Выбрать главу

Дадатак: Пры пацвярджэнні версіі прашу даць камеце маё імя.

Высновы: 1. Зямная цывілізацыія спыніла існаванне.

2. Наяўнасць сярэднетэмпературнага пояса паміж разагрэтай і ахалоджанай паверхнямі дае падставы меркаваць, што біялагічнае жыццё на планеце ўсёж захавалася.

3. Магчыша зараджэнне жыцця на Марсе. Часавыія тэрміны вызначыць складана.

Рашэнне: Здзяйсняю пасадку на Зямлю з мэтай вызначэння яе прыдатнасці для каланізацыі.

Эверфарсінг Шарбітрон”.

Разведчык не разлічваў на адказ і не ведаў, хто і калі прыме яго пасланне. Але ён ведаў, што ўсе дыспаграмы паступаюць у Назапашвальнік Інфармадыі, які захаваецца, нават калі невядомая сіла разарве Араду на шматкі. І тады ўжо ім будудь карыстадца разведчыкі, каб узнавідь араданскую цывілізадыю.

5

Пасадка прайшла надзвычай няўдала. Разведчык недакладна выбраў хуткасць праходжання праз атмасферу, таму расход паліва аказаўся непамерна вялікім. Судэльная воблачнасць не дазваляла выбрадь зручную пляцоўку. Шарбітрон паспрабаваў рассеяць воблакі, але гэта не дало жаданых вынікаў, хоць заслона туману стала больш празрыстай. Плато, на якое захацеў прызямліцда разведчык, аказалася дрыгвой, і эверфарсінг зноў узняўся. Вулкан, у кратэр якога ён сеў другім разам, згодна з перасцярогай датчыка аказаўся патэнцыйна актыўным, і разведчык не стаў рызыкаваць караблём і ўласным жыццём. Нарэшце знайшлася пячора з вузкім уваходам, але і тут Шарбітрона спасцігла няўдача: праціскаючыся ў яе, ён пашкодзіў адбівальнікі выпраменьванняў на правым борце.

У давяршэнне да ўсяго, пакуль разведчык правяраў функдыянаванне сістэмаў карабля, выхад перакрыў велізарны валун. А для таго, каб вызваліць выхад, трэба было развярнудца таранным бокам спейскроса, што ў цеснай пячоры было немагчыма.

Затое раён быў сейсмаўстойлівы і аквабяспечны, бо знаходзіўся высока над узроўнем мора. “Хіба што зноў сусветны патоп пачнецда”, - падумалася разведчыку.

6

Шарбітрон не ведаў, ці брадь з сабой зброю, ці дастаткова энергетычных біяхваляў, якімі шчодра надзяліла прырода ўсіх насельнікаў Арады. Яму цяжка было ўявіць, якое аблічча належыць прыняць, каб гарманічна ўвайсді ў жыццё пакуль невядомай планеты.

Ён прыняў падвойны зарад з энергазапашвальніка і рашуча ступіў на халоднае каменне пячоры босымі нагамі. Затым абмінуў валун і выйшаў на святло.

.Чырвоны шар Сонца падперазаўся шнуром гарызонта. Шарбітрон ведаў, што Сонца будзе вісець амаль вечна, пакуль людзі не прыдумаюць, як раскрудіць Зямлю. Толькі зрэдку густыя туманы і задьменні Марсам будудь заступаць шлях сонечным промням. Бясконцае зялёнае покрыва, зрэдку папярэшчанае бурымі плямамі і сінімі шкельцамі азёраў, распасціралася над марской затокай. Але краявіды не цікавілі разведчыка. Тут, на чужой планеце, не магло быць прыгажосді і хараства. Усё навокал без выключэння падзялялася на карыснае і шкоднае ў дачыненні да яго місіі.

Атмасфера, больш насычаная, чым на Арадзе, была прыдатнай для дыхання. Мусіў прайсці час, каб арганізм здолеў прыстасавадца да зямнога цяпла. Прыцягненне Зямлі аказалася значна меншым, чым на Арадзе. Час адаптадыі эверфарсінг вырашыў правесці ў дарозе. Паволі мінаючы агромністыя камяні, ён рушыў уніз да шырачэзнай акваторыі.

Шарбітрон ведаў, што такое вада, і не баяўся яе. Ён памятаў, што ўсё жывое на Зямлі выйшла з вады, але інстынкт яму падказваў, што ў гэтым саляным растворы могудь быць небяспечныя істоты. Ён настроіў біядатчык на пагашэнне магчымай агрэсіўнасці, але не рызыкнуў плысці, а прысеў на беразе і паглядзеў удалеч.

Адліў не прымусіў сябе чакадь. Вада імкліва сдякала і пакідала на пяску гіганцкіх марскіх істот, якія білі па зямлі ластамі, скрэблі жабрамі, драпаліся плаўнікамі - намагаліся дагнаць выратавальную ваду. Эверфарсінг разлічваў пераадолець затоку да таго, як вада пачне вяртадца.

7

.Шарбітрон апрытомнеў у трысняговым зарасніку, адчуўшы, што нейкае буйное насякомае прабегла па ягонай спіне. Разведчык на ўсякі выпадак паўторна заблакіраваў знешнюю агрэсіўнасць і падняўся на ногі. “Мяркуючы па ўсім, людзі тут ёсць. І, пэўна, недалёка”. Эверфарсінг уключыў біядатчык пошуку.Шырокія ступакі Шарбітрона пакідалі на мяккім грунце заўважныя сляды. Светлыя валасы раскінуліся па плячах, а блакітныя вочы глядзелі пранізліва і выразна.

Ён спыніўся, бо адчуў небяспеку, якая зыходзіла з кустоўя лазы, што расло вакол паляны.

Датчык зафіксаваў прысутнасць абарыгенаў. Шарбітрону было нескладана зразумець іх мову і думкі. “Прымітывы, - падумаў ён. - Аднак, магчыма, для іх маё прышэсце - экстрэмальная сітуацыя”.