт, падняўся на шосты паверх і доўга выцягваў ключ, што праз дзірку ў кішэні заваліўся за падкладку. Сухое і цёплае паветра пад’езда нарумяніла шчокі, і Мішка адчуў, што яны пачалі трэсціся ад кожнага кроку. Т ак трасецца жывот у дзядзькі Віці, мамінага брата, калі той рагоча.
Увогуле ён - нічога, дзядзька Відя. Касету з Томам Крузам падарыў. Але занадта вясёлы - высмеяў учора: “Вушы прасам прыгладзь, каб не адтапырваліся!”
Хлопчык шпурнуў ранец у бок трумо і, не разуваючыся, кінуўся ў туалет. Блытаўся ў цяжкіх крысах зімовай курткі, гузіках штаноў і рызінцы трыко-споднікаў - ледзь паспеў.
Пасля пераапрануўся і ўхапіўся за зборнік анекдотаў, які ўчора прынёс бацька. Пакуль продкі на рабоце, нашчадку можна адпачыць, каб выглядадь стомленым, калі яны вернуцца.
Анекдот пра паляўнічага і мядзведзя быў перарваны тэлефонным званком. Мяркуючы па вызначальніку нумара, званіла маці.
- Ты ўжо дома, Мішуня? Як справы ў школе?
“Не, не дома”, - падумаў хлопчык.
- Т олькі прыйшоў, мам. Змарыўся, галава балідь трошкі. Мам, у мяне сёння на ранцы рэмень адарваўся, калі з тралейбуса вылазіў. Зашыеш увечары?