Выбрать главу
Жоўтая музыка
Артымовіч Надзея
Іслач 1991
я датыкаю старанных рукапісаў               Уладзімера Караткевіча каліграфія папера атрамант
я пішу старым бясколерным алоўкам у маіх шуфлядах хаос свету і чытаю "Імя ружы" Эко эрудыцыя класіфікацыя мрок                   і чалавек
імя ружы значыць імя ружы
* * *
расплываецца несапраўднасць                      твайго позірку чарнее твой дотык .................................. улятаю ў дзяцінства                     (які колер мае дзяцінства?) цень дзяцінства з голай малітвай                      так без адказу ісці ў лагодную несапраўдную                      прастору што называецца проста                      жыццём і невыразным фрагментам                       згубленай фатаграфіі
* * *
паэт памірае смерць гэта сон...
* * *
этыкі эстэтыкі эстэтызмы                       літаратура
не вяртаюся да Гласкі                       не перажываю                       стаю гляджу
усе адвярнуліся                       гэта стары фільм                       класіка
* * *
насычанае паветра жар я насычаная у 1969 годзе глытаю ўсіх што адвярнуліся ад чалавека Гласко Гайфа насычанасць зялёны сентыменталізм ашалелыя статысты невыносная спякота бягу голая
* * *
люблю геамэтрычныя фігуры акрэсленыя простымі простыя збудаваныя з кропак адбіваюцца ў люстры гладка і спакойна
* * *
уваходзіш у краявід з відавочным дэфэктам гэта называеш домам пажоўклай кніжкай неабходнай рэпетыцыяй перад таямнічай                                               вандроўкай
– гэты краявід з невідочным дэфектам ёсць твой
* * *
у Варшаву ляцелася ў голай непрытомнасці з мокрай незапісанай карткай
там шукалася ценю для безабаронных прадчуванняў
цяпер бачу                  асіметрычнасць сэрца                  і першага запаху
* * *
усё менш разумею са свету усё менш разумею з парогаў
я была сведкай ліцытацыі апошняга верша                         ананімнага аўтара
ён паўдакладна рысаваў у чорныя раніцы парнаграфію шклянай душы
ён быў брудны і чысты                         чысты як першы сакавіцкі луг
* * *
час уцякае час працякае немагчымасці               сплятаюцца ў вузел яшчэ выбіраю               паўдакладныя фарбы яшчэ знайду крыніцу...
* * *
і нічога не адбудзецца было ёсць будзеі нічога я не знайшла у кніжках марах жыцці каб памерці
без слоў без музыкі у маўчанні як камень кідаю перадапошні гук           гэта кепскі фон           час
* * *
банальнасць вечара гукі (анахранічная музыка) п’еш чорнае неба
асцярожна распранаеш адлеглыя адрасы
* * *
учарашні сон як стары чарнавік у якім гармонія слоў і чалавека
і таму гэты сон-чарнавік-верш без загалоўка
* * *
мы будзем вечна жыць мы будзем вечна сніць на мяжы блакітнай імглы і неба...
Беларускія паэты ў Бельску
толькі ў Бельску можна піць гарбату            сказаў малады паэт Эдзік Мазько
толькі ў Бельску у маўчанні чытаюцца вершы            сказала васільковая Данута Бічэль
і ты пабачыш у кожнай птушкі твой твар            сказаў Алесь Разанаў
* * *
вязень правінцыі спакойны камфорт глядзець праз акуляры на аматарскі спектакль дзе акцёры суфлёры              словы словы словы
вязень правінцыі спакойны так глядзець на малы тэатр
– – – – – – – – – – – – – адкажы алавяны жаўнерык як першы раз забіваецца?
* * *
першую літару я напісала             зялёным алоўкам другую літару я напісала             чорным алоўкам трэцюю літару я пішу             чырвоным атрамантам
я забываю стомленасць тваіх             белых пальцаў я забываю жоўтую музыку             „Beatles”
заўтра чысты поранак
* * *
вяртаюся ў доўгі парэзаны лістапад і нараджаюся ў белай лёгкай фарбе
самае важнае непрыкметна адплывае ўцякае ад мяне як крокі госця ў лёгкадумнай цемры
не – гэта толькі сон