Выбрать главу

Ён зусім малады, гэты хлопец. Хутчэй за ўсё, галідда толькі ў арміі пачаў. Бадькі атрымаюць неканкрэтнае паведамленне “Загінуў пры выкананні.” - і ўсё жыццё не будудь ведадь: ці раптоўна захварэў, ці быў забіты саслужыўдамі-расперазанцамі, ці парушыў Статут. Цынкавая труна. Ён нічога не парушыў. Ён усё рабіў правільна. Але Статут прадугледжвае гібель зялёных хлопцаў, калі яны становяцца на шляху мацёрых дыверсантаў. Адзінае, што ён павінен быў зрабідь, - стрэліць ці ўзнядь крык перад тым, як загінудь. Я не даў яму такой магчымасці.

Бадькі. Я памятаю, як мяне біў бацька. Ён раптоўна звярэў, рабіўся неўтаймаваным, а праз імгненне, калі я ўжо ляжаў на падлозе, крыва, але з нейкім шчымлівым болем, усміхаўся і роў: “Што распластаўся, вырадак?! Супрадіўляйся і не думай, вінаваты ты ці не! Ніхто не мае права цябе кранудь, нават я! І ніхто не выратуе цябе, не абаронідь, калі ты сам гэтага не зробіш. А ў агрэсара шанцаў заўсёды болей.”

Я перахапіў яго кулак, калі мне мінула шаснаццаць і за плячыма былі чатыры гады школы ўсходніх адзінаборстваў. Я трэснуў яго руку аб вугал шафы. Бацька вымучыў грымасу ўхмылкі і вымавіў: “Цяпер ты сапраўдны ваяр”. Праз два дні ён падарыў мне рэнтгенаўскі здымак, на якім фламастэрам былі абведзены ў кружкі пераломы і трэшчыны. Ён так ніколі і не здолеў разагнудь сваю левую руку.

Засеклі. Трывога. Плявадь: пакуль яны нічога не зразумелі. А праз сорак секундаў выбух ядзернага паліва марціры пакажа ім, што такое пекла: таймер весела шчоўкае лічбамі зваротнага лічэння. А я б і так не ўдёк - вельмі мала часу ад закладкі зараду да выбуху. Адвесці большы час - павялічыць верагоднасць выяўлення і абясшкоджвання зараду. Можна было б з боем прарвацца да верталёта і вылецець, але Творца не даў мне навыку ўзлому замкоў, а без гэтага маё ўменне кіравадь лятальнымі апаратамі не вартае стралянай гільзы.

Так і было. Мінулы раз я дабег да верталёта, але не здолеў адчыніць дзверы, а аўтаматная чарга па контуру замка пашкодзіла панэль кіравання.

Недарэчна: я магу падрабляць грошы, але не здольны раскадзіравадь сейф з грашыма!

А ён нядрэнны стралок, той вусаты старшына. Палову абоймы ўвагнаў у мяне. Гэта неістотна: “Місія выканана”.

МІСІЯ 2675413 “РУЖАВАЯ КАЛЮЧКА”

Байцоўская місія. У мяне атрад адмысловых нягоднікаў, здольных за грошы перарэзадь глотку роднай маді, хоць грошы ім і не патрэбны. Проста так павялося. Яны прафесійна падрыхтаваныя і могуць дзейнічадь узгоднена. Яны добра ведаюць адзін аднаго і толькі мяне б ачаць уп е ршыню.

Задача: адабраць уладу ў тых, хто супрадь нас, і перададь тым, хто будзе з намі супрадоўнічадь. Формы супрадоўніцтва - пасля аперацыі. Зрэшты, не мне гэтым займадца.

Я праглядаю з паўсотні нахабных фізіяномій і па позірку вызначаю аднаго з лідэраў. Майго ўказання дастаткова - ім толькі яго і не хапала, каб зрабіць правільны выбар.

Гэтых галаварэзаў немагчыма прымусідь іграць ролю: яны адназначныя, як тратылавая шашка. Я прапаную ім уніформу мясцовых “ультра”, якія ўсплёскамі і без поспеху змагаюцца за незалежнасдь ужо трыста гадоў. Галаварэзы бурчадь, але ўпрыгожваюць свае цвёрдыя лбы белымі павязкамі з чырвонымі ружамі - сімвал “ультра”. Астатняе неістотна - у адзенні поўная дэмакратыя. Толькі зброю трэба трошкі замаскіравадь. А па- сапраўднаму ўзброеная група паедзе асобна - у мэблевым фургоне. Мы маршыруем па горадзе. Пакуль палісмены мандражуюць ад нечаканасці і разгублена пераклікаюцца па рацыях, даходзім да дыктатарскага палаца.

Вымуштраваныя шчанюкі з аховы пакідаюць сляды аўтаматных укусаў каля нашых ног і ў вітрынах першых паверхаў. Яны не здагадваюцца, што фінкі, якія паставяць крывавую кропку ў іх жыцці, ужо сціснуты моцнымі далонямі.

.Смяротны выстрал пакідаюць мне. Я не хочу адбірадь жыццё ў чалавека толькі таму, што хваля лёсу ўзнесла яго на грэбень.

Дыктатар курчыцца ад болю. Ці мой, ці яго дурань шалёнай куляй раструшчыў яму калена. А слёзы - таксама ад болю. Яны самі цякуць пры болевым шоку - так мяне вучылі ў дыверсійнай школе. Я хачу паклікаць доктара, але ведаю, што людзі ў санхалатах і са стэтаскопамі збеглі з будынка, калі ўбачылі людзей у плямістай форме з аўтаматамі. Кожнаму - сваё .

Я ведаю, што варыянт, пры якім жыццё дыктатара можа быць захавана, аперацыяй не прадугледжяны, аднак паварочваюся да рэальнага лідэра маіх галаварэзаў. “Дабі!” - яго позірк выключае кампраміс. Ніхто не зробіць мне папроку і не пачне пераконваць - яны знішчадь мяне і самі даб’юць яго.

Такі выстрал мог забідь белага мядзведзя, але ён толькі кідае лобную костку яшчэ з раніцы ўсёмагутнага чалавека на шнуроўку маіх чаравікаў.