Выбрать главу
I не дай з душы ўспаміну Адляцець у сіняву. I тады я не загіну. I тады я аджыву.
ВЯСКОВАЯ ВЯСНА
Кожны раз вясна-красна Сумны свет раскоўвае. Ды сапраўдная вясна Толькі ў нас — Вясковая.
Тут Журбу страсае лес Шатамі намоклымі. Тут Такі пахучы бэз У дзяўчат пад вокнамі.
Тут У кожнай хаце кут 3 цешчамі нядрэмнымі. Тут Чаромху валакуць Цэлымі бярэмамі.
Тут Кляновік на сталы Жонкі ставяць ранкамі. I да вечара Буслы Кружаць над буслянкамі.
Кум на кумку Адцямна Салаўёў нацкоўвае... Вось такая ў нас вясна — Хмельная, Вясковая.
***
Я раней задумваўся не часта У штодзённай мітусні зямной: А ці ёсць яно — Людское шчасце, Ці было яно калі са мной?
Меў, здаецца, я і хлеб і сала, Роўным быў сярод гаспадароў. Толькі вось часамі не хапала Волі, Грошай, Ласкі I сяброў.
3 нядобразычліўцамі спрачаўся, Да высокіх спраў шукаў дарог, А ці бачыў хоць здалёку шчасце, Так я і не ўведаў, Далібог.
А цяпер для шчасця мне даволі — Каб пяро не выпадала з рук, I ля ног шумела жытам поле, I звінеў над галавой жаўрук.
***
Відаць, і супакоіцца пара. Ужо нахваляваўся дастаткова. I золата нясказанага слова Не лепш няшчырай згоды серабра.
Стаміўся ў лабірынтах калатні, Заблытаўся ў сілках чужой інгрыгі. I засталіся мне Сябры ды кнігі, Ды адзіноты споведныя дні.
Наперадзе — Бясконцы шлях глухі, Што ўдачы і нажытку не пазычыць. I праўды мне нямаў каго пазычыць. I нечым расплаціцца за грахі...
***
Даруйце людзям таленавітым Дзівацтвы, Выдумку I віно. Ім за будзённасцю I за бытам Жыццё, Нябачнае нам, Відно.
Душой наіўнаю і раскутай Яны адчулі раней за нас I невядомыя нам пакуты, I незнаёмы далёкі час.
Іх летуценнем I азарэннем Мы адкрываем дабро і зло: Што ўсе лічылі пустым вярзеннем Высокай ісіднаю ўзышло...
Дык не цягніце Галля бярэмы У той касцёр, Што ля іхніх ног. Грахі даруйце ім. Недарэмна Ім падарыў сваю ласку Бог.
***
Які б нам лес ні выпаў горкі, Стрываць патрэбна ўсё ў жыцці I на святло высокай зоркі, Не наракаючы, ісці.
На зло туманам і аблокам, Узняць свой твар у вышыню, Шукаючы бяссонным вокам Крупінку боскага агню.
Паўзці, Прастуючы без стомы, Без хлеба нават і вады, Праз гушчары і бураломы, Праз багавінне і груды.
Ад злямчанай травы пажухлай, Ад высахлых пахілых верб, Каб толькі зорка не патухла, Уверх карабкацца, Уверх.
I ўрэшце, Дыхаючы ледзьве, Дапасці да крутой гары, Упасці I шчасліва ўгледзець, Што зоркаўсё-такі гарыць...
***
Што ж такое дзееца на свеце? — Здрада, Як жыла, Так і жыве I вандруе весела ў карэце 3 залатым вянцом на галаве.
Ёй натхнёна ў бубны б'юць музыкі. Ёй нясуць букеты гваздзікоў. Разявакі, Як на фэст вялікі, Да яе бягуць з усіх бакоў.
У карэце, Гружанай мяхамі, Здрада ў свет імчыцца нацянькі, і смяецца, I рукой махае, Раскідае шчодра медзякі.
Праляцела паўз натоўп імгненна, Знікла з пылам за тарой крутой... I стаіць наводшыбе Сумленнасць, Што ідзе па свеце пехатой...