Рэзка павярнуўся і выйшаў, але дзвярыма не ляпнуў.
- На завесах эканоміць, - спакойна пажартаваў Моршын. - І на маёй надбаўды таксама. Усе начальнікі - сволачы. І чым большы начальнік.
Моршын не дагаварыў.
Дзве дзяўчыны, не ведаючы, як адрэагаваць, з інтэрвалам у долю секунды стрымана хмыкнулі, інтуітыўна адчуўшы, што гэта выяўляе роўныя адносіны да ўдзельнікаў канфлікту.
Моршын устаў з-за стала. Падышоў да Лены, даўганогай бландзінкі, пераклаў на яе стол стос нескладаных чарцяжоў.
- Леначка, вы больш уважліва прадуйце, не спяшайцеся. Не так, як тым разам.
Лена інстынктыўна паклала далонь на чарцяжы.
- А вы, Марыначка, зрабіде нам чаю хіба што.
- Навошта вы ўвесь час злуяце дырэктара, Станіслаў Уладзіміравіч? Вам жа самім горш будзе. - кругленькая бойкая Марына, якая не мела ні адпаведнай адукадыі, ні элементарнай стараннасці, паспрабавала павучыць Моршына.
- Горш не будзе. Час прафесіяналаў мінуў. - з прытворным сумам канстатаваў Моршын.
Марына ўздыхнула і тонам паслухмянай школьніцы спыталася:
- Мы пойдзем пакурым?
- Канечне, канечне, навошта ў мяне пытацца. За такія грошы вам толькі курыць і засталося. - рассеяна прамармытаў Моршын.
У хуткім часе ён сядзеў за сталом і распісваў тэхналогію, прадаваў за дзяўчат, якія выйшлі: Ленку, трытцадшадовую феміну са сваімі праблемамі, але з розумам у галаве, і Марынку, дачку намесніцы начальніка аддзела кадраў, якая лічыла, што ёй вінен увесь свет, што яна самая крутая і што тут апынулася выпадкова і не на доўгі час.
Праз хвіліну ўварваўся Навічэнка.
- Заказчыкі тэлефанавалі, мы і так на тыдзень адгрузку затрымліваем, штрафныя санкдыі, фінансавае становішча, зарплату трэба выпладіць, калі, нарэшце.
І адразу ж астыў:
- Станіслаў, не цягні.
- Менш будзеце торгадь, хутчэй зраблю. Фінансавае становішча на сваёй дачы пашукайце. Красці трэба меней, любы. А дазваляць красці - яшчэ меней. - спакойна і ціха мовіў Моршын.
- Слухай. це, я ад вас не чакаў. - разгубіўся Навічэнка. - Тут доказы патрэбныя.
- Пракурор вам доказы прад’явідь. - нягучна сказаў Моршын. - А цяпер - выйдзіце прэч, не перашкаджайце прадаваць.
Навічэнка яшчэ больш разгубіўся, але ўсвядоміў, што размова ідзе сам-насам, і зашыпеў:
- Ты, сволач старая, я цябе ў параток сатру.
Аз кім застанешся, сволач маладзейшая? - Моршын на ўсялякі выпадак падняўся з-за стала.
Навічэнка заўважыў, што дзверы прачыніліся, і крыкнуў так, каб старонняму вуху не трэба было прыслухоўвацца:
- Я вас дэпрэмірую за гэты месяц, тэхнолаг Моршын!
- Ну, хадзілі без штаноў, паходзім і без сарочкі. А па вашым бязглуздым Палажэнні вы ўвесь комплекс у гэтым месяцы дэпрэміруеце.
- Ленка, ён яго канкрэтна калі-небудзь замочыць. - абыякава прагаварыла Марынка і задягнулася.
Разумная Ленка адмаўчалася, хоць і падумала сама сабе: “На халеру яму гэта здалося.”
Аднак насамрэч усё было не так проста. Станіслаў Уладзіміравіч даўно толькі рабіў выгляд, што займаецца работай. Нечакана рэзка і адчувальна пачала здаваць памяць, кемлівасць і здольнасць адначасова трымадь на кантролі незлічоную колькасць пытанняў. Нават адпрацаваныя і простыя прыёмы даводзілася выконвадь з дапамогай даведнікаў, што, зрэшты, ён рабіў і раней. Але цяпер Моршын не рызыкаваў адразу ж назвадь папярэдні вынік услых, нават прыблізна, а ціхутка соп і старанна выпісваў прамежкавыя лічбы. Калі ж знаходзіў выніковую, глядзеў на яе і не адчуваў натуральнай прапорцыі з зыходнымі дадзенымі. Чарговая перамена месца работы, якую ён здзейсніў нядаўна, мала што змяніла: пару напружаных тыдняў, каб разабрадца ў нюансах сістэмы вытворчасці, узаемаадносінах і раскладзе сіл. А пасля - зноў тужлівая няпэўнасць.
Яшчэ складаней стала са здароўем: раптам абрынулася ўсё. Калола пад левай грудзінай, паделі далоні, з вечара нечакана пачыналася арытмія, зранку цяжка было прадрадь вочы, а на кожнай нырцы як бы павісала па цагліне. І, здаецца, прастатыт. Засмучала і прымушала хавадь позірк ад людзей торганне правага павека. Бесперапынны гул у галаве, падобны на гудзенне лайнера, што ішоў на пасадку ўспрымаўся як заклік. Да чаго - Моршын цяпер разумеў. Ён ішоў да гэтага разумення некалькі гадоў, але ўсё ж не чакаў, што заклік-загад будзе настолькі модны. Чапляцца за няўстойлівае існаванне, каркас якога пачаў развальвацца - марна. Магчымым і лагічным здавалася адно: прыгожае завяршэнне няўдалага жыцця, і ўсе абставіны ён вымушаны быў падпарадкаваць эфектнай канцоўцы. Гэта не з’яўлялася вынікам іпахондрыі, а дыктавалася вышэйшай сілай, якая не пацярпела б ніякага супраціву.
Візіт да псіхіятра закончыўся поўным фіяска. Не ад добрага жыцця растаўсцелая работніца аховы здароўя так і не зразумела, што хадеў ад яе шэры нязграбны чалавек: спачатку настырна намагалася даведадца, хто яго да яе накіраваў, а пасля параіла підь таблеткі ад ціску.