- Хай Бог бароніць тваю сілу і мудрасць, Куран!
- Начальнік аховы Норк, - спакойна, але цвёрда паправіў ваяр.
- Хай Бог баронідь тваю сілу і мудрасць, начальнік аховы Норк. - пагадзіўся разведчык.
18
“Са старажытных манускрыптаў нам вядома, што Зямля - гэта дыск, які падзяляецца на тры часткі. У цэнтры Зямлі - Пустэча Вогнанная., што пяскі ды камяні распаленыія захоўвае, а жывое стварэнне калі ў яе трапіць, то жывыім не будзе, а самлее ад цяпла і абязводжвання і ссохне, нібы пергамент. Поясам жыватворныім Пустэчу Вогненную атачае Хараство Боскае - месца, Богам для людзей вызначанае, каб хвалу яму ўзносілі. Замыкаецца гэты пояс звонку бяскрайняй прасторай холаду - Змрокам Ледзяныім, які скла.да.ецца са снежных пустыняў і ледзяных гор, што ўпіраюцца вяршынямі сваімі ў купал нябесны. Пустэча Вогненная. нарадзіла Сонца, якое спрадвеку лье святло жыватворнае, а Змрок Ледзяны стварыў Марс, што выглядае з-за гор снежных, а часам, у хвіліны гневу Сатаны, і Сонца засланіць можа, чаму ёсць сведчанняў мноства. Гэты лад непарушны і нікім ніколі не мож,а быць зменены.
Гэты ж ерэтык, сын шаўца Прона імем Сенар, сцвярджае паганыімі вуснамі сваімі, сеючы трывогу і недавер у няўстойлівых галовах і аблудных: душах, што Зямля ёсць шар, павернуты да Сонца адныім бокам, што Марс - таксама шар, які ляціць вакол Зямлі і засланяе Сонца, трапіўшы паміж ім і Зямлёй. Сонца, - кажа ерэтык,
- таксама шар, прычыім вогненны, які ў сотні разоў памерамі Зямлю пера.сягае, а Марс - у тры разы за Зямлю меншы.
Ці не трызненне гэта? Мы бачыім Сонца - і вока наша ахопліваеяго поўнасцю. Кожны марсіянскі дзень мы бачыім Марс - і ён большы за Сонца, хаця і не намнога. І каб Сонца не трыімалася ў цэнтры Пустэчы Вогненнай, а Марс не каціўся б па купале нябесныім, то непазбежным было б іх па.дзенне на Зямлю. Ці не з’яўляюцца сведчаннем парушэння цвярозага розуму і праяўленнем ерасі выказванні Сенара Пронава?
Таксама сцвярджае ён, што і Сонца, і Марс, і Зямля - стварэнні рук Божых, а Сатаны няма наогул Дык чаму ж на Зямлі побач з дабром існуе зло, са святлом - цень, з цяплом - холад, з прыгажосцю - пачварнасць? Ці не сведчанне гэта барацьбы Сонца з Марсам, паміж якімі Зямля знаходзіцца?
Свядомае прыніжэнне ролі Сатаны Сенарам канчаткова даказвае сувязь апошняга з Супастатам Божыім...”
- Здаецца, з Рэнсам размінуўся.
Шарбітрон асцярожна перагарнуў некалькі старонак пратакола і прачытаў прысуд: “І таму воляю Манарха, што даручыў мне права караць, і воляю Святога Храма, што даверыў мне права на ісціну, загадваю ерэтыка Сенара, сына шаўца Прона, публічна абезгаловіць, а перад тыім вырваць язык і выкалаць вочы. Усе яго блюзнерскія рукапісы спаліць у прагорклыім тлушчы, каб смурод іхні выклікаў агіду ў набожных прыіхадж:ан. Старажытную сатанінскую кніжку, знойдзеную ў ерэтыка, схаваць у патайныім склепе, а ключ кінуць у глыбіні марскія, бо відавочнае знішчэнне яе мож,а выклікаць гнеў Сатаны.
Прысуд а.бвясціў і руку да манускрыпта прыклаў
Епіскап Брог”.
19
Шарбітрон зазваніў у званочак. Рыпнулі акаваныя дзверы.
- У чым маеш патрэбу, брат мой?
- Праводзь мяне, Крэсда!
- Я - Рэсна, брат мой!
- Праводзь мяне, Рэсна. Я даведаўся пра ўсё, што мяне цікавіла, - Шарбітрон паправіў на плячы сутану і паказаў манашцы на кнігу.
- Ці не паспытаеш даброт свецкіх, брат мой?
- Не, Рэсна. Даброты зямныя мне невядомыя. Скажы, сястра, якое аблічча Сатаны ў цяперашнім уяўленні служкаў Святога Храма?
- Тваё пытанне святатадкае, і толькі загад Найсвяцейшага ва ўсім табе дагаджаць вымушае мяне дадь адказ: высокі з паставы, прыгожы твар, доўгія і светлыя валасы, вочы ў яго колеру нябеснага, вусны шматслоўныя, рукі не спрацаваныя, думкі вольныя, а ногі не пакідаюць слядоў. І сябе ён не лічыць чалавекам, хадя на чалавека падобны. Ёсць у нас старажытны партрэт, адабраны ў аднаго ерэтыка, даўно жыцця пазбаўленага, ды паказваць яго нікому не дазволена, сама не бачыла яшчэ.
- Мне не патрэбны партрэт, Крэсда.
- Рэсна, брат мой.
“Вось і помста твая, Сангом! Замест Бога ты зрабіў мяне Сатаной. І мімаходзь знішчыў усіх светлавалосых і блакітнавокіх.”
Шарбітрон успомніў, як ён паспрабаваў з’явіцца перад сярэдневяковымі людзьмі ў тым жа абліччы, у якім быў у племені. Пастухі, якіх ён сустрэў па дарозе, перапалохаліся так, як быццам убачылі нешта жудаснае: адзін з іх кінуўся наўдёкі, а другі ўпаў нідма на зямлю і затуліў рукамі твар.
Выгляд схімніка, які разведчык урэшце прыняў, прыцягнуў увагу Найсвяцейшага, калі той праязджаў у карэце па горадзе. Знаёмства і размова з Найсвяцейшым дапамаглі разведчыку трапідь у бібліятэку Святога Храма.