Пераканадь Хабірта не ўдавалася. Пры ўсёй няўпэўненасці ён усё ж быў рэконам. Антон рызыкнуў. Ён сцягнуў шлемафон і закрычаў:
- Хабірт, глядзі на мяне! Хіба я падобны на вас? Я не павінен быць з вамі, і я не пайду з вамі!
Хабірт і яго мілты з агідай і цікаўнасцю разглядалі твар Антона.
- Надзень шлем, Мутант. Іанізацыя Эорты загубіць цябе.
- Да лямпачкі мне вашая іанізацыя! Ты што, не бачыш, хто я
такі?!
- Анофер. Мярзотны, агідны анофер, няздольны працаваць у камандзе. Са сплюснутай галавой і тоўстымі крывымі нагамі. З грубым голасам і невыразнымі думкамі. Такімі вас робідь прыцяжэнне на вашым мацерыку, што трымаецца на ртутнай пліце. І каб не твае жоўтыя валасы і пігментная пляма, якія сведчадь аб тым, што ты з Латыкруста, я б нават мог палічыць цябе за эарцяніна. Мярзотнага, агіднага эарцяніна.
Тут разгубіўся Антон. Ён зразумеў, што мурэфы па-ранейшаму лічадь яго сваім.
- Я не магу пайсці з вамі. У мяне свая місія!
Хабірт не ведаў, што рабіць. Чыны ў іх былі аднолькавыя, а аноферы на Латыкрусце даўно адваявалі сабе права, каб да іх ставіліся як да роўных. Ён выйшаў на сувязь асабіста з Атэнам. Той аблаяў анофераў увогуле і Мутанта канкрэтна, загадаў турбавадь выключна па экстранных пытаннях і закончыў:
- Кінь яго, Хабірт. Мы не маем права прымушаць іншых мурэфаў. Аноферы і сапраўды запатрабавалі сабе асобны статус у гэтай экспедыцыі. Адкажа за ўсё перад Лігай Латыкруста. Дачакайцеся мілта Гобера і ідзіце на Чацвёртае поле. Скончыцца энергія, сам да гізера прыпаўзе. А не, кінем на Эорце - на Латыкрусце адным вырадкам менш будзе! Урэшце, ён з шостага флаера. На базавым спейскросе ведаюць, што той згарэў. А капсулы магло і не быць. Мяне не чапайце, звязвайцеся з Ахіканам. Ты кажаш, іанізацыі не баіцца? Ну, вырадак!
Як толькі скончылася сувязь з Атэнам, у эфір з тэрміновым паведамленнем уварваўся рэкон Крост:
- На поўдні была спроба пранікнення за межы зоны эарцяніна на механічным транспартным сродку. Няўдалая, канечне. Ха-ха. Праз дзесяць гапаў групе Хабірта неабходна быць на базе для падзарадкі. Падрыхтавацца групе Берсерка.
БАБУЛЯ І МІЛТ ГОБЕР
Баба Ніна вярнулася з магазіна, дзе купіла хлеб, карамелі Антону і пачула шмат навін. Аказваецца, нейкія “серабрыстыя марсіяне” бадзяюцца па вёсцы і нават участковага хацелі з сабою забрадь, ды Зінка Рамановіч, Цыганка, не дала - сабак нацкавала. А яшчэ ветэрынар сказаў, што “серабрыстыя” на нарадзе былі, а прыляцелі сюды па жалеза. А магазіншчыца Маруся паведаміла, што пасля работы аванс калгаснікам Шыганцоў дасць. Але ж не грашыма, грошай няма, а “шыганцамі” - талонамі з пячаткаю. Бабе Ніне “шыганцы” да аднаго месца: у яе калгаснікі рублямі пазычалі - рублі няхай і вяртаюць.
І ў магазіне, і па дарозе дадому Ніна Цімафееўна спрабавала ў людзей распытадь пра “серабрыстых”, але тыя ў большасці адмоўчваліся ці казалі, што не бачылі. Але дзіўна неяк адмоўчваліся: глядзяць, а быццам і слоў тваіх не чуюць, пакуль пра што іншае не спытаеш.
Памыла бабуля Антосікаву талерку, паставіла на пліту вялікі чыгун з бульбяным лушпіннем, каб курам зварыць, і пайшла паглядзець, ці не адвязалася каза. Зачыніла дзверы, галінку ў шчапок уставіла, павярнулася да веснічак і ледзь не самлела: праз дарогу прама да яе ішоў марсіянін! Ручкі-ножкі танюсенькія, галава - як парніковы агурок! А самае дзіўнае, што ў руках марсіянін нёс яе граблі. Аб усім адразу падумала баба Ніна, а самае галоўнае - дзе ж Антосік? Яна ж яго сена варушыць паслала!
Згодна з распараджэннем рэкона Хабірта, мілт Гобер ішоў на двор, з якога анофер Мутант невядома нашто ўзяў механічны інструмент з назваю “граблі”. Эарцянка выйшла са свайго жытла, калі ён падыходзіў да веснічак. Агрэсіўнасць яе была настолькі нечаканай, што Гобер разгубіўся і адкінуў граблі. Аднак успомніў, што мурэфы - больш дасканалыя гуманоіды, чым эарцяне, і паспрабаваў выклікадь у яе пачуццё трывогі, аднак гэта прывяло да таго, што эарцянка яшчэ больш раззлавалася і ўдарыла яго граблямі. Граблі слізганулі і ўпіліся зубцамі ў зямлю, але бабуля не сунімалася. У мілтаў не было, як у рэконаў, права і магчымасці блакіраваць свядомасць мясцовага насельніцтва, але пры неабходнасці яны маглі нейтралізавадь зрок эарцян і мусілі блакіравадь той участак памяці, які ўтрымліваў інфармадыю пра мурэфаў. Свежая інфармацыя ляжала на паверхні свядомасці: выявіць і пераўтварыць яе ў нішто - задача нескладаная.
.У бабы Ніны падямнела ўваччу. Яна ледзь паспела абаперціся на граблі і адысці да лаўкі каля плота. Па дарозе на веласіпедзе ехаў Лёшка Ежнавец, сябрук Антона.