Выбрать главу
Глыбокі вечар, як лясны ручай, Не люстраваў ніводнай зоркі... Віно было i светлае, i горкае.
ДЫЯЛОГ
Душа мая, дай адпачынак мне: Даволі песень з болем i тугою! Так хочацда ў жытнёвай старане Сябе прыўзняць мелодыяй другою!..
I чую вінаватае ў адказ: Нас абмінае радасць палахліва. Усе ж плачы сыходзяцца да нас: Відаць, зашмат на свопе нешчаслівых.
ВЯСЁЛКА
Хмары з самага ранку — набраклыя, шызыя. Дождж ад самага ранку няўтомна пялюшчыць Аж не верыцца ў золкасць за мокраю шыбаю: Ціхамірна i соладка на сэрцы трывушчым. Мілы, што тэта?!. Што ты... зусім i не плачу я. Пачакай... парушынка да вейкі прыпала... За ўсё лета ні разу вясёлкі не бачыла — Аж цяпер вось у небе асеннім заграла!..
СУГУЧЧА
He моўкне сонечнае рэха, Сугучча наша доўжыць, доўжыць Бы ты нікуды не паехаў, Бы ты ўсё побач I ўсё той жа — Пяшчотны, ўсмешлівы, шчаслівы, Увесь у песеннай уладзе — Як жаўранак над яснай нівай, Як шпак у развяснелым садзе!..
Ты ўсё, усё мне, Усё на свеце: I кліч жыцця, I прага смерці...
* * *
Ёсць адзінае выйсце — жыць, Кожнай хвілечкай даражыць. Той хвілінаю, што — з табою, Тою вечнасцю, што — без цябе. I не згледзім, як нас з любоўю Ненасытны нябыт заграбе. Не прыходзіцца наракаць. Журавінкай ірдзее пэўнасць: Застанецца па нас — напеўным Лёгкім клёнікам — цень радка. Над яго жыццяноснай галінкай Пасвятлее хоць на краплінку Сэрцу, бедамі спаласаванаму, Неўміручаму — Закаханаму.
...Як на лета пяе сінічка!.. Дзе шчэ спелае жыта!.. Дзе знічка!..
ВЫСАДКА БЭЗУ

Камсамольцам 9 «А» кл. СШ № 3 г. Белаазёрска

Дзякую за бэзавы настрой, Дарагія хлопцы i дзяўчаты! Кіне доля вам сваю пальчатку — Вы прыміце грозны выклік той!
Хай як хоча сіліцца яна Вас падмяць, скарыць любой цаною — Помніце, ў Максіма Багдановіча: «Піце чару поўную да дна»?!
Трыдзевяць зямель, трыдзевяць рэк, Безліч пастак i выпрабаванняў, Можа, будуць вам наканаваны,— Помніце пра званне: Чалавек!
Во пакуль не мірыцца душа З асыцеласцю i прыніжэннем — Чалавек не знае паражэння. Піце радасць з Зорнага Каўша!
Помніце й найслотнаю парой: Ваша доля толькі ў вас ва ўладзе. Хай буяе зорны бэз на градзе! Дзякую за бэзавы настрой!
ЖЫЦЦЁ —ЯК КАЗКА

Да партрэта Сэнт-Экзюперы

Жыццё, сапраўды, як казка: Ідзеш ад бяды да бяды. То сцюжна, то слізка, то гразка, То моташна да жуды.
Туманам забрана поле. Ідзеш ад надзей да надзей. Але не сляпая доля, Во плуг твой цябе вядзе.
Канчаецца ўсё шчасліва,— Шчаслівы ў казак канец,— Заснеш пасяродку нівы, Спакоены ўрэшце жнец.
* * *

Былі словы — як шолах травы...

Апатоль Вярцінскі
Вам сёння скажуць шмат харошых слоў, Для гэтага ёсць не адна прычына. Прыйду i я — цераз маіх паслоў: Світальны вецер, зорку, аблачыну. Калі натоміць Вас бяздарны дзень, Бясконцым здасца доўгі шэры вечар — Да золкай шыбы лёгка прыпадзе I Вас аклікне мой світальны вецер. I Вы тады расчыніце акно, I мова ветру будзе зразумета: Утканы ў долі Вашай палатно Усе калёры залатога лета. Павольна пройдзе ў Вас над галавой У час той аблачына, ціха скажа: Мінецца морак, як мінуцца ёй, I зноў пагодна будзе ў небе Вашым. Там вечна зорцы лучнасці цвісці, Той лучнасці з зямлёй, з сябрынай, з песняй, Што памагае па жыцці ісці, Што не дае душы прагоркнуць плесняй. ...Вам сёння скажуць шмат харошых слоў. А свята — нібы пяцьдзесят аерын... Я аддаю Вам трох маіх паслоў — На шчасце, i на сілу, i на веру!
* * *
Паверыла: душа заснула, I ўжо ёй не загаварыць. ...Як ад маланкі — аж хіснула: Ты!.. мерна крочыў па двары. Ішоў, i ў вокны углядаўся, Шукаў, каторае маё, I прызмерк нема ў ногі слаўся, I бледнай зоркі вастрыё У сэрца самае ўпілося!.. I знікла навалач слаты, I загула, як прорва, просінь, Куды мяне зноў рынуў ты!
* * *
Што ёсць сэнс? Няўжо адзіна справа, Што з жыццём так моцна заручыла? Дык нашто ж уваскрасаюць травы Там, дзе лугу быць i немагчыма?