Выбрать главу

Бясспрэчным сведчаннем вінаватасці Бюфона з’яўляецца тое, што яго агарод саранча не кранула і на момант вобыску здохла ў кошыках.

Па патрабаванні адваката Анры Мапрэна было праведзена абследаванне Крафта Бюфона на д’ябальскія меткі, адна з якіх была выяўлена ў яго на плячы. Вялікая карычневая радзімка не пускала кроў пры пратыканні іголкай. Такім чынам, суд не мае сумненняў у тым, што Бюфон з’яўляецца друдам.

У ходзе допыту Бюфон прьзнаўся ў здзейсненым злачынстве, у дам.ове з Д’яблам, а таксама ў прыналежнасці да ерэтычнай секты вальдэнсаў.

Улічыўшы чыстасардэчнае пръзнанне і поўнае раскаянне каваля Крафта Бюфона, а таксама хадайніцтва адваката, які папрасіў звярнуць увагу на шматдзетнасць каваля і яго ранейшыя добрапрыстойныія паводзіны, каваль Крафт Бюфон прыігаворва.ей,ца судом да пажыццёвага зняволення ў турме Альмі.

Адказны за суправаджэнне Бюфона ў турму - судовы прыстаў Гільём Гацье”.

САРАНЧА АСТРЫД

“.Мы дайшлі да мора. Ззаду - намі створаная пустыня. Ісці наперад няма сэнсу, назад - няма сілы. Наша войска рассеяна. Мае левыя крылы знявечаны ластаўкай, і я ўжо не магу лятаць. У акрузе на сорак міль аб’едзена нават лісце на дрэвах. Мае нядаўнія паплечнікі слабеюць і гінудь ад птушак, спякоты і голаду. Цяпер кожны з нас сам змагаецца за ўласнае жыццё - у нас няма агульнай мэты.

Але я выканаў свой абавязак - мае дзеці будудь жыць. Іх будзе процьма - і мы яшчэ ўздымемся і здзейснім Вялікі Паход.”

Патанаючы ў пыле, Астрыд стомлена перабіраўся цераз дарогу. Велізарнае кола карэты падмяла яго пад сябе.

МАРКІЗ АНТУАН ДЭ ЛОНГ

“Колькі ж гэтых стварэнняў на дарогах. Трэск ад саранчы, што трапляе пад колы, заглушае тупат капытоў.

Яго вялікасць павінен дапамагчы Альмі. Я бачыў усё на свае вочы, і я пастараюся яго пераканадь.

Але голад непазбежны. І непазбежныя пакаранні. Епіскап абяцаў папярэдзіць сына Жака Секвестра, як яго там?.”

ЕПІСКАП ГРЫГОРЫЙ

Пякельная сумесь задушлівага начнога паветра з дакучлівым ныццём камароў вымушала дыхаць часцей, чым было неабходна для сну. А над неахайна ўзбітай падушкай з гусінага пуху круділася назойлівая думка: “Гэты сысунок яшчэ і манеты рабіў! (Зрэшты, казне прыдасца.) Дарэмна я яго адпусціў, дарэмна!”

Неабходнасць супакоіцца і нададь думкам нейкі іншы накірунак вымусіла айца Грыгорыя падняцца з ложка.

У адным споднім ён з крахтаннем падышоў да стала, запаліў тры кандэлы і ўласнаручна вывеў указ, які заўтра ж збіраўся аднесці на зацвярджэнне ў магістрат:

“У адпаведнасці з зямельныім кадастрам правінцыі Альмі і ў сувязі са смерцю Балтазара Секвестра землі, перададзеныія ў свой час Святой Царквой Жаку Секвестру, вяртаюцца ва ўладанне Святой Царквы.

Епіскап Грыгорый”.

РАЗВЕДЧЫК

КАСМІЧНА-РЭЛЯТЫЎНАЯ ФАНТАЗІЯ

Рабі сваю справу. Не бойся ворагаў, не заводзь сяброў. Усе чужыія, а сваіх ніколі не будзе. І галоўнае - памятай пра сваё прыз начэнне.

Аўтар

Інфармацыя для зямлян:

странг - адзінка часу: змена сарака пакаленняў на Арадзе;

эверфарсінг - сярэдняе афіцэрскае званне;

спейскрос - касмічны карабель для міжпланетных: і міжгалактычных: палётаў;

дыіспаграма - адраснае пасланне ў межах Метагалактыкі.

1

Арада была асуджана на пагібель. Альдэпарыс, які спрычыніўся да ўзнікнення жыцця на Арадзе і апекаваў за ёй спакон веку, змяніў літасць на гнеў: пратуберанец, раптоўна выкінуты з яго нетраў, выпаліў Заходняе паўшар’е Арады. Безупынныя пажары знішчалі атмасферу і ўсё, што адалела пасля выкіду. Рэшткі заходніх пасяленцаў перабіраліся ва Усходняе паўшар’е. Адноўленыя на Усходзе серсамагнітныя інфармацыйныя станцыі апрацоўвалі звесткі

з Касмічных Базаў Назірання, не даючы забыцца пра катастрофу. Непрадказальнасць магутнасці і часу наступных выкідаў паставіла Араду ў стан страхотлівай няпэўнасці. У лабараторыях Інстытута Катаклізмаў лічылі, што такая ж катастрофа ва Усходнім паўшар’і верне жыццё на планеце ў дагістарычныя часы. Але з трагедыяй такога маштабу вучоныя сутыкнуліся ўпершыню, таму праз іх напышлівую ўпэўненасць праглядвала разгубленасць дылетантаў. Міжпланетная Асацыяцыя распрадоўвала варыянты эвакуадыі жыхароў на спадарожнік Арады - Рэну. Аднак непамерна вялікія выдаткі на стварэнне там умоў жыцця, якія б задаволілі арадан, адсоўвалі перасяленне на неакрэслены час, а іншых спадарожнікаў не падарыў Арадзе ўсёмагутны Космас.