Выбрать главу

Я добра вучыўся і ніколі не маніў бадькам і камандзірам. Таму я стаў выдатным ваяром-адзіночкам. Я паважаю свайго бацьку за тое, што ён раскрыў мой характар, я ўдзячны сваёй маді за тое, што яна ўзгадавала мяне. Я шаную сваіх камандзіраў за тое, што яны мяне выхавалі. Я люблю сваю жонку. Не, жонкі ў мяне не было. Ці была? Неістотна. Магчыма, у мяне ніколі нікога не было. Яны ўсе сталі непатрэбнымі з таго часу, як я адчуў, што магу абысціся без іх. З таго часу, як стаў Вікам Лонерам.

Т ак, не было. Гэтак прасцей.

.І місію мне задае Сістэма, а не Творца. Творца толькі выбірае. Я нічым яму не абавязаны.

Юнак у камердынерскім касцюме далікатна дзынькае званочкам, уваходзіць і падае на квяцістым падносе непадпісаны запячатаны пакет з намаляванай блакітнай стралой.

- Прасілі не чытадь у маёй прысутнасці.

- Пакінь на падносе і ідзі.

Камердынер выходзіць. Я не ўскрываю канверт, хоць мой Творца загадвае гэта зрабідь. “Нечаканасці бываюць толькі непрыемнымі”, - так мяне вучылі ў дыверсійнай школе.

Я праглядваю пакет на святло - здаецца, толькі папера. З усёй сілы шпурляю аб кафлю ванны, а сам кідаюся на падлогу. Ціха. Кладу на разагрэтую цагліну каміна, выходжу з нумара і слухаю. Выбуху няма. Вяртаюся. Зноў гляджу на паперу, якая пачынае дыміцца. Звычайная папера, здаецца. Толькі шчыльная. Што ўнутры? Атрута, якая праз пальцы пранікне да мазгоў? Праглядяю праз ультрафіялетавы фільтр. Лісток белай паперы. Надзяваю гумавыя пальчаткі і ўскрываю нажом. Цнатліва чысты лісток. Якім спосабам можна прачытадь яго?

.Трэль тэлефоннага званка здаецца мне кулямётнай стралянінай. Але я хутка супакойваюся.

- Слухаю.

- Мы правяралі цябе. Прабач, Дыверсант. Слухай заданне: за двадцадь міль у паўднёвым напрамку ад горада ёсць невялічкая сядзіба.

Я не абураюся, а смяюся, хоць настрой і не самы лепшы. А жыццё не вартае і попелу, што застаўся ад перададзенага мне канверта.

ЛОНЕР-РАЗБУРАЛЬНІК

- Я думаю. Місія, што заклаў у мяне Бог Сапраўдны, адрозніваецца ад задач, якія ставіў мне Творца. Я - разбуральнік, я - тэрмінатар. І я павінен узарваць увесь свой свет і загінуць разам з ім. Гэта прынясе шкоду Творцу, але гэта - воля Бога Сапраўднага. Сапраўдны прыдумаў мільёны такіх, як я, а Творца толькі знайшоў мяне сярод мільёнаў. Але, напэўна, ёсць Бог і над Сапраўдным - Сістэм бясконцае мноства.

Лонер абышоў усе аб’екты свайго свету, знайшоў і вывеў са строю ахову звёнаў, якія ў сукупнасці называліся камп^тэрнай Сістэмай. Зарады, што мянялі палярнасць у адзінкавых элементах пасля падключэння, былі нейтралізаваны, страховачныя праграмы - блакіраваны.

- Але я дам яму шанц. Ён здолее ўратаваць Сістэму, хоць страдідь гульню і мяне, калі зарыентуецца і прыме рашэнне з такой хуткасцю, з якой я выконваў яго задачы. А маё жыццё - фортка, што адчыніў Усявышні і якую ён загадвае зараз зачыніць.

Рэйнджэр з іранічнай усмешкай замёр у змроку абясточанага камп’ютэра, гатовы чакадь уключэння бясконца доўга.

ДЫВЕРСІЯ

Мішка Шпакоўскі, нецярпліва перабіраючы бруднымі боцікамі, адчыніў дзверы і адразу рвануўся ў туалет. Потым распрануўся, дзелавіта закіпяціў літр вады ў каструльцы і зварыў дзесятак пельменяў. Пасля таго, як пад’еў, пазваніў маді (каб потым не тузала!) і паведаміў, што заўтра класная праводзіць бацькоўскі сход. Заадно падрыхтаваў маді да магчымага эксцэсу на сходзе: нехта запхнуў у замок кабінета гісторыі запалку (“Слова гонару, не я!”), а класная валідь на яго і Вадзіма. Адбіўся ад прыбірання кватэры (“Занадта шмат урокаў задалі!”) і накіраваўся да “Септымы”.

Сістэма загрузілася. “Дыверсія” ўвайшла ў рэжым. Хлопчык вывеў шосты, апошні ўзровень.

Уласна кажучы, гульня аказалася не такой захапляльнай, як размаляваў яе Лёнік-Герпес. Той і сам згадзіўся, што яна “галімая”: “Не абжуліш - не прадасі”. І вытрас усю Мішкаву гатоўку як кампенсацыю за трэснутую каробку.

Пасля таго, як з’явіўся Вік Лонер, Мітттку засталося толькі назірадь за яго дзеяннямі: з заданнем Творца-Шпак знаёміўся адначасова з рэйнджэрам, але Лонер хутчэй прымаў рашэнне. Хлопчык спрабаваў карэкдіраваць дзеянні свайго стварэння, але хутка пераканаўся, што надзейней проста назіраць тое, што адбываецца на экране, як фільм. Да таго ж частку спроб уздзейнічаць на праходжанне місіі Лонер спыняў фразамі накшталт: “Я не ўмею гэтага рабідь, таму прапаную.” - і з насмешлівым дакорам глядзеў на Мішку.