Выбрать главу

- Я - Шарбітрон! - крыкнуў ён як мага мацней і грукнуў сябе кулаком у грудзі.

З-за кустоў падняліся людзі. Яны насцярожана прыглядаліся да незнаёмца. “Племя. Першабытная абшчына. Паляўнічыя”, - вызначыў разведчык і паспрабаваў позіркам адшукадь важака і шамана.

Шаман ішоў проста на яго - Шарбітрон пазнаў яго па адзенні. Акрамя баявой размалёўкі ён меў галаўны ўбор і нарукаўнікі, што перашкаджалі іх уладальніку ва ўсім, акрамя, напэўна, шаманства. І не меў зброі.

- Сангом! - выразна прамовіў шаман і ўзняў над галавой адкрытую далонь.

“Агрэсіўнасць пагашана, - вырашыў Шарбітрон, - яны не бачадь ува мне ворага”.

- Дзе важак, Сангом?

- Ён з іншымі ваярамі. Гэта атрад сына важака - Курана.

- Сын важака - важак. Т олькі час раздзяляе іх.

Шаман пранікліва паглядзеў на высокага светлавалосага прышэльца.

- Я не ведаю племені, у якім жывуць такія людзі, як ты.

- Ты мудры, Сангом. Мяне падарыў вам Марс.

- Ты прыйшоў адтуль? - Сангом паказаў пальцам у неба.

- Не, адтуль, - Шарбітрон махнуў рукой у бок аранжавага далягляду, дзе ў пячоры ён пакінуў свой спейскрос.

- Ты пойдзеш з намі, Шарбітрон!

- Я пайду з вамі, Сангом.

9

Па дарозе да паселішча Сангом пазнаёміў Шарбітрона з Куранам, і сын важака расказаў прышэльцу пра жыццё падначаленага яму племені.

- Мае супляменнікі падзяляюцца на важакоў, ваяроў і хатніх. Важакі - мой бацька, я, Сангом і яго вучань. Яны недатыкальныя. Ім- першы кавалак, за імі - апошняе слова. Ваяры абараняюць важакоў і племя, прыносяць здабычу з палявання. Хатнія ніколі не пакідаюць паселішча. Яны гатуюць ежу, ловяць рыбу, збіраюць мёд, вырабляюць са скуры жывёл адзенне, сушадь расліны, будуюць хадіны.

- А аратых у вас няма?

- Хто гэта такія?

- Людзі, якія вырошчваюць расліны, каб пасля іх есці.

- Расліны растудь самі, Шарбітрон! Іх трэба толькі знайсці!

- І пастухоў у вас таксама няма?

- Хто гэта?

- Потым, Куран, потым. Навошта вы ваюеце? Хіба мала месца і ежы?

- Ворагі ўвесь час квапяцца на землі нашага племені, на нашы запасы і нашых жанчын. Ім здаецца, што толькі вайна можа палепшыць іх жыццё.

- А калі яны стаміліся ад вайны і не чапаюць вас?

- Значыць, клянуся Марсам, яны нешта задумалі, і я павінен апярэдзідь іх хіжыя намеры!

“Калі гэтак жа думаюць усе людзі - непазбежныя войны. А час між імі - падрыхтоўка да наступнай вайны”. - Прымітыўная адкрытасць юнака падвярджяла тэарэтычныя веды эверфарсінга.

- А калі аб’яднадь ваша племя з іншымі?

- Мне даспадобы твая думка. Але правадыр павінен быць з нашага племені.

- Куран, а што, калі племя паўстане супраць важакоў?

- Што ёсць племя? Хатнія? Ваяры хутка з імі расправяцца! А завадатараў мы пакараем. Скормім серпаносым кварзам. Але калі нават хатнія знішчаць важакоў і ваяроў, іх завадатары самі станудь важакамі, частка хатніх - ваярамі, а астатнія будудь займадца тым, чым займаліся. Так мяне вучыў Сангом. Улада і страх. Яны абавязкова павінны быць, як ёсць вера, сіла і боль. Інакш не будзе племені.

- Серпаносыя кварзы забіваюць ваяроў і хатніх. Чаму вы іх не знішчыце?

- Кварзы спрытныя і знаходлівыя. Яны ніколі не нападаюць на ваяроў першымі. А хатнія? Нешта і кварзам патрэбна есці. Навошта іх знішчадь? Калі мы пераможам усіх ворагаў, то пачнём выратоўвадь племя ад серпаносых кварзаў.

- Ты прадбачлівы, Куран. Ты - прыроджаны важак.

- А ты хто, Шарбітрон?

- Бог.

- Ты Сонца? Ці хаця б Марс? Ці дождж, які жывіць расліны? А можа, ты маланка ці вецер? Ці сіла, што рухае ваду ў моры? Над чым ты бог?

- Над часам.

- Мне незразумела тое, што ты кажаш. Час - гэта жыццё, і спыніцца ён разам з жыццём. Вечныя толькі Сонца, Зямля і Марс. Час разганяе воблакі, валідь дрэвы, нават руйнуе горы. Ці, можа, ты - вечны? - Куран засмяяўся, як гарэзлівы хлапчук.

- І так, і не. Я сам магу распараджядца часам.

- Твае словы незразумелыя мне. Што ты можаш, бог? - апошняе слова Куран прамовіў іранічна.

Шарбітрон не звяртаў увагі на кпіны.

- У вас - усё.

- Ты можаш стаць правадыром племені?

- Я магу прывесці статак быкоў і прыручыць іх. Яны будудь жыць пры паселішчы і слухадца вас.

- Жывёлы жывуць у лесе, Шарбітрон! А ваяры палююць на іх! Так было і будзе заўсёды! - запярэчыў Куран, аднак катэгарычнасці ў тоне не было.

“Яго розум ваяўніча ўспрымае парадокс, але цікаўнасць бярэ верх. Пэўна, гэта і ёсць тая рыса, якая дазволіць людзям праз некаторы час стаць уладарамі Зямлі”, - разважыў сам сабе Шарбітрон.

- Жывёлы могуць быць і свойскімі. Хатнія зрабілі б спецыяльныя загарадкі, а старыя ваяры кармілі б і даглядалі іх.