Выбрать главу
I павее ад паветкі Сена звезенага дух. I настой мядовы ў кветкі Разліе суседні луг... Выкідай з душы ўсе страхі, Прыпыніся I пастой, Каб адчуць, Як домам пахне, Пахне роднаю зямлёй...
ПАЭТ І КАТ
Яны прыйшлі з сялянскіх хат I звычак гарадскіх не мелі — Паэт затурканы I кат, Што быў заўсёды пры партфелі.
Адзін Узносіў да нябёс Прысады родныя I ўзгоркі. Другі ж Вярнуў ад вёскі нос I кпіў з матулінай гаворкі.
Іх сцежкі розныя вялі, I розныя манілі былі. Яны сустрэліся, Калі Іх па суседству пасялілі.
Паэт Прывёў сваіх сяброў, Спяваў I рагатаў без меры. А кат Стаіўся між муроў, Надзейна зачыніўшы дзверы.
Паэт Чытаў пра шум атаў, Пра кветкі, Што цвітуць усюды. А кат У гэты час шаптаў Свае смяротныя прысуды.
Паэт захмелены Дзяўчат Прыводзіў вечарамі ў госці. I кожны раз Паэту Кат 3 тупой нянавісцю зайздросціў.
Ён быў гатоў маліцца сам На вусны юныя і косы. I на паэта Зноў пісаў Да самай раніцы даносы.
I ледзь стрымаў шчаслівы крык, Калі даведаўся пра тэта —
Што сэрца Ад згрызот і крыўд Спынілася ў грудзях паэта.
3 журбой, Узятай напракат, 3 яхіднай стоенаю ўсмешкай Каля труны паэта Кат Стаяў сярод людзей няўцешных.
Валокся ён за імі ўслед 3 мужчынскаю слязой скупою I ўсім расказваў, Што сусед Памёр, Нябога, 3 перапою.
I цешыўся — Усім на зло — Сваёю ўдачай непадсуднай. Ды толькі На душы было Чамусьці Горка і паскудна.
***
... Нясуць дзяўчаты юбіляру краскі. Прэм'ер схіляе нізка галаву... А мне не трэба афіцыйнай ласкі. Я без дзяржаўных кветак пражыву.
Жыццё мне дорыць простыя прэзенты Шумлівы лес I ціхую ваду. Адыдуць рэзідэнты, прэзідэнты. I сам я ў свет інакшы адыду.
Забудуцца праклёны і законы. Мінецца мімалётная бяда. I будзе лепшым дарам — Лес зялёны I ціхая блакітная вада...
***
Шаноўны дружа мой, Калі ўсур'ёз Прыняць усе твае самаўсхваленні, Дык трэба тут жа, Не схаваўшы слёз, Перад табою ўпасці на калені.
Ты так сябе спасціг і ацаніў, Што мы, Дурныя, Ўрэшце зразумелі: Мы б ні густых гаёў, Hi плодных ніў У родным краі Без цябе Не мелі.
Пішы гісторыю свайго жыцця, Пішы, Бо ці даўмеюцца пасля Нашчадкі У лабірынтах скрыўджанай душы Шукаць твае загадкі і пачаткі.
Каму ж, Як не табе, Вядомы лепш Вышыні ўзлёту I глыбіні цноты, Тваёй самаахвярнасці ясноты, I кожны гнеўны спіч, I мудры верш?
Цытуй сябе, Любімага, Цытуй. Хто ж, Як не ты, Збярог усе цытаты, Дзе кожны юбілей і сабантуй На строгі ўсенародны ўлік узяты?
Збяры свае прароцтвы і гразьбу, Надзеі I няспраўджаныя мары I падрыхтуй для вечнасці «Грасбух», Хай нават і ў адзіным экземпляры.
***
I ў задуменні вечаровым, I ў дзённым клопаце сваім Заўсёды быў я з родным словам, Нідзе не разлучаўся з ім.
Калі яно са мной дружыла, Я шчаслівейшы быў з людзей, I хмельна кроў бурліла ў жылах, I песня рвалася з грудзей.
Калі ж яно ўва мне змаўкала I адцалялася на міг, Я халадзеў душой завялай I быў няшчасны і нямы.
Яно, Як сонца, Без спачыну Свяціла ўсім маім гадам. Дык як жа я яго пакіну? Дык хіба ж я яго прадам?..