Выбрать главу

Такім чынам, свет сапраўды ўзнік сем тысяч гадоў таму. Што вы лічыце годам? Т рыста шэсцьдзесят пяць абаротаў Зямлі вакол сябе і адзін - вакол Сонца? Зіму-вясну-лета-восень, якія і цяпер навыварат у Паўднёвым паўшар’і і “ніяк” у зоне Экватара? Словы “і быў дзень, была ноч - дзень першы” ў маштабе дваццаці чатырох гадзін адмаўляецца ўспрымаць звычайны чалавечы розум. А святло і цемру адрозніваюць нават сляпыя. Вада з’яўляецца нейтральнай толькі па волі вашых стваральнікаў. Галоўнай жыдцёвай вадкасцю магла б аказадца і саляная кіслата, а замест кіслароду, несмяротнага для вас толькі ў сумесі з азотам, - ксенон.

Дык вось, напачатку Сусвет трымаўся на адным Слане - гравітадыі. Гэта азначае, што ўсе сістэмы Галактыкі былі нерухомыя. Раптоўны рывок, які ў вас цяпер прынята называць Вялікім Выбухам, стварыў рух, што характарызаваўся інерцыяй. З’явіўся другі Слон. Госпад высмаркаўся Галактыкай. Магнетызм, трэці Слон, узнік ад дынамікі палёту і трэння. І нарэшце, калі сілы паскарэння ўраўняліся з сіламі супрадіўлення, узнікла Чарапаха, якая падставіла свой панцыр пад Сланоў, - раўнавага. І будзе яна існавадь да таго часу, пакуль Галактыка не сутыкнецца з перашкодай і, расцёкшыся па ёй, не набудзе новую, статычную, раўнавагу. Усё, што па-за Галактыкай, агляднае, але недасяжнае. Як толькі вы навучыцеся вызначаць абсалютныя хуткасці нябесных сістэм, гэта стане зразумелым. Вы ўбачыце, што з нячутным для вашых вушэй гудам пралятаеце міма іх, практычна нерухомых, з велізарнай хуткасцю. Аднак гэта мая ўласная версія, якую не магу пацвердзіць нічым, апроч высноў, на якія ў мяне мелася дастаткова часу.

Вернемся да тэорыі стварэння свету як гісторыі планеты Зямля. Стварэнне Святла і Цемры - задача не больш складаная, чым для вас - пстрыкнуць электраўключальнікам. Вы ж ніколі не зразумееце сутнасці святла і цемры! Вы яшчэ ніяк не разумееце, што сапраўдная цемра - адсутнасць святла, якое можа даць любое адценне - ад белага да чорнага.

Праміну прадяглы перыяд першапачатковай каагуляцыі да палаючай іскры пылінак, якія надалі ёй шаравую форму. І гэта - толькі другі дзень, калі Божы Хаос прадвызначана асэнсаваным рухам стварыў Зямлю адначасова з усёй Галактыкай.

Тое, што я раскажу далей, не раз выказвалася ў апокрыфах, якія вы зацята знішчалі разам з іх аўтарамі.

Падзел зямной цвердзі, вады і неба - па-за Божай задумай, дакладней, прадвызначаны Божым Хаосам. А вось стварэнне жыцця, прычым адначасова расліннага і жывёльнага, - без сумневу заслуга дзеячаў Бога Цяперашняга і Сапраўднага. Асобна створаныя гэтыя дзве формы непазбежна загінулі б, як загінула б чалавецтва і без мужчын, і без жанчын.

Дзень трэці, так бы мовіць - этап, быў паспяхова завершаны.

Пра святло і цемру я казаў: нават крот адрознівае свячэнне ад змроку; стварэнне свяціл тлумачыцца ў святых кнітах іх аўтарамі для больш гарманічнага ўспрымання. А стварэнне жыўнасці, падобнай да сённяшняй, - асобны этап. Я не магу растлумачыць чалавечымі вобразамі, аднак што бясспрэчна: уся шматаблічнасць стацыянарных раслінных і рухомых жывёльных істот была створана не імгненна, не з першай спробы. І канчатковы варыянт быў неаднаразова адкарэктаваны. Вы знайшлі рэшткі адкідаў эксперыментаў і назвалі гэта эвалюцыяй. Але ніводная вольха, якая па вашай класіфікадыі належыць да сямейства бярозавых, ніколі не стане бярозай! І нават у сямействе акул вы знойдзеце больш разнастайнасці, чым паміж людзьмі, малпамі і саламандрамі!

Здольнасць да апладнення - ключ Божы, яйка - вока Божае, а клятчатка - асноўны матэрыял. Гэта модуль, так было задумана. На гэтым дзень пяты скончыўся. Зямля грымела ўзрывамі вулканаў, а воды Усясветнага Акіяна кіпелі ад цеплыні Іскры, якую ахутваў Попел.

І былі накіраваны на Зямлю сыны і дочкі Божыя з наказам пладзідца і ўладарыць. Баязліва ўспрыняў іх створаны Госпадам свет, бо на пачуцці перавагі і празе знішчэння грунтаваліся іхнія моц і намеры. Таму адклікаў Госпад сыноў і дочак сваіх і па ўзоры і падабенстве іхнім стварыў людзей, падарыў ім Смерць і загадаў, каб прыходзіла па іхнім Прызыве. Калі ж убачыў, што людзі жывуць даўжэй, чым патрэбна для гармоніі, пазначыў Госпад, каб Смерць прыходзіла да іх па яго Наказу. Але, калі племя людское разраслося незлічона і стаміўся Госпад сачыць за кожным асобным лёсам, загадаў ён, каб Смерць прыходзіла ў Тэрмін, вызначаны ёю самой. Аднак Смерць мудрая: яна дагэтуль чуе Прызыў і Наказ.

І пакінуў Бог на Зямлі некалькі Першалюдзей, у якіх няма тэрміну, абмежаванага Яго воляй або меркаваннем Смерці. І пазначыў іх атрыбутам бессмяротнасці, каб маглі пазнаваць сваіх пераемнікаў.