Выбрать главу

- Я табе нешта павінен плаціць?

- Прывучылі вас там. Заплаціў ужо. Карадей, апельсін - гэта яблык, які падзелены па дольках да таго, як ты за яго ўзяўся.

- Дык хто каму патрэбны?

- Не зразумеў?! Я табе, канечне! Жыццё чалавечае - праца цяжкая. І калі на нуль выйшаў - лічы, што адолеў яго паспяхова. Занесла не туды, разгубіўся, напартачыў, празяваў - перайграць можна. Узнёсся пры жыцці, вышэй за яго стаў - можа, нават у такім “агенцтве”, як я, з такімі мудакамі, як ты, базарыць будзеш. Не ў тым сэнсе, што пасты-споведзі, малітвы-намазы, хоць і гэта дысцыплінуе. Карадей, як апельсін: той жа зямны шар, толькі ў сто мільёнаў разоў меншы.

- І як ты паспяваеш з усімі намі прадавадь?

- Лічы, што мяне можа быць столькі копій, колькі спатрэбіцца. І кожны з кожным яго мовай размаўляе. Карадей, апельсін - той жа кавун, але калі кінудь яго долу - не трэсне.

- І навошта я табе?

- Не ты - мне, а я табе, доўбня!

Сляпуча ўспыхнула яркае святло. Нічога, апроч святла. Металічным рэхам загрымеў голас агента “Нерэалізаваных магчымасцей”:

- Адказваць на мае пытанні выразна і дакладна! Ці засталіся на Зямлі незавершаныя справы?

- Дробязі ўсякія. Кавалак варанага мяса ў халадзільніку хіба

што.

- Ці хадеў бы перайграць жыццё?

- Няма сэнсу. Не. Да таго ж і прыйду.

- Ці няма шкадавання аб выпадках, калі бачыў, што твае паводзіны могудь нешта кардынальна змяніць, але так і не наважыўся на ўчынак?

- Не наважыўся, то і не трэба было. Не.

- Упэўнены?

- Зразумела, не, хоць ты мяне і доўбняй назваў.

- Я пракручу табе пару эпізодаў з твайго жыцця. На мой выбар. Яшчэ раз перажывеш-перагледзіш, а пасля вырашым, што з табой рабіць.

- І як ты здолееш пракруціць?

- Апельсін - той жа тэнісны мячык, але ядомы. Ну, назола.

ЭПІЗОД ПЕРШЫ

Мне дваццаць гадоў. Прышчаваты трэцякурснік, які ведае смак тытуню, гарэлкі і жанчыны. Толькі другое і трэцяе - заўсёды асобна, так склалася.

Электрычка метро; неабавязковы і няспешны візіт у процілеглы канец горада з інтэрната, які паспеў стадь родным домам; прымітыўная крыва-крыжовая чырвона-сіняя схема станцый; адлюстраванне ў шкле вагона ўласнага твару, якое выклікае прыкрасць, і ўласнай постаді, што выклікае ганарлівасць. Менавіта так, ганарлівасць.

Сарамлівасць мяжуе з развязнасцю. “Rus in urbe”, здаецца? Зрэшты, мы тэхнары, нас вучаць не таму. За плячыма пяць сесій, медыум, у бліжняй перспектыве - шостая. Красавік літасціва дазволіў скінуць зімовае паліто і апрануць вятроўку, але пакуль забараніў здымаць світэр. Стрыжаная, каб дагадзіць падпалкоўнікам ваеннай кафедры, галава загружана напалову - ідэальны стан для вырашэння любых праблем!

Ссівела-лысаваты мужчына ў чорных шнураваных чаравіках, шэрым палітоне, карычневым касцюме і ў белай з вузкімі жоўтымі палоскамі кашулі, з гадзіннікам “Луч” на чорным скураным раменьчыку. Разгадвае красворд у “Вячэрняй газеце”. Дзюбка алоўка

- на васемнаццатым пытанні: “старадаўняя руская чаша з ручкай”. Зрок - адзінка: зазіраю ў клетачкі. Шэсць літар. “Ендова!” Што за “ендова” - не ведаю і не бачыў, не нашанскае таму што. Але толькі “ендова”, з “кувшина” ці “кринки” ў крыжаванках не п^ць. Добра, сам разбярэцца. Няхай кожны грызе свой батон.

Жанчына, якая сядзідь побач з разгадчыкам, разглядае мяне. Даўнавата глядзіць - позірк быццам бы прыцёрся да майго аблічча. Не пільна, не назойліва. Не вывучае, не аналізуе. Толькі пазірае.

Мы знаёмыя, візаві? У мяне няма такіх знаёмых. Я - хлопец з вёскі. Ёй трыццаць-трыццаць пяць гадоў. Кола маіх знаёмцаў у сталіцы акрэслена канкрэтна: выкладчыцы, бібліятэкаркі, кватэрныя гаспадыні, персанал інтэрната. А ў вёсцы я пакуль ведаю па імёнах нават першакласнікаў.

У яе мяккія доўгія валасы, якія светлымі завіткамі сцякаюць на спіну і, падзеленыя плячамі, на грудзі. Гэткая Брыльска-Пугачова! Шырокія, цёплыя, разумныя вочы не выяўляюць, а канстатуюць адзіноцтва і жаданне пазбавідца ад яго.

Такая жанчына не можа быць адзінокай - занадта ненатуральна. Хіба што часам яна сама гэтага пажадае. Але не сёння. Магчыма, яна разышлася са сваім выбраннікам. Так, менавіта “выбраннікам”. Яна сама выбірае.

Муж, гуж, вуж - словы якія блазенскія! Няма ў яе мужа і дзяцей няма. Іначай чаму пальчыкі гладкія, пялегаваныя, а пазногцікі доўгія, лакіраваныя? А дзе ваша гаспадарчая торба, мадам? У вас толькі маленькая касметычка.

Такая жанчына выбірае сама. Але заўсёды рызыкуе тым, што выбраннік праігнаруе выбар. Ці возьме толькі ласы кавалак. І адмовіцца, калі ласае прыесца. Ён, здаецца, адмовіўся. Не, напрямую такім жанчынам не адмаўляюць: ён доўга лавіраваў паміж крыгамі жыццёвых абставін і ўрэшце прапанаваў заведама непрымальныя ўмовы. Т ак яно і было.