У вёсцы лютаваў Клаліт: апрадоўваў мясцовае насельніцтва. Большасць людзей ужо не бачыла мурэфаў, як і Антона, калі той быў у мурэфскім касцюме, - свядомасць іх была заблакіравана. Сабака Зінкі-Цыганкі зноў пагрыз дэф-касцюм Снава. Небарака мілт быў дастаўлены на базу. Клаліт нерваваўся і мадюкаўся па-мясцоваму на ўсіх, апроч хіба што Атэна і Лігі Латыкруста.
Крост паведамляў пра безвыніковыя спробы праезду са знешняга кола зоны дзевяці легкавікоў, мікрааўтобуса “Газель” і рэйсавага аўтобуса, а таксама аб адзінкавым малаінфарматыўным выхадзе на сувязь праз космас. Пасля “прачуханца”, зробленага Атэнам, ён заняўся ўстаноўкай блакіроўкі і на касмічную сувязь.
Хабірт, мілты якога ахоўвалі грузавы модуль і флаеры, па чарзе выклікаў групы на падзарадку.
Атэн поўнасцю даверыў кіраўнідтва сваёй групай Ахікану, які падмяняў групы, выкліканыя на падзарадку. Сам ледгер-рэкон па- ранейшаму працаваў з Шыганцовым і бухгалтаркай. Тэхніка ў поле зноў не выйшла: старшыня на нарадзе аб’явіў выхадны дзень, і ніхто не стаў з ім спрачацца. Ахікан з нуды наведаўся ў магазін і напалохаў прадаўшчыцу Марусю словамі “кантрольная пакупка”, якія запазычыў са свядомасці захмеленага дзеда Міхала, былога рэвізора.
Фермер Прахарэнка да абеду быў на грэчцы, а пасля абеду даглядаў скадіну. Рэакцыя “я вас, артысты, трасца з халерай вашай матцы” сведчыла аб непрымірымай агрэсіі, а метал, які меў Прахарэнка, мурэфы палічылі дробяззю, на якую не варта было марнаваць энергію.
Антон схадзіў да дзядзькі Колі дадому: той скардзіўся, што не прыехалі драздовіцкія прадпрымальнікі з прадуктамі на “Газелі” і што “мабіла накрылася”. “Трэба нешта рабіць з гэтымі вырадкамі! Калі да пятніды не прывязудь - кранты! У мяне бізнес, мне прастойваць не рэзон. Да мяне людзі прыходзяць - я іх сустракадь павінен. На выхадныя з усяго раёна моладзь збіраецца, а ў нас тут электрапасткі ўсякія мурэфскія - не прарвешся. Ды і ў магазіне хутка хлеб і пойла скончыцца. Прыходзь увечары, паэксперыментуем з тваім пультам”.
“ВЕСНІК”
Галоўны рэдактар “Драздовіцкага весніка” Ягор Кажадубцаў праводзіў аператыўку:
- Нам даверылі разабрацца са становішчам у калгасе “40 гадоў Кастрычніку’. Ну, гэта вёска Ажарцы, вы ведаеце. Ужо трэці дзень не прыходзяць зводкі з палёў, няма сувязі з кіраўнідтвам калгаса. Аднак, што б там ні адбывалася, матэрыял у нумар без узгаднення з раённымі ўладамі не даваць. Ты, Нікідін, малады, на пад’ём лёгкі - вось і наперад. Бяры дыктафон, “Жыгуль” і ляці. Правы не забудзься ўзяць! А то зноў адмазвадь цябе прыйдзецца. І ніякай самадзейнасці
- ні слова, ні паўслова гэтым “незалежным грантасосам” - самі разбяромся.
Яшчэ Кажадубцаў “праехаўся бульдозерам” па недахопах і памылках у апошнім нумары, даў агульныя рэкамендацыі па наступным, затым адпусціў усіх, ціхенька зачыніў дзверы на зашчапку, выцягнуў з шафкі графінчык з каньяком, наліў чарачку, дзеля самаапраўдання патрымаўся за сэрца - і глынуў.
.У карэспандэнта “Весніка” Сашы Нікідіна ў “Незалежнай думцы”, рэгіянальнай газеце, рэдакцыя якой месцілася тут жа, у Драздовічах, прадаваў былы аднакурснік Сяргей Плюшчанка, які ўзяў “свабодны” дыплом. Саша доўга намагаўся знайсці кампраміс паміж службовай этыкай і пачудцём таварыскасці. Урэшце, рэпартаж будзе пасрэдны: ну на АТС непаладкі, ну калгаснікі п’янствуюць. А пасля “прычэсвання” артыкула галоўным ад яго застанецца такі “пласкач”, што будзе сорамна прозвішча сваё пад ім бачыць. А вось Плюшчанка можа так “бамбануць”, што і ў рэспубліканскай “Народнай”, куды ён так ірвецца, перадрукуюць.
Перамагло прафесійнае імкненне не даць сябе абысці. Саша схадзіў у бліжэйшы камерцыйны кіёск, купіў чыпсаў, “Спрайту’ і асядлаў “шасцёрку’.
КАНКУРЭНТЫ
Калі Нікідін ехаў па горадзе міма “незалежных”, то заўважыў Сяргея Плюшчанку, які завіхаўся вакол свайго “Опель-Кадэта”. Прадчуванне не падманула. На гравійнай дарозе, што вяла з райцэнтра ў Ажарцы, Саша заўважыў у люстэрку задняга віду, што яго даганяе канкурэнт з “Незалежнай думкі”. Зразумела, што кіраўніцтва калгаса будзе размаўляць з ім, Нікідіным, прадстаўніком дзяржаўнай прэсы. Але ў Плюшчанкі ёсць свая сетка селькараў, якія дадудь яму інфармацыю, няхай і не дасканала вывераную, аднак канкрэтную і без асцярожнага афіцыёза. Цяпер Саша адчуў, што заведама прайграе: у Сяргея рэпартаж выйдзе раней і будзе разгромным, а ў яго - праз нумар і прылізаным. Заставалася апошняе суцяшэнне: прыехаць на тэрыторыю калгаса першым. І ён глыбей удіснуў педаль акселератара.