Выбрать главу

- Дзядзька Коля, з імі нешта рабіць трэба.

- А што з імі зробіш? Вунь Струневіч у горад хацеў ехадь: “Масквіч” - у шматкі, сам ляжыць, хварэе. Участковы ўвогуле без прытомнасці. Тэлефоны не прадуюць. Ды мне яны па барабану! Як іх там? Буферы.

- Мурэфы.

- Ага, а ты адкуль ведаеш?

- У мяне касцюм мурэфскі ёсць і пульт.

Наступныя хвілін дзесяць пляменнік расказваў дзядзьку ўсё, што ведаў пра мурэфаў: пачаў з паведамлення, пачутага па “Маяку’, і скончыў пасланнем, якое толькі што перакінуў па “Нэце”.

- Падскочу-падскочу да матухны. Даўно не быў - плеш праесць! А ты, карадей, нікога не бойся. Цяпер яны ўвогуле спаць пайшлі ці на падзарадку. Бачыш, і на пульце вёска чыстая, уся сінюха на Чацвёртым полі. Толькі не ідзі да іх: раптам якой электрычнасцю адгарадзіліся? Сунешся - адны вугалькі застануцца! Я іх на дыскатэку запрашаў. Кажудь: не можам, адпачынак і падзарадка. Праз два энглы. Што ты пра гэтыя энглы казаў?

Коля выцягнуў калькулятар, панадіскаў кнопкі:

- Карадей, гадзін у адзінадцаць прачнуцца. Добра, вазьмі пару шакаладзін у буфеце і ідзі дадому. Даглядай бабулю. А ў мяне дыскатэка хутка. Засумуеш - прыходзь. А з мурэфамі няхай улады разбіраюцца - за нешта ж з мяне грошы дзяруць?! А ты, блін, іх зарабі паспрабуй! Марына, дай там Антону “Снікерс” і “Топік”!

Антон падышоў да дзвярэй, калі Коля спыніў яго:

- Ану, дай яшчэ раз гэтае прычындалле .

Коля паціскаў-паторгаў пульт у руках, потым падаслаў на падваконне польскі ілюстраваны часопіс “Кабета”, паклаў на яго мурэфскі сродак сувязі, перакладу і адаптадыі пачуццяў, выцягнуў ніжнюю шуфлядку стала і ўзяў адтуль малаток.

- Адвярніся на ўсякі выпадак.

Ды-дых!

- Не разбіваецца, падла, а падаконнік трэснуў. Казлы, казаў жа, каб зверху ДСП паклалі, а не дошку! А запальнічкай? Не гарыць, бляха-муха! А нажнічкамі? Елкі-палкі! І касцюмы ў іх такія ж? Фугасам хрэн возьмеш!

Дома, за кампотам з чарніц, Антон зрабіў яшчэ адно адкрыццё: натрапіў на камбінацыю на пульце, якая магла прыбраць з плана яго ўласнае абазначэнне - ярка-зялёную кропку - і па сутнасці зрабідь нябачным для мурэфаў.

НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ

Зранку бабуля паслала Антона акучваць бульбу: надвор’е спякотнае - каб не пагарэла. Сама Ніна Цімафееўна корпалася ў агародзе: памідоры палівала.

Т олькі ў дзве гадзіны, стомлена цягнучы за сабой гачку, Антон даплёўся дахаты. Баба Ніна прыгатавала смачны халаднік і катлеты.

Прапанову адпачыць і паглядзець тэлевізар Антон тактоўна адхіліў: вельмі хаделася зноў пераўвасобіцца ў рэкона Мутанта.

Ужо ў тры гадзіны Антон быў на Чацвёртым полі; сёння флаеры ахоўвала добра знаёмая каманда рэкона Хабірта. Анофер паглядзеў на флаеры, пагутарыў з мілтамі. Гобер канфідэнцыяльна паведяміў Антону, што яго прадзед таксама быў аноферам і што ледгер-рэкон Атэн збіраецца пакінудь Мутанта на Эорце - няхай здыхае. У даверлівага мілта ўдалося выведаць, што ахоўнае кола вакол флаераў - пастаяннае і здымаецца ў выключных выпадках і ў асобных месцах Кростам, але кола можна прайсці ў дэф-касцюме. Эарцяне, якія свядома ці несвядома спрабуюць прайсці за ахоўнае кола, на дзесяць гапаў губляюць арыентацыю ў прасторы.

Грузавы модуль, які прыляцеў уначы, знаходзіўся за дзвесце метраў ад флаераў. На прапанову Хабірта падзарадзіцца рэкон Мутант адказаў, што аноферам радзей, чым іншым мурэфам, патрэбна падзарадка.

За гаражамі галоўмех Кавальчык з газарэзчыкам Валодзем Беркулем крышылі ржавую тэхніку. Беркуль час ад часу клаўся на траўку і глядзеў у сіняе неба - “праміў спіну’, а двое слесараў злаўчыліся з ранку пахмялідца на “шыганцы”, якія ўчора атрымалі. І ўсё ж у канцы дня тоны чатыры жалеза былі загружаны ў прычэп, які перавёз да грузавога модуля на “МТЗ-50” Андрэй Галубовіч.

Галоўны інжынер Струневіч зранку быў дома - жонка Лена з фельчаркай збівалі яму ціск. Але як толькі Анатолю Іванавічу стала лягчэй, ён схадзіў у гаражы, узяў “ЗІЛок” і перацягнуў свой скалечаны “Масквіч” у двор. Да Шурыка Кавальчыка між справамі падышоў, дэманстратыўна сплюнуў і сказаў: “Без мітусні, мэн. А я - хварэю”.

Участковы Уладзімір Пятровіч усё яшчэ быў непрытомны. Суседка, Зінка Рамановіч, даглядала яго. А фельчарка нічога зрабідь не змагла - праверыла пульс і сказала: “Спіць - і няхай сабе. У мяне такіх яшчэ чадвёра. Калісьці гэта павінна скончыцца.”

Мілты Берсерка па яго загаду прачасалі лес, зрэшты, не вельмі дбайна: прыцягнулі пару ржавых шасцяронак, знешнюю абойму падшыпніка і барану з выламанымі зубамі, што невядома як у тым лесе апынулася.