Выбрать главу

Пра тое, што цела на самай справе стала азызлым, я гаварыў. І нешта змянідь было немагчыма: калі ўдавалася пераадолець ляноту і апатыю - падсоўвала свае сюрпрызы здароўе. Дакладней, нездароўе.Спачатку я палічыў яго за маладога чалавека, накіраванага на наш камбінат ці на стажыроўку, ці з біржы.

- Сядайце. Дакументы давайце.

- Павел Андрэевіч, я - Вітэрнал, Відя.

Гэты ўдар быў мацнейшым за атрыманы два гады таму, калі на генеральнага дырэктара камерцыйнай фірмы, дзе я тады прадаваў, у маёй прысутнасці начапілі наручнікі.

Ды, напэўна, у глыбіні душы я і не забываў Віцю-Віталія, таму што адразу адрэагаваў:

- Пачакай, я дзверы зачыню. Кавы хочаш?

Вітэрнал кінуў на стол аркушык у клетку (падобных лісткоў я не бачыў гадоў дзесяць, аддаючы перавагу пісчай паперы) з інтэрваламі лічбаў 0-10, 15-25, 30-40, 45-55, 60-70, 75-85, 90-100.

- Што гэта? - Звычка пачувадца галоўным у асабістым кабінеце праяўляла сябе.

- Падумайце, вы ж некалі збіраліся быць вучоным. Уключыце

IQ.

Прайшло не больш за хвіліну, як я кінуў яму лічбы: 5, 20, 35, 50, 65, 80, 95.

- Значыць, наступным разам вы наведаеце мяне ў шэсцьдзесят пяць гадоў? Вы рызыкуеце не заспець мяне жывым: я ўжо быў на валасок ад смерці - толькі спагадная ўвага прахожых і прафесіяналізм медыкаў утрымалі мяне ад неасэнсаванага скачка на той свет.

- Інтэлект не розум, Павел Андрэевіч. У вас ёсць вольных паўгадзіны?

- А пасля работы нельга?

З цягам гадоў я стаў працаголікам і панічна баяўся змарнаваць нават хвіліну рабочага часу на асабістыя патрэбы, хоць карысці ад сваёй работы даўно не бачыў.

- Добра-добра, я пагуляю пакуль што.

- Можа, вам грошы патрэбныя? - хутчэй ветліва, чым паблажліва спытаў я.

І ўгадаў.

- Не пашкодзілі б.

Я даў Вітэрналу суму, дастатковую для вольнага баўлення часу на пару гадзін з улікам яго статусу, які вызначала яго абтрапанае адзенне.- У семнаццаць пятнадцать заходзьце. Я пропуск закажу. Між іншым, як вы прайшлі цяпер?

Вітэрнал усміхнуўся, і калі б яго твар не бачыўся на працягу жыцця ў ціхіх снах і ўдалых кашмарах, з якіх ён мяне вызваляў, давялося б палічыць яго ўсмешку праяўленнем беспардоннага нахабства.

А так я проста сказаў:

- Добра-добра, усё, пакуль. Да сустрэчы.

Гісторыя, расказаная Вітэрналам, які гэтым разам паведаміў, што яму бліжэй імя Імартал, была даволі афарыстычнай:

- Першапачаткова людзі былі падобныя на багоў не толькі знешне, але і па вечнасці жыцця. Ты памятаеш пра гэта, Павел Андрэевіч. Аднак Вярхоўны заўважыў, што чалавечая душа ў адрозненне ад боскай мае абмежяваны рэсурс. Таму ён вызначыў намінальны тэрмін жыцця і падзяліў яго на пятняттгтяттігядовыя стадыі: дзяцінства, юнадтва, маладосць, сталасць, пажылы ўзрост, старасць. Такім чынам, у кожным чалавеку праграмна закладзена ўзроставая сетка. Ці не дзіўна, што дзевяностагадовы парог пераадольвае мізэрная частка, а сто пяць гадоў перасягаюць адзінкі?

Кожнай стадыі было адведзена дзесяць гадоў, паміж стадыямі былі устаноўлены пераходныя этапы на палову стадыі - пяцігоддзе. Гэтыя пяцігоддзі - пераход з папярэдняга ўзросту ў наступны - часцяком хваравіта пераносяцца.

Менавіта таму ў дванадцадь-трынадцадь гадоў людзі збіраюцца канчаткова разабрадца з усім светам ці з сабой. І адначасова ганарацца, што да іх усё часцей звяртаюцца “хлопец”, а не ‘хлопчык”. Або - не “дзяўчынка”, а “дзяўчына”.

Менавіта таму ў двадцадь сем—дваццаць восем яны пачынаюць адчуваць, што ўзыходжанне непазбежна зменіцца спускам, і як належнае ўспрымаюць зварот “малады чалавек”. І адначасова паўнакроўна радуюцца жыццю.

Т аму ў сорак два—сорак тры гады невытлумачальныя сігналы здароўя, якое раптоўна хістанулася, выклікаюць паніку і прадчуванне завершанасці праграмы жыцця, а першы зварот “дзядзька” або “бадя” спачатку абурае, а потым настройвае на пакору. І тым не менш менавіта ў гэтыя гады прыходзіць адчуванне, што свет - у вашых руках.

Т аму ў пяцьдзесят сем—пяцьдзесят восем ханжаскі камплімент “Вы цудоўна выглядаеце!” ці “Вы ніколькі не змяніліся!” успрымаецца з удзячнай іранічнасцю, а зварот па імені дапушчальны толькі ад блізкіх або даўніх сяброў. А разуменне жыццёвых законаў выклікае радасна-помслівую зайздрасць да тых, хто маладзейшы.