Выбрать главу

Пералётных птушак знішчылі сем гадоў таму. “Знішчылі” не ў прямым сэнсе слова. Дзесяцігадовага “прыручэння” з асобным утрыманнем важакоў аказалася дастаткова для знікнення інстынкту пералёту. Тыя адзінкавыя асобіны, якіх генетычная памяць прымушае “ўстадь на крыло”, праз пяцьсот-семсот кіламетраў губляюць арыентацыю і бязлітасна збіваюцца паляўнічымі як пераносчыкі птушынага шаленства. З пералётных засталіся толькі няўцямныя для чалавечага разумення крачкі, што ўпарта сноўдаюцца ад холаду да холаду і якіх здолелі абараніць “зялёныя”. Тыя ж “зялёныя” спрабуюць зноўку стварыць пералётныя калідоры - яны суправаджаюць чароды птушак на мотадэльтапланах. Усе пагадзіліся з тым, што ў птушак ёсць розум. Умоў для яго развіцця, зразумела, ніхто не збіраецца ствараць, хоць нейкія даследаванні праводзяцца.

Яшчэ пра холад - гэта істотна. Арктыкі пакуль не растаялі, аднак Грэнландыя ўжо цячэ. Наогул - халадае. А некалі візіры ўладароў называлі гэта глабальным падяпленнем!

Людзі краіны, у якой цяпер жыву, у асноўным не той расы, якая мяне ўзгадавала і да якой я належу. Тыя невысокія чорна- касавокія юнакі, якія схітраюцца непрыкметна-паважліва ківадь пры сустрэчы, мне сімпатычныя. Другая катэгорыя - рослыя, гарластыя і даўганосыя, якія, здаецца, не звяртаюць увагі ні на што, апроч сваіх кланавых адносін, - трохі раздражняе. Табе пара сыходзіць! - чуецца ў іх абыякавасці. - Мы цяпер гаспадары жыцця!” Іхнія старыя, у якіх прапіска ледзь не з тых часін, што і ў мяне, пры агульным разуменні прадэсу пацвярджаюць тое ж: “Нам пара сыходзіць! Яны - гаспадары жыцця! Дзеці.” Іхнія дзеці.

З’явіліся рэпетографы - прыборы-перакладчыкі з любой мовы. Яны шалёна папулярныя; такая папулярнасць была ў мабільных тэлефонаў на пачатку стагоддзя. Зрэшты, для таго каб падтрымлівадь уласнае існаванне, мова не патрэбная. Праўду казаў Імартал: для нас галоўнае - лічбы.

Азіяцкія краіны здымаюць энергію з барханаў, еўрапейскія - з тратуараў. Т ыя і другія - з ветракоў.

Я больш не гляджу кіно, якое па-сучаснаму называецца “сінем”. Здаецца, падобная назва была паўтара стагоддзя таму, на пачатку стварэння кіно. “Сінем” пранікае ў мозг, абмінаючы зрок і слых. Дарослыя глядзяць яго ў асноўным у час сну ці адпачынку. Моладзь - заўсёды і ўсюды. Г адоў трыццадь таму так слухалі музыку праз навушнікі пад чвяканне жуйкі. Цяпер у іх невялікія, як бы маляваныя, кружочкі на скронях. Я ад старэчага кансерватызму і з прычыны невысокай пенсіі аддаю перавагу ўласным снам - што душа параіць. Цяжкахворым таксама прапісваюць “сінем”. Напэўна, і я далучуся да агульнага павеву, калі збяруся памірадь. Пакуль што не па кішэні. Апошняе, што глядзеў з нармальных фільмаў, - “Утаймаванне Сахары’. Па мне - прымітыў на мяжы дапушчальнага, а гэтыя - з блямбамі на скронях - ледзь не пішчаць.

Асвойваецца новы від транспарту - вармобус. Гэта наземныя і падземныя эскалатары. Дакладней, сістэма эскалатараў: у цэнтральных хуткасць даволі высокая, у бакавых - мінімальная.

Трошкі пра сябе. Я кінуў курыць і цяпер шчыра не разумею, навошта курыў амаль сорак гадоў.

65

Канечне, заўсёды жывы Імартал прыйшоў, каб павіншаваць мяне з сярэдзінай пажылога ўзросту і па традыцыі выдадь якую- небудзь ашаламляльную гіпотэзу. Шчыра кажучы, не ўяўляю, чым мяне можна ўразідь ці хаця б задікавіць. І ўсё ж я чакаў яго і таму не здзівіўся, калі малады чалавек, які дапамог мне сысці са стужкі вармобуса на ўтаптаную снежную пляцоўку, вымавіў:

- Я - Віця. Магчыма, вы мяне памятаеце?

Ці помню я цябе, дзядзька Віця-Віталій-Вітэрнал-Імартал?! Як даўно мы не бачыліся?

- Я чакаў вас, Віталій. Вітэрнал. Здагадваюся, што пагасцюеце і больш не з’явіцеся. Вы ж той раз сказалі, што старасць мне не пагражае. Можа, пажывяце ў мяне? Рэдкі выпадак - кватэра на водшыбе, але без падсяленцаў: лішнія тры метры квадратныя, затое не хапае метра кубічнага. Столь нізкая. Хутка будуць зносіць. Дом аварыйны. Цяпер перанасяленне, вы ж ведаеце, толькі Аўстралія, дзякуючы англійскай каралеве. А прапіска вам патрэбна? Вы не мерзнеце? Вопратка лёгкая. Не пытаюся, як вы мяне знайшлі,

- вам усё пад сілу.

Гэта было сказана на працягу дзесяці хвілін, пакуль па- біблейску абтрапаны Віця суправаджаў мяне па слізкай красавіцкай наледзі да пад’езду.

Дома гэтым разам ён расказваў пра мільёны гадоў эвалюцыі як рэалізадыю Боскай задумы. І паведаміў, што праз пару стагоддзяў чалавечая цывілізацыя выканае сваю місію і саступіць пальму першынства нейкім пляскатым ці то майгрынам, ці то трамінам, якія будудь меншыя за чалавека ў тысячы разоў і якія даўно гаспадарадь у глыбінях Сусветнага акіяна. Інстынкт пераўтварэння прыроды ў іх развіты добра, а хутка ўзмоцніцца цяга да асваення новых тэрыторый. Дакладней, да іх захопу. Людзі і гэтыя самыя майгрыны- траміны адзін аднаго ніколі не ўбачаць з-за таго, што існуюць у занадта розных умовах.