Выбрать главу

Астрыд ляцеў да ракі. Ён адчуваў, нават ведаў, што ўсё пачнецца адтуль. Ён быў ужо не адзін. Іх, што ляцелі да месца, з якога пачнецца Вялікі Паход, станавілася ўсё болей. Сотні мільёнаў яго сабратаў ужо кішэлі ў сырых лагчынах. І, адчуваючы сябе малой часткай вялікага цэлага, Астрыд імкнуўся туды.

“Хто такія людзі?! - злосна думаў ён. - Гэтыя двухногія стварэнні з неразвітымі крыламі прыйшлі на нашу планету нядаўна, але паспелі ўжо знявечыць яе цнатлівае цела! Мы трыццадь мільёнаў гадоў гаспадарым на Зямлі! А яны прыйшлі немаведама адкуль - і яны павінны захлынуцца ў віры нябыту! Гэта нашы палі, лугі, лясы і рэкі! Яны заўсёды былі і будудь нашымі. Гэта наша Сонца, гэта наша Неба! Навошта ім Неба? Яны ж не ўмеюць лятаць.”

Імклівы стрыж упаў у зграю саранчы, выхапіў кагосьці і зноў узняўся ў вышыню. Гэта не збіла ні палёту зграі, ні думак Астрыда.

“Выскачкі эвалюцыі, вырадкі маці-Прыроды! Яны ўявілі, што ім усё дазволена! Іх месца - у пячорах, з якіх яны не так даўно выпаўзлі, і на дрэвах, з якіх не так даўно злезлі.”

ТАПОЛЯ ХІМЭЛЬ

Хімэль усім лісцем удягвала жыватворную пяшчоту Сонца, якое нетаропка каділася па небе.

“.Раніца-дзень-вечар-ноч-раніца-дзень-вечар-ноч. Хутка восень. Клён Рыт, што ўпаў паўвека таму, быў асабліва прыгожы ўвосень. На тым месцы, дзе ён стаяў, людзі вырасцілі пусты камень. Яны заўсёды робяць тое, што хочудь, і не спыняюцца перад забойствам. Яны арудь зямлю, імкнуцца знішчыць тое, што на ёй расло раней, і сеюць тое, што патрэбна ім. Вецер і дождж могудь сеяць, а не людзі! Я ведаю, што павінна расці на лугах, а людзі не ведаюць! Зямлю нельга араць, камяні нельга вырошчваць. Дрэвы нельга спальваць - толькі маланка мае на гэта права!

Але зло не можа быць непакараным. Гнеў Божы спасцігне іх, Божая кара немінучая.”

ВЕДЗЬМА СНЯЖАНА

Аголеная Сняжана засмяялася чыстым звонкім смехам і паклікала Белазора. Ён усміхнуўся ў адказ, працягнуў наперад рукі і памкнуўся да яе.

Усё зыначыў нечаканы парыў ветру: яркае святло раніцы змянілася паўдемрай ночы, а сонца - поўным месяцам. Раскошныя валасы Сняжаны аказаліся доўгімі звілістымі змеямі, жыццярадасная ўсмешка пераўтварылася ў паўмёртвы драпежны выскал, а вочы засвяціліся крывавым агнём.

“Ідзі да мяне, Белазор!” - уладарна вымавіў хрыплы голас, і пена сліны сцякла з патрэсканых вуснаў.

Белазор паспрабаваў перахрысціцца, але з жахам заўважыў, што замест рукі ў яго - раздвоены капыт. “Згінь!” - крыкнуў Белазор, але замест крыку пачуў агіднае тонкае бляянне.

Сатыры, што ўзніклі невядома адкуль, падштурхоўвалі яго да Сняжаны, праз стары і зморшчаны твар якой пачалі выразна выступаць косці чэрапа. Пах магільнай зямлі данёсся да яго.

Не маючы сіл супрадіўляцца, Белазор упаў на калені і заплакаў.

ХРЫСЦІЯНІН БЕЛАЗОР

Белазор прадёр вочы дзяругай і сеў на ляжанцы. ‘Тады таксама быў поўны месяц. У тую ноч, калі Сняжана нарадзіла мёртвае дзіця. Бог сведка, што толькі гэта пашкодзіла ёй розум і зрабіла ведзьмай. Сатана заўсёды аказваецца побач са слабымі людзьмі ў цяжкую часіну.”

Белазор ускудлаціў валасы і закрыў рукамі твар.

“Не, яна заўсёды была ведзьмай. Яе майстэрства ў каханні і тая бессаромнасць, з якой яна аддавалася, маглі быць толькі ад Д’ябла. Таму Бог пазбавіў нас дзяцей. Яе начныя шпацыры па садзе - сустрэчы з Д’яблам. Яе чароўны спеў - дар, якім спакусіў яе Д’ябал. Яна зачаравала мяне, пазбавіла розуму.

Калі Жанну пакаралі смерцю і душа яе сышла ў Царства Змроку, яна забрала з сабой маю патрэбу ў каханні. Не, яна заўсёды была ведзьмай, заўсёды. І, напэўна, таму ў нас не было дзяцей. Бог не захацеў нашчадкаў ведзьмы.”

Нечаканая думка яркай іскрай прамільгнула ў памутнелай свядомасці алхіміка. Успышка азарэння пазбавіла яго сну і правяла звыклым шляхам па цёмным пакоі. Ён запаліў свечку, накінуў халат, сеў за лабараторны столік, разгарнуў кандуіт і ўзяў пяро.

АЛХІМІК БАЛТАЗАР

“Размнажэнне ёсць аснова працягу роду. Любую істоту можна пазбавіць жыцця: забіць, атруцідь, замарыць голадам. І сутнасць у тым, каб здзейсніць гэта, перш чым істота тая пакіне патомства. Інстынкт размнажэння на ўсім працягу развіцця прыроды з’яўляецца асноўным і наймацнейшым. Прырода не клапоціцца аб істотах, якія выканалі свой абавязак перад ёй. Толькі рэшткі інстынкту самазахавання дазваляюць на некаторы час падоўжыць іх жыццё. Але яно ўжо не мае ніякай каштоўнасці для прыроды. У сувязі з гэтым найбольш прыстасаванымі з’яўляюцца віды, якія рэпрадуктуюць патомства, здольнае клападідца аб сабе з моманту нараджэння.”

Балтазар чарговы раз абмакнуў пяро і пачаў малявадь чарцёж

пасткі.

“Патрэбны Крафт. Мне зноў патрэбны Крафт.”