Мішка ведаў, што дарослых да клопатаў і непрыемнасцей трэба рыхтаваць загадзя. Калі сказадь раптоўна ці ў апошні момант, яны лічадь за лепшае “кападь на мазгі” і марнуюць на гэта больш часу і намаганняў, чым на рэальную дапамогу.
- Добра, Мішуня. Еш боршч - на пліце ў чырвонай каструльцы, разагрэй абавязкова. Катлеты з макаронамі - у халадзільніку.
- Мам, ёгурт прынясеш?
- Прынясу-прынясу.
Мішка тактоўна вычакаў, пакуль маді пакладзе трубку, і пайшоў на кухню. Падставіў табурэт, выцягнуў чарпак і талерку. Пасля зняў накрыўку з каструлі, наліў два чарпакі і асцярожненька, каб не расплюхадь на падлогу боршч, панёс яго ў туалет. Выліў, акуратна змыў. Т алерку і чарпак для пераканаўчасці паклаў у мыйку.
Адрэзаў лусту хлеба, узяў халодную катлету і пайшоў дачытвадь анекдоты.
“.Ой, блін! Зусім забыў!”
Адкінуў брашуру, саскочыў з крэсла, незнарок сцягнуўшы з яго накідку, і памкнуўся да свайго ранца.
Сёння ён правярнуў выгадную здзелку: за дзве булачкі (адна з глазурай, другая з тварагом) вымяняў у сямікласніка Лёніка-Герпеса “круцейшы” кампакт-дыск. Не назаўсёды, зразумела, - толькі перапісадь.
Тое, што каробачка аказалася трэснутай (напэўна, пашкодзілася падчас баталіі), збянтэжыла на імгненне - Мішка адразу пераканаў сябе ў тым, што так і было. І легкадумна разлічваў, што Герпеса пераканае гэтак жа проста.
“СЕПТЫМА”
Камп’ютэр “Септыма” Мішка атрымаў у тым годзе ад бадькі. Даўно прасіў, ды ўсё адкладвалі, а тут няшчасце дапамагло. Адзіны спадкаемец і прадаўжальнік роду Шпакоўскіх быў выкрыты класнай у курэнні. І трэба сказадь, што перш чым прыняць высакароднае рашэнне аб неабходнасці набыцця Шпакоўскаму-малодшаму “электроннага брадіка”, Шпакоўскі-старэйшы так заляпіў нашчадку па шчадэ, што Мішка, каб горш не было, нават прытомнасць страдіў.
Аплявуха, ды яшчэ тое, што маці насуперак разліку, не кінулася ўціхамірваць бадьку ці ратаваць дарагое дзіця, на няпэўны тэрмін адхіліла Мітттку ад набыцця шкоднай звычкі.
Так ці іначай, камп^тэр ужо ўваходзіў у рэжым, а дыск быў надэлены ў прыёмную шчыліну.
Лёнік паведяміў пра гульню такімі словамі, што Мішка, напэўна, аддаў бы і тры булачкі, калі б хапіла грошай. Не “калыхала” і тое, што паходжанне ў кампакта было даволі туманнае, калі не сказадь - цьмянае. Хадзілі чуткі, што Герпес на пару з сябруком- пэтэвэшнікам крадзе кампакты ў базарных гандляроў. Тым больш, што камп’ютэра ў Лёніка зроду не было. Не, не быў ён басяком беспрытульным, проста бацькі ўвесь час у раз’ездах: Польшча- Т урцыя,еўра-долары, дублёнкі-касметыка.
Камп’ютэр - рэч сур’ёзная. Бязладны і няўрымслівы ў школе і ў сям’і (“чарвяк на вяроўцы”, як казала беларусіда), Мішка быў апантана адданы электроннаму арганізму, магчымасці якога пераўзыходзілі магчымасці ўсіх яго знаёмых разам узятых. Ён не забываў пасля адключэння накрывадь пластыкавай накрыўкай “клаву’, прадіраў мультанавай анучкай “мышку’. Не толькі гульні захаплялі яго. “Прасунутым юзерам” яго можна было лічыць бясспрэчна. Пяцікласнік наведваў “сісопкі” і перакідваўся электроннай поштай з такімі, як і сам, фанамі. Ён даўно “наблатыкаўся” правярадь хатнія заданні па арфографе і рабідь пераклады. Аднак, калі задача тычылася школы, не хапала ўседлівасці. Спрабаваў неяк зараджаць тэлефонныя карткі. З лёту не атрымалася, а потым даведаўся, што той “хакер”, які дзяліўся з ім вопытам, пагарэў на сваім бізнесе. Не пасадзілі, але на ўлік паставілі.
Кампакт “перакачаўся”, як трэба, хоць і не з першага заходу. Не хапала месца; давялося выкінудь некалькі старых гульняў, калекдыю эратычных фотак і слоўнік табуіраванай лексікі. Карцела адправідь у “кошык” адзіную гульню, якую асвоіў бадька, “Танкавую атаку’ - стралялку дэбільную, аднак Мішка вырашыў не рызыкавадь.
ШПАК-ТВОРЦА
“Дыверсія” загружалася. Мішка праслухаў доўгую прадмову, прагледзеў дэманстрадыйны кліп. Цяпер належала стварыць ваяра- адзіночку, прайсці з ім шэсць узроўняў і на кожным выканадь некалькі місій. У выпадку перамогі (праходжання ўсіх узроўняў за пэўную колькасць спроб) камп’ютэр захоўваў гульню і даваў “карт- бланш” на стварэнне новага героя. Місіі пры гэтым генерыраваліся нанава. Але калі ваяра-рэйнджэра спасцігаў правал, гульня сціралася.
Базавая праграма, як растлумачыў Лёнік-Герпес, была шматфункдыянальная і мела столькі камбінацый і адгалінаванняў, што паўтор варыянтаў гульні быў немагчымым.
Мішка не ведаў камбінаторыкі, але што такое бясконцасць, дзякуючы камп’ютэру, уяўляла і яго аптымістычна-юная свядомасць.