Я не павінен дазволідь сябе падмануць. Работа выканана, трэба забраць рэшту грошай. Яны мне непатрэбныя. Проста так павялося.
Выканаўца вытрасае з Заказчыка доўг. У яго і сапраўды хворая печань. Ён сам прызнаецца мне ў гэтым. Ён нікчэмны і варты жалю, але ў мяне ёсць права на адсутнасць літасці: тры мардавароты- целаахоўнікі, за якіх ён спадзяваўся схавацца, удіхамірыліся хвіліну назад. З дзіркамі ад куль у сваіх курыных мазгах і масіўных спінах, не абароненых бронежылетамі, яны стаяць зараз у чарзе для размовы з камендантамі Бога.
Ён хадеў абдурыць мяне, паскуднік! І нават наняў забойцаў, каб схавадь канцы ў ваду.
Цвёрдая рыфлёная падэшва абцаса выціскае з яго глоткі шыфр банкаўскай ячэйкі і згоду на любыя мае ўмовы. Удар падкоўкай другога чаравіка ў скроню пазбаўляе Заказчыка неабходнасці працягваць сваё нікчэмнае існаванне.
Зараз - у банк. Пасля - у аэрапорт. Мне не трэба баяцца палісменаў, бо яны пра мяне нічога не ведаюць. А тых “бычкоў”, якія мне не спадабаліся, я і сам не супраць сустрэць, хоць тое і не садзейнічае выкананню місіі.
МІСІЯ 4773822 “ХАЛОДНАЯ ВЯСЁЛКА”
Узрыў бензакалонкі. Самае складанае - сумясдіць выбух і знішчэнне аўтамабіля, на якім павінен пад’ехаць да запраўкі “алюмініевы” магнат. Магчыма, гэта дыверсія, прыкрыццём якой з’яўляецца забойства. Магчыма, забойства, якое прыкрываецца тэрактам. Не ведаю, мне ўсё адно. У мяне - місія.
Час прыезду магната не азначаны, і я павінен апраўдваць сваю прысутнасць на бензакалонцы.
Я здагадваўся, што давядзецца чакадь, і мне ёсць чым заняць прадаўнікоў бензакалонкі.
Але трэснутую рысору рукастыя чэрці-механікі ў аранжавым спецадзенні замяняюць за двадцадь хвілін. Жанчына з шапіка запчастак падыходзіць на ролю дамы сэрца яшчэ менш, чым я - на ролю палкага каханка. Да таго ж каля яе круціцца дзяўчынка. Дачка, відаць. Купляю масляны фільтр, пры гэтым доўга шукаю грошы. Тры хвіліны. Кубачак кавы, зваранай у пяску, плюсуе яшчэ дзесяць хвілін. На мяне з падазронасцю глядзіць жонка ўладальніка запраўкі і, па- мойму, запісвае нумар майго аўтамабіля. Пішы-пішы.
Усё, магнат пад’ехаў. Трэба затрымаць яго, каб паспець прыклеіць міну да гарлавіны заправачнай ёмістасці.
А мадам з запчасткамі яму здалася больш сімпатычнай, чым мне. Дурненькі. Які ж ты магнат, калі пападаешся на такой дробязі? І што ж ты адаслаў свайго целаахоўніка па цыгарэты?! Ці гэта сакратар? - занадта ўжо чысцюткі.
“Чалавек - слабая істота, - казаў мой армейскі сержант, служака ад Бога. - І яго слабасці - ідэальны праход, ніша для дыверсанта.”
Ніша, ніша. Я выпускаю з рукі абгортку ад жуйкі, нагінаюся, каб падняць яе. Шчоўк! Прыклеіў. Міна на месцы. Абгортку падняў.
Развітваюся з людзьмі, якім парадкам надакучыў. Уладальнік запраўкі суправаджае мяне позіркам і, здаецца, тэлефануе на бліжэйшы палідэйскі пост. Звані-звані.
Захаванне жыцця не з’яўляецца абавязковым, і я не збіраюся ўдякадь ад смерці - еду на дазволенай хуткасці.
А ён быў някепскі хлопец, гэты “алюмініевы” кароль. Сімпатычны і добразычлівы. Толькі неспакойныя вочы выдавалі ў ім дзялка.
А куды, дарэчы, падзелася дачка каралевы запчастак? Паспее збегчы ці яе перарубідь пластыкавым навесам ларка? Ну, гэта не мае дачынення да місіі.
Выбух. Водбліскі аранжавага полымя і серабрыстага дыму гулліва адлюстроўваюцца ў цёмных акулярах палісмена, які ўжо махнуў жазлом перад лабавым шклом майго аўтамабіля. Ты спазніўся, коп! Хана і мне, і табе.
МІСІЯ 5134597 “БЛАКІТНАЯ СТРАЛА”
Змарыўся. Адпачываю ў фешэнебельным атэлі. Чакаю азначэння місіі. Ляжу на мяккай канапе і гляджу баявік. Галоўны герой крута спраўляецца са сваімі ворагамі. Вось так і я, толькі не выдаю сябе за глыбакадумнага і загадкавага супермэна. Мой Творца падарыў мне якасці, якія дазваляюць пераадольваць любыя перашкоды. Нуднавата ўсе ж змагацца з тымі, хто заведама табе прайграе! Самае галоўнае - рашыць задачу, а тэхнічныя дэталі - прасцей за адкрыванне сваім ключом свайго ж замка. Праз некалькі хвілін запішчыць сотавы тэлефон, і я пачну абдумвадь новае заданне. Я здабуду любую зброю, выкраду любы дакумент, прабяруся на любы аб’ект, выканаю любую місію - неістотна, якой яна будзе. Магчыма, трэба пашкодзіць твар Міс Сусвет кіслатой, магчыма - узарваць дом для састарэлых. Можа, спатрэбіцца захапіць пасажырскі самалёт ці забіць лідэра апазідыі. Я здабуду любую зброю, прабяруся на любы аб’ект. Няхай з агрэхамі, якія заклаў у мяне Творца, але я выканаю даручаную місію.
Дарэчы, аб Творцы: я ўжо разумею, што ён - істота яшчэ больш прымітыўная, чым я. І толькі ўлада над Сістэмай, у якой я абмежаваны, дае яму права камандаваць. Але ён не здольны стварыць новую Сістэму і не можа змянідь мяне. Мне здаецца, што я нават змог убачыць, зразумець яго. Па-мойму, гэта хлопчык, які не вельмі паспяхова вучыцца. Хутчэй за ўсё, ён хітруе з бацькамі.