Таму мне па вялікім рахунку было ўсё роўна, што навокал, апроч аднаго аб’екта. Змрочны будынак старажытнага замка, які велізарным шэрым гмахам узвышаўся бліз лесу, зачараваў мяне яшчэ на рэкламным праспекце. І задача была даволі простая: узысці на верхнюю вежу, з-за якой цяпер німбам уздымалася сонца. Я не ведаў, што ўбачу і аб чым даведаюся там, аднак тое, што спроба мела сэнс, уяўлялася несумненным.
Сцежка прывяла ўверх, да каваных медных дзвярэй, якія час пакрыў зялёным вокіслам. Я адсунуў засаўку, за якую хапаліся, напэўна, сотні маіх папярэднікаў, і піхнуў дзверы нагой - яны з непаслухмяна-меладычным рыпеннем адчыніліся. Напэўна, так рабілі і тыя, хто быў да мяне. Зрэшты, хопіць пра іх: калі задумадца аб тым, што адбывалася да цябе, актыўнае жыццё страчвае сэнс - і чалавецтва спыняе існаванне. Не варта глыбока заглядаць у мінулае, не варта прасякацца сапраўднай сутнасцю чалавечай. Не такімі стварыў нас Усявышні, і не быць нам такімі. Кожны пражывае жыццёвы адрэзак сам і лічыць сябе унікальным, як унікальнае і з’яўленне ў свет кожнага з нас. Таму прыступкі, якія насуперак спадзяванням павялі ў падзямелле, былі пакрытыя спрадвечным пылам, і ступаць на іх маглі толькі тыя, памяць пра каго даўно спарахнела ў цемры нябыту.
Уваходныя дзверы зачыніліся, рыпнуўшы, як падалося, нешта здзеклівае. Зрок зрабіўся непатрэбным. Да слыху даносілася толькі ўласнае дыханне, нюх лавіў усё больш слабы (з-за адаптацыі да яго) п’янкі пах затхлай вільготнай цвілі. Невядома чаму праз нейкі час вочы прывыклі да абсалютнага змроку і пачалі ўспрымадь яго як прыцемкі. “Калі ёсць спуск, то дзесьці павінна мецца лесвіда, якая вядзе ўверх”, - думаў я, блукаючы па падземным лабірынце. Дзверы, якія адчыняў, зачыняліся самі, і болей не адчыняліся. Гэта было заведама так.
Але нават калі б я паспрабаваў вярнуцца да медна-зялёных уваходных дзвярэй, то хутчэй за ўсё зблудзіўся б. Заставалася адно - ісці наперад. Чарговыя дзверы адгарадзілі мой папярэдні шлях; за паваротам вузкага калідора давялося спусціцца яшчэ ніжэй. Я спыняўся, спрабуючы здагадацца, які напрамак можа быць выйгрышным, аднак усе намаганні насуперак тэорыі верагоднасці і тэорыі лагічнага мыслення прыводзілі да таго, што любы, нават невялічкі падём суправаджаўся больш значным спускам, а спробы ўтрымадца на тым жа ўзроўні непазбежна заводзілі ў тупік. Даводзілася вяртадца і апускадца ўсё ніжэй і ніжэй.
Памкненне наверх, не кажучы пра верхнюю вежу, куды напачатку імкнуўся, здавалася не больш верагодным, чым выйгрыш у латэрэю, арганізаваную прафесійнымі махлярамі. Цяпер было не да вежы. Смерць замаячыла ў свядомасці бесцялесным неабсяжным прывідам, які паступова ахопліваў, задягваў, заглытваў.
Лесвіда завяла яшчэ ніжэй. Было зразумела, што адсюль ніхто ніколі не выходзіў. І шлях вёў нават не ў апраметную: цемра гусцела, вузейшымі станавіліся калідоры, цяжэй адчыняліся дзверы. Я адчуваў, што ў любы момант магу трапіць у тупік, з якога не будзе выйсця. Упэўненасць, што лёс не дазволідь гэтага, вылівалася, як віно з трэснутага келіха.
Ніхто не можа зразумець стан асуджанага, апроч яго самога, а ён нікому ніколі не перадасць свае эмоцыі, таму што асуджаны. Калі ж нейкае цудоўнае спалучэнне абставін падорыць выратаванне, ён таксама не паспрабуе нічога растлумачыць - спроба скончыцца крахам: няма для гэтага словаў у чалавечай мове, а нервы чалавека не вытрымаюць паўторных (нават другасных!) перажыванняў такога ўзроўню, мозг блакіруе ўспаміны, як шлагбаум перакрывае рух транспарту праз чыгуначны пераезд. І толькі начны кашмар, своечасова перапынены абуджэннем, часам верне адчуванне невыноснай пякельнай сумесі: выбухованебяспечнай пакоры і наступнай адчайнай бездапаможнасці.
Ніхто не пачуе падрабязнасцей і ад мяне. Скажу толькі, што нават не здзівіўся, калі адны з незлічоных дзвярэй вывелі на зялёны лужок пад блакітным небам і залатым сонцам: кашмар падземных лабірынтаў, куды давялося трапідь, так ці інакш хутка скончыўся б. А я даўно быў гатовы да любога зыходу.
Вочы адаптаваліся да святла, і я ўсвядоміў, што знаходжуся з адваротнага боку замка. Блытаныя калідоры і лесвіды, што вялі ўніз, урэшце паўтарылі ландшафт гары, якая ўзвышалася ад фасаднага да тылавага боку. Гэта азначала, што насуперак адчуванню я ўсё ж падымаўся ўверх. Тут таксама цёк канал, ужо ад замка, і рэчышча яго шырэла ў напрамку пасёлка.
І тут я зноў убачыў іх. Напэўна, я некалькі гадоў блукаў па змрочных замкавых сутарэннях, бо за гэты час яны ператварыліся ў прыгожых мускулістых драпежнікаў з ільснянай поўсцю. Звяры заўважылі мяне, і стала зразумела, што зараз пачнецца паляванне. Толькі пазбавіўшыся ад паўзмрочнага кашмару самотнай тугі, ад якой спынялася сэрца, я трапіў у яркі кашмар смяротнага праследавання, якое прымушала сэрца ісці ў разнос.