- Каб часам яны не прынеслі нам шкоды.
- Навошта Рэнсу ўлада правадыроў? Ён - важак свайго розуму. А розум яго непадуладны часу.
- Я адпомшчу табе, іншаземец.
15
Шарбітрона заўсёды здзіўляла звычка людзей скарадца сну. Ён не разумеў, чаму такая вялікая частка кароткага веку траціцца людзьмі марна. Час ад часу і ваяры, і важакі, і хатнія клаліся ў зацененым месцы, заплюшчвалі вочы і аддаваліся мроям, якія мала адпавядалі не толькі логіды і інстынктам, але нават і рэальнасці.
У час, калі племя адпачывала, да разведчыка падышоў Рэнс.
- Ты бачыў аазісы, настаўнік?
- Аазісы - гэта месцы сярод пустэльні, у якіх квітнее жыццё?
- Ты ўсё ведаеш, настаўнік. Я іх не бачыў, але ведаю, што іх можна адшукадь, калі пайсці ў напрамку Сонца.
- Ты хочаш ісці туды?
- Я не дайду. Варожыя плямёны заб’юць альбо зняволяць мяне. Голад знясілідь, а спёка высушыць. Але ты можаш, я веру. І ты можаш узяць мяне з сабой.
Шарбітрон з неахвотай сцёр думкі Рэнса.
- Што са мной, настаўнік? Я не памятаю, аб чым хацеў спытаць цябе .
- Дай мне твой талісман.
Рэнс зняў талісман з грудзей:
- Сангом кажа, што гэты камень - асколак Сонца, які ўпаў на Зямлю, калі людзей на ёй яшчэ не было.
- Я пакіну яго сабе. Магчыма, ён некалі спатрэбіцца мне. Кавалак гэтага металу перасварыць усё чалавечае племя, як толькі вы даведаецеся пра яго каштоўнасць.
- Як называецца гэты метал?
- Золата. За кожную яго пясчынку будзе загублена процьма чалавечых жыццяў.
- Золата вартае таго?
- Не. Але яно ўвасабляе вашу мару аб райскім жыцці. І насамрэч яно амаль такое ж вечнае, як Сонца. Ты дзіўны чалавек, Рэнс. З табой мне ніколі не трэба блакіраваць агрэсіўнасць.
- Розум не мае агрэсіўнасці, настаўнік.
- Нейтральны розум, Рэнс. Толькі нейтральны. А цяпер я раскажу табе, што было на Зямлі шмат пакаленняў таму і што на ёй будзе праз доўгі час. Запомні ўсё і запішы, як мы з табой запісвалі жыццё племені. Знайдзі сабе вучня і перадай яму свае веды. Бадька Курана абяцаў вызваліць цябе ад работы, калі ты будзеш прыдумваць ім новую зброю, як, напрыклад, той лук, які мы змайстравалі разам. Сцеражыся Сангома, ён роўны з табой па розуму, але яго розум накіраваны на ўтрыманне ўлады. Будзь пачцівы да яго і стрыманы, пакуль не перадасі веды вучням. Калі ён запатрабуе адрачыся ад мяне - адракайся. А я павінен пакінудь вас, мая задача - наперадзе.
- Мы больш ніколі не пабачымся, настаўнік?
- Я вярнуся, калі спарахнеюць нават успаміны аб вашым часе. І нават калі я сустрэну цябе - ты мяне не пазнаеш. А зараз слухай, бо я не такі ўсёмагутны, як табе здаецца.
Шарбітрон закумуляваў рэшткі энергіі і пачаў свой аповед:
- Калісьці кварзы былі маленькімі бяскрыўднымі істотамі, яны харчаваліся матылькамі і не мелі свайго смертаноснага сярпа. А людзі былі магутныя, як багі: яны будавалі хаціны вышэйшыя, чым горы, ляталі вышэй за хмары, перамяшчаліся ў прасторы хутчэй, чым ураган, і голас іх дасягаў самай далёкай зоркі.
16
Любы непасрэдны кантакт з зямлянамі стамляў Шарбітрона, вымушаў прыстасоўвадь свой інтэлект да іх узроўню. Акрамя таго, захаванне ягонага чалавечага аблічча патрабавала вялікіх энергетычных затрат. Ён не паклапаціўся аб сціранні свайго вобраза
з памяці чалавецтва. “Легенды, казкі, быліны - любую гістарычную інфармадыю людзі прыстасуюць да свайго разумення. - Разведчык добра памятаў гісторыю Зямлі. - Яны нават уласнае жыццё аб’ектыўна не могуць пераказаць”.
У дыспаграме, адпраўленай на Араду пасля апрацоўкі вынікаў першай разведкі, Шарбітрон паведаміў:
“Сітуацыя: Катастрофа не змагла знішчыць жыццё на Зямлі канчаткова. Індывідуумы, якія захаваліся на планеце, уяўляюць з сябе рэшткі мінулай цывілізацыі, яны страцілі памяць пра сваю гісторыю. Нястрачаная генетычная памяць дае надзею на хутчэйшае адраджэнне цывілізацыі. Паласа магчымага жыцця на Зямлі, уключаючы аазісы, ахоплівае адну шостую яе плошчы.
Высновы: 1. Зямля прыдатная для каланізацыі шараговымі жыхарамі Арады.
2. Верагодна.сць засялення Зоны Цяпла выключаю; верагоднасць падземнага жыцця ў Зоне Холаду възначыць пра.блем атычна.
3. Верагоднасць каланізацыіі Марса пры наяўнасці там атма.сферы - адна трэць.
Дадатак: Непасрэдная праверка Марса ўскладняецца з прычыны абмежаванасці запасу паліва.
Рашэнне: Уваходжу ў анабіёз з надзеяй на росквіт цывілізацыі
Зямлі.
Эверфарсінг Шарбітрон”.
17
- Начальнік аховы Норк, - адрэкамендаваўся высокі шыракаплечы ваяр. - Найсвяцейшы загадаў правесці вас у бібліятэку Святога Храма.