Выбрать главу

- .У школу заходзіла. Класная сказала, што, калі хімію не пераздасі, - не перавядуць. Таму падручнік у вёску вазьмі. І паспрабуй не пераздаць! Лішні год на маёй шыі сядзець будзеш?!

Увогуле яна добрая, мама. Але “новыя” дастаюць дробязнымі прыдзіркамі і панскімі замашкамі. Затое пладяць добра - дзесяць баксаў за прыборку.

А з хіміяй і сапраўды праблема. Ну не прэ - хоць рэж! Фізіка - тут значна весялей. Фізіца Антона любіць і заўсёды тройку паставіць, нават калі ён не вельмі ўдала адказвае: ‘Ты, Антон, хлопец талковы. Шкада, што талент твой ад рук да галавы не даходзіць!” Ну чаму “не даходзідь”? Калі гэтую штуковіну сюды, тую да яе прысабачыць, а паралельна супрадіўленне ўтыркнуць - вожыку зразумела, што працаваць будзе! А наадварот зробіш - перамкне. Аднак прыгожа сказадь, як Шпак гаворыць, не атрымліваецца. Затое ён адвёртку ў руках нармальна трымадь не ўмее! А законы - ну што законы? Вунь фортка таксама па нейкім законе адчынена, толькі навошта ён патрэбны, калі і без яго любы яе адчынідь-прычыніць?!

- Антон, прычыні фортку - скразняк!

І “англічанка” хваліць: “Каб ты яшчэ не ленаваўся!” Антон і не лянуецца, але што можна вывучыць, калі, апроч падручніка, нічога няма? І на падручнік глядзець прыкра - нейкі казёл ім у тым годзе карыстаўся: лепшае, што з англійскай засвоіў - “фак” і “Рамштайн”. Здаецца, “Рамштайн” - і тое немцы. У школьнай бібліятэцы выбару ніякага, а ў гарадскую раз падышоў - і болей не хочацца: даведку прынясі, за білет запладі, і глядзяць як на чмо галімае.

Ды ну яе, тую школу! Заўтра нядзеля: на электрычку - і ў вёску. Т ам баба Ніна - у яе прэтэнзій ніякіх. Абы паеў-паспаў. А Антон ёй дапамагае: і вады прынясе, і коз на пашу завядзе, і бульбу праполе, і сена паварушыць. Калі трэба.

У Ажарцы (так вёска называецца)! Бо ўжо месяц праседзеў у пыльным горадзе, усе раз’ехаліся даўно. Адно дрэнна, што вадаёма прыстойнага ў Ажарцах няма: канавы і сажалка. Ды ў іх толькі малыя купаюцца!

АЖАРЦЫ

У вёсцы хораша. Т ам ніхто не абзывае Мутантам. Яны нават не ведаюць, што ў Антона такая мянушка ў школе. А калі Белагаловым хто назаве - дык так яно і ёсць.

Падстаў, каб стадь “Мутантам”, у Антона дастаткова. Светлыя валасы не тое каб мець нельга, а ўсё-ткі нячаста сустрэць можна. Хоць прамеліраваць “цэбар” - крута. Больш даставала гемангіёма на правай шчадэ памерам з донца кубачка. Куды твар схаваеш? - не ў масцы ж хадзіць! Таксама было што і хавадь: на правай назе замест пяці пальцаў чамусьці было чатыры. Ён усвядоміў гэтае лёсавызначальнае адрозненне ад сабе падобных яшчэ ў дзіцячым садку. Разумніда Ленка Фралова палічыла яго пальцы, а ўсе астатнія затым шмат разоў прымушалі яго здымаць сандалік і гольф, каб убачыць, што ўсё так і ёсць. І нейкі трыумфальны выраз з’яўляўся у кожнага, хто затым, нязграбна падцягнуўшы да твару ўласную нагу, пераконваўся, што ў яго столькі пальцаў, колькі і павінна быць.

Выхавацелька перапыняла дзіцячую цікаўнасць, але Антон неяк выпадкова падслухаў, як яна сама з нянькай абгаворвала яго чатыры пальчыкі. Мама пра гемангіёму меркавала так: “Доктар казаў, што дабраякасная. Можа, потым сама разыдзецца. А калі зрабідь аперацыю - шрамы застануцца. Ды і што гэта за трагедыя для мужыка?” А пра пальцы - яшчэ прасцей: “Ну і што? Табе ж імі дулю не паказваць!” Пра светлыя валасы Антон маме і не заікаўся пасля таго, як яна завяла яго да доктара і той сказаў: “Вочы нармальныя - значыцца, не альбінос”.

Аднак Мутантам Антон стаў нават не таму, а зноў жа праз разумнікаў. Мішка Шпак, калі даведаўся, што маді Антона родам з Гомельскай вобласці, пачаў называць яго Чарнобыльцам. І ледзь не вішчаў ад шчасця, калі са скарачэння прозвішча-імені (Мутны Антон) у яго свядомасці ўзнік Мутант.

А ў Ажарцах Мутных - кожны трэці, свая вёска. Вунь дзядзька Коля, мамін брат, - таксама Мутны. Свойскі ён чалавек, дзядзька: хочаш Колем называй, хочаш дзядзькам - нармальна рэагуе. У дзядзькі Колі сваё кафэ: “Тэрыторыя” называецца. А над кафэ спадарожнікавая антэна стаіць. І “Космас-TV” ловіць, і да Інтэрнэта падключана. Дзядзька Коля дыскатэкі ўвечары ладзідь, а ў офісе відак прадуе ледзь не з абеду - як управяцца па гаспадарцы з жонкай, цёткай Марынай. І на компе пагуляць можна. У офіс да Колі карыфаны заходзяць: надымяць, выпіваюць падіху. Участковы, Уладзімір Пятровіч, часам наведваецца. Коля так нахабненька пытаецца: “Сумнавата без бабы, Пятровіч?” А ўчастковы ўсміхаецца: “Што ў хаде сядзець? Народ у цябе, значыцца, і я тут быць павінен”. Выпіваць у офісе не перашкаджае, але сам адмаўляецца - спасылаецца на язву.