Выбрать главу
Ворагу свайму ў труну не плюйце — Ён ужо адваяваўся тут. Хай ідзе ў апопші шлях па-людску. Там яго чакае Страшны суд.
I якім бы ён ні быў увішным, Як бы ні куражыўся сп'яна, Там нарэшце Перад Усявышнім Ён за ўсё расплоціцца спаўна...
***
Так мне хочацца заўсёды, Каб з фартунаю самою Мы не толькі мелі згоду, А жылі адной сям'ёю.
Каб сваю адметнасць неслі Мы не толькі ў вымаўленні, Перад матчынаю песняй Стаўшы моўчкі на калені.
Каб мы ўсе не забывалі, Як да светлага прычасця — Да прадзедавых падвалін Сэрцам стомленым прыпасці.
Не саромеліся ўскрыку I скупой слязы гарачай, Калі ў радасці вялікай Ці ў бядзе Душа заплача.
I каб выстаялі Нават Пад касмічнай перагрузкай 3 нашай доляй, Нашай славай, 3 нашай мовай беларускай.
***
Паслухмяныя, мілыя дзеткі, Акуратненькія, яку кіно. Вас я ўсё ўспамінаю гэткіх, Хоць і выраслі вы даўно.
Я ў сваёй мітусні і не ўгледзеў, Як вы лёгка набралі разгон, Маладыя мае суседзі, Дзеці новых, няўтульных дзён.
Што ж вы сталі так хутка бякамі I прыслужваеце рублю, Засялілі горад сабакамі,
Утапталі кветкі ў зямлю?
Вундэркінды, Акселераты — Папрыладжваліся, аднак... Дзе тут час, Дзе тут мы вінаваты?.. Дзе тут заўтрашняй злыбеды знак?..
БІЛЬЯРД
Калі твой першы шар Улёгся ў лузе, Уверх не ўскідвай трыумфальна кій, Бо, Нібы статак неслухмяны ўлузе, Разбегліся шары ва ўсе бакі.
А твой супернік спадылба цікуе, Праходжваецца моўчкі ля бартоў. Ты здагадацца паспрабуй, Якую Паставіць пастку ён табе гатоў.
Узваж усё спрактыкаваным вокам, Прыберажы галоўны свой удар I ўверх ускінь свой кій, Калі з прыцмокам Улузу ляжа Пераможны шар...
НА СМЕРЦЬ МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА
Як нам хочацца доўга жыць! Як нам хочацца шмат пабачыць!.. А ўжо хваля да ног бяжыць, Затаіўшыся па-сабачы.
І цямнее, Як быццам хто ўкраў На матулінай пскуці свечку. I хаваецца за небакрай Горад вечны I мора вечнае.
Падкрадаецца са спіны, Свой бязлітасны час вызначае Хваля зай здрасці і маны, Недаверу, Бяссілля, Адчаю...
Пены прывідны паясок. Як прыбой, Гамана салонная... I ля вуснаў — Пясок, Пясок I вада, Як сляза, Салёная...
На Палессе Па сотнях дарог Пакацілася сонца кола... Што ж для нас ты сябе не збярог, Мі-ко-ла?!
***
Каля шляхоў гаі палаюць жоўта. Між лужынаў пятляе каляя... Як добра, Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая!
Сюды я ад сталічнага бедламу Употайкі спяшаюся ўдячы, Каб адшукаць каля дзвярэй пад лавай Да адзіноты роздумнай ключы.
Тут Мой вясковы клопат вечаровы Стамлёна абапёрся аб вушак, I весела гараць у печы дровы, I аж звініць ад цішыні ў вушах.
I не злуе мяне ўжо вокрык нейчы, Не кліча звадыяш у свой пакой. Hi вэрхалу няма, Hi калатнечы, А толькі — Вецер, Неба I спакой.
Забылася заморская вандроўка. Не сыкае трывога, Як змяя... Як добра,
Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая!..
***
Як вяртаешся дадому, Сустракае і ўначы Незабыты пах знаёмы, Што не выветрыць нічым.
Удвары, На падыходзе, Вецер радасна дыхне Свежым кропам, Што ў гародзе, I смалой, Што на сцяне.