Таму ў семдзесят два—семдзесят тры здзіўляешся новым напасцям, у тым ліку ненавіснай імпатэнцыі, а заадно і варыкозна- вузлаватым нагам. А паблажліва-пагардлівае “дзядуля” пасля незадаволенага сам-насам пыхкання ўспрымаецца як аксіёма. Затое пачынаеш шчыра наталяцца простымі рэчамі: сонцам, небам, дрэвамі.
Таму ў восемдзесят сем—восемдзесят восем з непрытворным спалохам глядзіш на свет, які змяніўся да непазнавальнасці, а свет з незразумелай павагай паглядае на пігментн^ія плямкі на тваім твары, якія, зрэшты, даўно абсыпалі і цела. Ты лёгка даруеш, што мала хто памятае, як цябе клічуць, мысленна шматразова выказваючы падзяку людзям хаця б за ўвагу да самога факта існавання тваёй асобы, якая раз’ядаецца жыццёвым расолам. Некалі ты скардзіўся, што ў гэтага расолу нізкая канцэнтрадыя, але цяпер гэта - атрута. Аднак тое, што ты стаіш на краі жыцця, узносідь над мітуснёй. Хоць і прыходзідь мярзотнае адчуванне, што ты турунда, чужародная рэч у грамадскім арганізме.
Сёмая стадыя - доўгажыхарства, якога могуць дасягнудь адзінкі. Лічба “шэсць”, зразумела, ніколі не была боскай.
Што асабліва цікава: усе ўзросты маюць сваю сферу ўплыву. Вас заўжды выштурхнудь з “нявашага” ўзросту, калі вы надумаецеся прэтэндавадь на камфортнае самаадчуванне ў ім. Пяцідзесяцігадовыя абзавудь “сапляком” трыццацігадовага, а трыццадігадовыя намёкам пазначадь пяцідзесяцігадовым, што тыя - старыя казлы.
А “сем” - ваша лёсавызначальная лічба. Не шчаслівая, як вы думаеце, менавіта лёсавызначальная. Чалавека помняць як асобу, калі ён пражыў не менш за сем гадоў. У сярэднім вы жывяце семдзесят гадоў (калі хочаце - семдзесят сем, калі не улічвадь адоракоўку тых, хто не ўбачыў сэнсу існавання). Семсот гадоў жыве нацыя - можаде дададь дзве сямёркі на размазаны перыяд стварэння ці скону (звычайна адзін з іх неканкрэтны). Сем тысяч гадоў здольная ўтрымадца цывілізацыя - дадайце тры сямёркі на тэрмін непасрэднай пагібелі або канчатковай страты гістарычнай памяці. Семдзесят тысяч гадоў (чатыры сямёркі - на хібнасць) - час экадыкла рэстаўрадыі кандыцыйнасці экзістэнцыі антрапаморфаў. Прасцей кажучы - перыяд змены чалавецтва як віду.
- Пачакайце хвілінку! Вы ж некалі пераконвалі мяне, што як раз сем тысяч гадоў таму за сем дзён Бог стварыў Зямлю. Адкуль цяпер “семдзесят тысяч”?
- З кожным разам ты ўсё менш кемлівы, Павел, даруй маё панібрацтва. Як трапна адзначыў адзін з вас: “Мудрасць не заўсёды прыходзіць з узростам. Бывае, што ўзрост прыходзідь адзін”. Не трэба шукаць супярэчнасці паміж сказаным раней і сённяшнім. Логіка тут зменлівая. Яе нельга прымяніць, як, скажам, медыцынскі тэрмометр для вымярэння велічыні вугла. А капронавая нітка можа быць і лёскай, і вяроўкай для бялізны, і струной, і пятлёй. Не паддайся спакусе ўбачыць выразную і дакладную карціну, на якой усё будзе зразумелым і непарушным.
Я ўсяго толькі спрабую перададь табе веды па тваёй шкале. Аднак у любым выпадку: калі вучань не разумее - настаўнік недасканалы.
Імартал вызваліў мяне ад свайго ўсёабдымнага ўплыву, і я, як муха, што выпадкова апынулася на шахматнай дошцы, зрабіў ход:
- Тым разам ты сказаў, што бессмяротны. Я бачу, што твой узрост не мяняецца. Растлумач, як ты здолеў ацалець у чарадзе несупынных войнаў, не стаць ахвярай эпідэміі або фатальнага выпадку? І, нарэшце, пры татальным уліку грамадзян, дзе ты жывеш, дзе працуеш, хто цябе кормідь?
- Усё даволі проста, Павел Андрэевіч. Войнаў і эпідэмій я пазбягаю, бо лёгка іх прадказваю. Можна лічыць, што ўсё гэта прапісана. Неймаверная мудрагелістасць гісторыі чалавецтва дыктуецца яго сутнасцю і прадказальная, як удых і выдых. Успомні юнацтва: як складана было пазбегнуць бойкі, нават калі яе не жадаеш! А пазней? Уявіце, што гэта праходзіць дзесяткі-сотні разоў! Ты ведаеш, чым разумны чалавек адрозніваецца ад мудрага? Разумны здолее выкруціцца з самай складанай сітуацыі, а мудры ў яе не трапіць.
Каб было больш зразумела, скажу, што не прысутнічаў ні пры паўстанні Спартака, ні пры адной з французскіх рэвалюцый, не ўдзельнічаў ні ў Першай, ні ў Другой сусветных войнах. Ваша Трэцяя сусветная, на парозе якой вы стаіце і якой прагнеце, хутчэй за ўсё здзівідь небывалай ператасоўкай нацый, і ахвяры яе астудзяць вашыя амбіцыі і ўраўнаважадь жаданні і магчымасці. Сальецца благая кроў.
А на планеце дастаткова месцаў, з якіх зручна назіраць за пабоішчамі і не прымаць у іх удзелу.