Выбрать главу
* * *
Віленскіе мроі плывуць – світае выспа шчасця аддаляецца і штодзень нараджаецца як новая паэтычная фраза або музыка
– світае
* * *
меандры напісаных слоў уводзяць часамчытача і лірычнае „я” у смяротную прастору амаль без павароту           у невідочнае святло           або цень           вечны цень –
* * *
Над Бельскам шэрае неба шэры брук шэры парог забыты музык       на шэрым парозе
Бельск мястэчка памежжа мястэчка бязмежжа
на шэрым парозе стары музык заснуў
* * *
свет зачыніўся адплывае спакойнае неба і закрываўленыя цягнікі набліжаюцца да бязлюдных гарадоў таўсцеюць непатрэбныя вароны варожкі сядзяць на пустых картах
дзе агонь дзе хлеб салёны дзе жэст твой жэст абарваны ў чужым паветры дзе возера каменнае нядаўна так зялёнае дзе ціхія вершы дзе праўдзівая твая лірыка дзе наша месца глыбокае дзе нашы сны спакойныя дзе мы дзе ты дзе я
разглядаюся пульсуюць вуліцы святло ў сутаргах непатрэбнасць у маіх руках у мяне няпрошаныя нявыйграныя дні і мой голас дзікі таксама непатрэбны пяскі ляцяць у даль зоры ў пажарах
рака нясе мяне ў вір...
* * *
Не гавары Што прайшла вясна Не гавары Што забрала рака Нашы мары і кветкі. Глянь У цені нашай восеніРодзіцца Парастак зелені Надзеі Яшчэ зарана На промень сонца Але Ужо дрыжыць у паветры Толькі нам відочная Вясёлка         Заменімся мы         У іграючыя колеры         Або ў кветкі         Або ў птушкі         Або ў песні         Песні разлівістыя         Песні ціхія-ціхія         Мы створым музыку         Арыгінальную         Непаўторную         Нашу ўласную. Плывуць Набіраюць румянцоў Нашы думкі...
* * *
праплыла па вячэрнім небе Аднакрылая птушка. Праспяваў за маім акном Самотны вецер. Незнаёмы падарыў мне сёння Дзевяцімесячны каляндар ... без вясны...
* * *
Ёсць бераг Да якога ніколі не дойдзеш Ёсць праўда Якой ніколі не знойдзеш Ёсць слова Якога ніколі не ўчуеш...         Сабраў ты ўсё         І позірк людзей         Нібы шчаслівых         І стыд сяброў         Нібы шчыры.         У кішэні тваёй         Многа дробязі         На якую размяніў ты         Сваё жыццё. Дзе гэта дарога Якая была тваім сном Дзе расплыліся Дзе патанулі Твае мары і думы?
        Перад табой папялішча...
* * *
                                ад’язджаючым
ёсць такая пара перад ад'ездам калі выходзіцца з доўгага маўчання у спакой неба не змяняецца ідзеш голас вуліцы мяшаецца з чырвоным сігналам кава папяроса без смаку паўслова чужым адыходзячы ад стала         і гэта ўжо нічога не значыць пераходзіш на другую вуліцу бетон чысты а нагам як зломленым кветкам хочаш злавіць толькі адзін след         хоць такога следу няма і ступіць на іншую дарогу трымаешся ценю свайго хоць ведаеш што твой цень гэта не ты добра ведаеш як мураваць памяць белай цэглай і чытаць з акцёрскіх вачэй добра ведаеш як замкнуць вока пераступаючы яшчэ адзін парог
ёсць такая пара перад ад’ездам
* * *
Калі блізкі зраніць цябе Маўчы... Калі згасне апошні прамень надзеі                                                 ў тваім сэрцы Маўчы... Калі ўпадзеш ў палон буры Маўчы... Калі тоне твая лодка Маўчы... Калі любіш паэзію Маўчы, не гавары нікому...
* * *
з вуліц з неба з... з пекла ...і прадчуванняў ........... ........... ...........             мой верш
Слова
Як цяжка цябе знайсці У гэтым гомане Тупее слых...
        А калі прыйдзе да цябе слова         Вышапчы яго як найцішэй
Бо ў гэтым гомане Тупее слых...
* * *
паэты паміраюць тады калі першы раз заблудзіць жывое слова і разаб’ецца пшанічнае рэха аб камень паэты паміраюць тады калі ўсміхаецца добры час для паперы
паэты паміраюць тады калі знойдзены дакладныя адрасы
        сытыя жэсты
паэты паміраюць тады         калі нараджаюцца чорныя лістапады – – –
* * *
Лістапад расплыўся Як вулканічная лава Што зраўняла прастор. Лістапад расплыўся Зраўняў ўсе мае дні. Дні мёртвыя Дні неспакойныя Дні без дзён і начэй. Мёртвы мозг цяжыць Трохвугольнікам молатых каменняў Пульс перастае біць...
Лістапад, я люблю цябе...a
* * *
ікона лістападаўскі снег блакітны ранак
сон аднакрылы і лёгкі у блакітным люстры