Арада была асуджана. Яна ўжо не магла быць ранейшым раем, улоннем спрадвечнага прымірэння і спакою. Сотні странгаў бесклапотнага жыцця нівеліравалі ў яе дзяцей інстынкт самазахавання, які эвалюцыянаваў да грамадскага інстынкту захавання цывілізадыі. Толькі малая частка арадан згадзілася б рызыкавадь і спрабавадь шукадь выйсце з цяжкага становішча.
Эверфарсінг Шарбітрон быў адным з разведчыкаў- індывідуалаў. Замадаваны многімі пакаленнямі продкаў генатып, выдатная тэарэтычная падрыхтоўка і паспяховая стажыроўка ў самых аддаленых кутках сістэмы Альдэпарыса зрабілі эверфарсінга спрактыкаваным прафесіяналам у сваім рамястве.
2
“Мы, жыхары вечнаблакітнай планеты Зямля Сонечнай сістэмы, звяртаемся да вас, браты па розуму, са спадзяваннем быць пачутымі. Магчыма, наш голас даляціць да вас, калі Зямля ператворыцца ў мёртвую планету.” Далей ішло апісанне гісторыі Зямлі, яе месцазнаходжанне, прадбачліва пададзенае Аддзелам Шыфру ў сферадынамічных каардынатах, а таксама перыяд абарачэння Сонца вакол цэнтра Метагалактыкі.
Рэжым аналізу паказаў, што зямляне - тыповая біялагічная сукупнасць канфліктнага прагрэсу з дамінуючай роляй аднаго віду. Арада ведяла такія цывілізадыі, яны ніколі не былі ўстойлівымі. Хутчэй - самаразбуральнымі і самаўзнаўляльнымі. Як гэта адбываецца, Арада не ведала, але ведала, што так і ёсць.
Шарбітрон выключыў камп’ютэр. Рада Пошуку Цывілізацый накіроўвала яго на далёкую Зямлю з мэтай вызначэння прыдатнасці яе для каланізацыі. Шарбітрон не быў першым. Многія разведчыкі блукалі па розных сузор’ях і галактыках, зрэдку даючы інфармацыю на Араду. Самыя ж першыя разведчыкі, адпраўленыя на пошукі семнадцать странгаў таму, былі пакінутыя на волю лёсу з-за недасканаласці спейскросаў і, відавочна, навекі захлынуліся вакуумам Сусвету. Удасканаленне камераў анабіёзу дазволіла разведчыкам рассунуць жыццёвыя рамкі шырэй за межы існавання цывілізадый. Разведчыкі-выпрабавальнікі, асноўнай задачай якіх была праверка анабіёзу ва ўмовах рэальнага космасу, вярнуліся праз паўстранга такімі ж, як перад адлётам, хоць за гэты час на іх роднай планеце змянілася нямала пакаленняў.
Рада Пошуку Цывілізадый увесь час адпраўляла новых разведчыкаў і не пазбаўляла іх права вырашадь лёс знойдзеных імі светаў. Але абавязвала адрадзіць жыццё на Арадзе ў выпадку гібелі цывілізадыі.
Век разведчыка, адмераны яму прыродай, заставаўся такім жа, але ў абсалютным часе разведчык быў вольны.
3
Шарбітрон зафіксаваўся ў антыгравітатары. Спейскрос лёгка пераадолеў прыцягненне Арады. Шарбітрон позіркам развітаўся з роднай планетай-пакутнідай. Адключыў антыгравітатар. Выверыў маршрут, увёў праграму ў аўтапілот, уключыў рассякальнікі метэарытаў і блакіратары шкодных выпраменьванняў. “Усё. Няма чаго час губляць, эверфарсінг!” Праверыў камеру анабіёзу. Ён ужо карыстаўся ў пералётах анабіёзам, але па даўняй традыцыі разведчыкаў прашаптаў замову: “Заснудь, каб прачнуцца”.
4
Выхад з анабіёзу не заняў больш часу, чым на звычайнай трэніроўды. Шарбітрон спрабаваў з'ярыентавацца з дапамогай звестак, прадстаўленых яму аддзелам шыфру, і сістэматызацыйнай схемы, выдадзенай сінтэзатарам сітуацый: “Сферычныя каардынаты? Прыблізна супадаюць. Сонца? Дыяметр, тэмпература - супадаюць. Зямля? Арбіта яўна аддаленая. Так, спачатку: Меркурый, Венера, Зямля, Марс. Дзе Марс? Месяц? Ці гэта Марс? Расшыфроўка недакладная? Па радыёграме зямлян Марс - планета, а па схеме - спадарожнік Зямлі. Юпітэр, Сатурн, Уран. Гэтыя, здаецца, у парадку. Нешта і цябе страсянула, “вечнаблакітная”.”
Праз некаторы час эверфарсінг з арбіты Зямлі адсылаў дыспаграму:
“Сітуацыя: За час паміж адпраўкай сігнала зямлян і маім прыбыццём Зямля павялічыіла арбіту на адну пятую. Марс стаў спадарожнікам Зямлі, Месяц знік.. Відавочна, што ўшчыільненне кола астэроідаў паміж Зямлёй і Юпітэрам - вынік разбурэння Марса. Рух Зямлі вакол сваёй восі практычна спынены, ёсць толькі ваганні ў межах адной саракавой дыіяметра. У выніку гэтага павернутая да Сонца частка планеты выпалена, а супрацьлеглая - у касмічныім холадзе.
Версія: Прычына змяненняў - актыўнае пранікненне ў Сонечную сістэму каметы. Хутчэй за ўсё, камета сутыкнулася з Месяцам. У выніку зрушэння арбіты Зямлі Марс трапіў у зону яе прыцягнення. Прычына спынення Зямлі - ссоўванне яе цэнтра цяжару з-за парушэння формы (край Вечнага Холаду паменшаны, край Вечнага Цяпла павялічаны).