Выбрать главу

- Вядзьмаркай аказалася. Голая на шабаш лятала, саранчу наклікала. Можа, чулі? Хадзіла па горадзе і на дзяцей сурокі наводзіла. У мяне ў тым годзе дачка ад голаду памерла. Эмілія.

- А сын Жака жывы?

- А Балтазар, як жонку яго спалілі, з глузду з’ехаў - усё атруту на саранчу вынаходзіць. Я і сам тады, па праўдзе кажучы, ледзь у пятлю не палез.

ІМАГА АСТРЫД

“Абалонка злезла. Гэта была апошняя лінька. Я ўжо добра лятаю, але мае крылы не зусім моцныя. Зноў птушка! - Астрыд зашыўся між травінкамі і прыціх. - Іх трэба баяцца, яны пажыраюць нас і не думаюць аб тым, што ў нас унутры. А ўнутры - душа пераможцы! Трэба есці, трэба расці!”

Астрыд пачаў трушчыць лісцік канюшыны, а як насыціўся, адпоўз у цень таполі.

Неадольны інстынкт клікаў саранчу да рэчкі, свежую вільгадь якой ён адчуваў сваімі вусікамі. Але інфантыльнасць нядаўняга німфы-юнака рабіла яго нерашучым. “Яшчэ не надышоў час, мае крылы яшчэ як след не выраслі, мой панцыр пакуль не такі трывалы. Трэба есці! Трэба расці! .Людзі злыя, асабліва сяляне і іх дзеці. Дзеці гуляюць з насякомымі - адрываюць нам вусікі, лапкі і крылы, а сяляне проста забіваюць ці трудяць.

А рыцараў ці вунь таго маркіза, што праехаў у карэце, баяцца не трэба. Яны нават не ведаюць, што мы ёсць.”

АНТУАН ДЭ ЛОНГ

Антуан дэ Лонг ехаў да епіскапа Грыгорыя.

Маркіз быў прыбліжаны да каралеўскага двара і меў уплыў у любой правінцыі каралеўства. Да таго ж, калі б ён праехаў Альмі і не наведаў бургамістра і епіскапа, гэта магло быць вытлумачана як парушэнне этыкету маркізам ці няміласць караля. Пазней такая неабачлівасць магла адбіцца і на лёсе маркіза.

Але не неабходнасць афіцыйных візітаў цягнула дэ Лонга да епіскапа.

Яго цікавіў лёс нявесткі Жака Секвестра.

НЯВЕСТКА ЖАКА СЕКВЕСТРА

“Судовы акт свяшчэннай інквізіцыі абпсоце, знахарстве і ерасі мяшчанкі Жанны Секвестр.

Згодна з даносам каваля Крафта Бюфона, Жанна Секвестр з’яўляецца вінаватай у нашэсці саранчы на ўрадлівыя землі і пашы правінцыі, што выклікала голад і паморак жыхароў Альмі.

У выніку папярэдняга дазнання, праведзенага ксмісарам Эдмонсш Грэнгуарам, выяўлена:

1. Па сведчанні Вікторыі Сегерс, суседкі абвінавачанай, тая неаднаразова сурочыла яе карову, з-за чаго малако ў апошняй скісала.

2. Па сведчанні Ізольды Бамберг, служанкі абвінавачанай, Жанна Секвестр неаднаразова прагульвалася па садзе пры поўным месяцы без усякага адзення і спявала незразумелыя песні. Таксама Ізольда засведчыла, што абвінавачаная таемна аднесла сваё мёртванароджанае дзіця быццам бы для пахавання яго каля ракі Тарм.

3. У працэсе “добрага” дазнання і запалохвання ката.ванн.ем Жанна Секвестр усяляк адмаўлялася ад свайго дачынення да нашэсця саранчы, таксама як і да Д’ябла.

Аднак у ходзе допыту “з заўзятасцю” яна прызналася, што ўступіла ў зліову з Д’яблам і вядзьмарскімі чарамі, што далі ёй дэм,аны, наклікала саранчу. Таксама яна пацвердзіла, што забівала неліаўлят, у тым ліку сваё дзіця, і з іхм.ёртвых целаў гатавала м,азь для здзяйснення палётаў на сатанінскія шабашы.

На падставе сведчанняў і прызнання Жанны Секвестр суд лічыць яе вінаватай у вядзьм.арстве, ера.сі і зліове з Д’яблам, а таксама ў непачцівьх: адносінах да суда і Святой Царквы, якія выявіліся ў абразлівьх: выкрыках у час дазнання і суда.

Праведзенае па патрабаванні адваката Анры Мапрэна выпрабаванне вядзьмаркі ў хвалях Тарма пацвердзіла высновы суда - чыстая вада не прыняла мярзотную душу хаўрусніцы Д’ябла.

І таму, у адпаведнасці з Крымінальна-судовым кодэксам і згодна з Булай аб знахарстве, вядзьмарка Жанна Секвестр прыгаворваецца да публічнага спальвання на цэнтральнай плошчы Альмі, што павінен забяспечыць судовы прыстаў Гільём Гацье... ”

- Ці не памыліўся суд, айцец Грыгорый? - спытаў Антуан.

- Тое Госпаду вядома, маркіз, - усміхнуўся епіскап. - Бясспрэчна толькі, што паморак ад нашэсця мог выклікадь галодны бунт у правінцыі. Ды і не адну яе ў той дзень спалілі. Попел яшчэ васьмі вядзьмарак і чатырох друдаў развеяў вецер.

- Яна была прыгожай.

- Ведзьмы нярэдка бываюць прыгожымі.

- Яна хораша спявала.

- Ці не ад Д’ябла тое? - раздражнёна сказаў епіскап. - Ці варта шкадавадь прышлых людзей, да таго ж былых вандроўных папрашаек, калі ёсць пагроза пастулатам царквы і асновам каралеўства? Тым больш, вальдэнсы тады надта непакоілі. І што яшчэ бясспрэчна, маркіз: суд быў праведзены ў поўнай адпаведнасці з законам.

III САРАНЧА АСТРЫД