- Чаму ў пяцьдзесят?
- Не ведаю. Так атрымліваецца. Лёс. Злы рок. Прапрадзеда (партрэт са слоў зроблены) закалоў віламі сусед. Чамусьці так лічыцца: калі былыя часы, то з барадой. Нейкі канфлікт паміж імі ўзнік - ці то карова патраву зрабіла, ці то конь. Прадзеда - партрэт з фатаграфіі, а ведаеце, колькі яны тады каштавалі? - атруділі. Усе ўсё елі, а ён атрудіўся. І таго, хто атрудіў, пасля знайшлі. О, прабачце, курачку каб не перапаліць!
Моршын імкліва пайшоў на кухню. Навічэнка ўважліва прагледзеў партрэты і прыйшоў да высновы, што ўсе яны зроблены з аднаго твару і адрозніваюцца толькі наяўнасцю ці адсутнасцю вусоў, барады, акуляраў, зморшчын. Яшчэ, бадай, колер кашуль быў розны. “Зусім дах праламіла прабіла ідыёту старому. Самы час адсюль удякадь, пакуль жывы”, - падумаў дырэктар. Дзіўныя продкі, якія, па выказваннях Станіслава Уладзіміравіча, гвалтоўна паміралі ў адным узросце, немаведама для каго зробленая “галерэя”, загадкава- прыдуркаватыя выказванні.
- Вы пра дзеда не расказалі.
- А дзед, Анатоль Сяргеевіч, патануў, - адгукнуўся з кухні Моршын. - Уявіце: двое ў лодцы выплываюць на сярэдзіну возера. Вяртаецца адзін. А калі ўлічыць, што напярэдадні яны ўсчалі бойку з- за жанчыны. Давайце яшчэ па шкаліку?
- Партрэтаў павінна быць пяць?
- Я ведаў, што вы разумны чалавек!
Моршын зноў выскачыў, палез у кладоўку і прынёс адтуль яшчэ адзін партрэт, на якім быў ён сам у такой жа аблямоўцы, як і астатнія, але без парыка і яўна з уласнай фізіяноміяй. Павесіў яго побач з іншымі на закручаную загадзя шрубу.
- Дык яшчэ па адной адолеем?
Дырэктар не адмовіўся. Аднак, паколькі за апошнія восем гадоў ён прывык адчуваць не толькі сэрцам, але і ўсёй астатняй камплектацыяй арганізма, узнікла выразнае адчуванне, што кампанія Моршына небяспечная і рызыка з кожнай хвілінай узрастае. Жыццё падкідвала і больш крутыя сюжэты; звычайна Навічэнка адчуваў “кранутых” па позірку ці выказванню, аднак службовыя адносіны “вінціка” з “адвёрткай” перашкодзілі яму на гэты раз.
- А галерэя ў мяне двухбаковая. Звярніце ўвагу: рамкі
сіметрычныя. А з таго боку - фотакарткі.
Станіслаў Уладзіміравіч пачаў пераварочваць рамкі.
- Гэта мне дзесяць гадоў. Піянер у кароткіх штоніках. Вы ўжо такія не насілі. А якія ў нас былі песні! - Моршын з прытворным захапленнем прыплюшчыў вочы і пахітаў галавой. - А тут - дваццаць, студэнт тэхналагічнага. Тады здавалася, што ўсё наперадзе. А гэта - трыццадігадовы Моршын, залатыя часы. А вось, як вы здагадваецеся, саракагадовы. Мяне ўжо тады пачала стамляць жыццё. Здагадайцеся, хто пад пятай рамкай? - Моршын па- блазенску падміргнуў дырэктару.
- Ну, напэўна, вы - пяцідзесяцігадовы.
- Правільна! - задаволена вымавіў Моршын і перавярнуў
рамку.
На фотаадбітку быў шкілет.
- Ну, я пайду, Станіслаў Уладзіміравіч. Дарога няблізкая, “маторы”, самі ведаеце, нятанныя.
- Ці ж мне не ведадь вашыя даходы і здабыткі, Анатоль Сяргеевіч? “Рэно” сабе прыкупілі, кватэрку чатырохпакаёвую справілі, тры сям’і корміце, без уліку брата-алкаша.
- Вата чорнае пачуццё гумару канчаткова разбурыла святочную атмасферу. - нечакана для сябе напышліва сказаў дырэктар.
- А мая душа спявае! Верыце? Магчыма, сягоння самы значны дзень майго жыцця! Ці адзін з двух. - Вочы Моршына ўрачыста блішчэлі.
- Калі я правільна вас зразумеў, згодна з выдуманай вамі сямейнай традыцыяй, ён павінен стадца для вас апошнім. І паколькі вы зацягнулі мяне сюды, то на мяне і разлічваеце. Адразу папярэджваю: вы мяне не раз’ятрыце, і я вас не задушу. А каб спакусы не было - адразу ж і пайду.
- Можаце не душыць. Наліде на дарожку, Анатоль Сяргеевіч, у вас, як мне здалося, рука лёгкая.
Навічэнка плюхнуў яшчэ па пяцьдзесят грамаў з апошняй бутэлькі, выпіў, не пачакаўшы Моршына, не закусіў і пайшоў апранацца.
Моршын стаяў і глядзеў, як Навічэнка ўстаўляе ступню ў чаравік.
- Лыжачкі няма?
- Прабачце, не граф. - холадна, але неяк пераможна адказаў Моршын. - Вы не спыталі мяне пра бацьку, здаецца?
- Як жа, як жа. Вы ж заўжды ўсё даводзіце да канца. І як
памёр ват бадька са згубленымі метрыкамі роўна ў пяцьдзесят гадоў?
Моршын праігнараваў здзеклівы тон, аднак таргануўся.
- Ён, Анатоль Сяргеевіч, працаваў на кране. І не ведаю дакладна, як атрымалася, але выпіў мой Уладзімір Ігнатавіч з мантажнікамі з выпадку свайго юбілею. А прадаваць трэба. Палез на кран, а ўслед - майстар у стане звярынага шалу: ім перад гэтым добры наганяй далі за тэхніку бяспекі. Бацька з кабіны выйшаў, загрудкі схапіліся - вось неяк праз парэнчы і перакуліўся.
- Навошта вам гэты спектакль?
- Імяніннік мае права адзначаць сваё свята, як яму хочацца. І ўсё, што ідзе ад мяне, праўда. Нават больш рэальная, чым тое, што вы пратрымаецеся на сваёй пасадзе не больш за месяц. - Голас Моршына з дурасліва-захопленага стаў жорсткім.