Выбрать главу
Тое ўсё — Як задальняй гарою. Ды, знябыўшы і сум, і бяду, Я аднойчы Асенняй парою Да забытага бэзу прыйду.
Будзе мокры лісток целяпацца. Будзе стынуць пад ветрам шчака. Будуць доўга азяблыя пальцы Маладую галінку шукаць...
***
Першым у вёсцы ў цябе пад вакном Бэз загарэўся ліловым агнём.
Быццам бы лёг на знаёмы паркан Ранішні дым ці вячэрні туман...
Горка ўздыхаюць суседкі твае, Ранняя квецень ім спаць не дае.
Бэзавым водарам вецер прапах. Бэзу пялёсткі ў цябе на губах...
***
Не судзі мяне залішне строга, Ад дурных спакус не зберагай. Нас паміраць Доўгая дарoгa I зялёны салаўіны гай.
Нам даўно з табою даспадобы На дваіх разлітая туга, Вогнішча, I цёплы дожджык дробны, I вясёлкі чыстая дуга.
I няма чаго дзяліць адчайна Hi крыніц, Hi навальніц, Hi слёз. Стала боскаю зямная тайна, Што тугім вузлом звязала лёс.
Што ж яшчэ У гэтым свеце чорным Можа нас з'яднаць і зберагчы Разам з лесам, Разам з небам зорным, 3 вогнішчам ля возера ўначы?..
***
Ты снішся мне, Далёкая такая, Як незваротнай маладосці знак. Я зноў цябе здарожана гукаю I дагукацца не магу ніяк.
Шукаю нашы даўнія сцяжыны, Што зараслі высокаю травой. I колецца мне кожны куст ажыны Маёй віной. А можа, і тваёй.
Hi злоснага дакору, Hi праклёну, Hi рэўнасці ў маёй душы няма... Маўчаць табой пасаджаныя клёны. I стыне на губах тваё імя.
***
Абцалую цябе, Абшапчу, Адагрэю, Не пушчу ні на міг У сівую зіму. Над вяршынямі сосен, Над вольным палётам барэю На далонях прызнання Да Бога самога ўзніму.
Я не дам табе слова сказаць — Я ўсе іх разгадаю. Я на вуснах тваіх Прачытаю найлепшы свой верш. Над шляхамі і снамі, Над песнямі і над гадамі Ты, Як месячык ясны, У казку маю паплывеш.
А на грэшнай зямлі Мы прысядзем пад яблыняй белай, — Я ўсе кветкі і травы Пакладу табе моўчкі да ног, Аднязнанага шчасця, Ад удачы сваёй захмялелы, Малады і наіўны, I твой раб, I твой бог...
***
Даўно забыў юначыя спакусы, Вясновы шал, Асеннюю тугу, А вось забыць твае сухія вусны I шэпат твой гарачы Не магу. Калі тваё наструненае цела Цягнулася нястрымна да майго, I ўсё ўва мне спявала і трымцела, В кроў паліў рашучасці агонь, I мне чаромхаю лясною пахлі Распушчаныя валасы твае...
Дыхне ўспамін — Як прысак неачахлы, Мне гэта ўсё зноў сэрца саграе...
***
Патушы ў сваёй душы нянавісць, Запалі ў сваёй душы любоў. Чорныя часы бываюць нават У бязгрэшных белых галубоў.
Роспачнасць і ім ламае крылле, Кідае бязлітасна на брук. Пазнавата мы з табой адкрылі, Што няма кахання без разлук.
Верылі мы доўга, што заўсёды Будзе з намі наш шчаслівы час, Што расчараванні і нязгоды Існуюць на свеце не для нас.
I прыгадваць сёння не дарэчы Боль ранейшы і папрок любы... Вунь і ў галубоў бываюць спрэчкі. Ну а мы ж з табой — не галубы...
***
Твая прысутнасць у гэтым свеце Дае стамлёнай душы надзею, Што я спаймаю блакітньі вецер, Што я аднойчы памаладзею.
I хай сустрэцца не давядзецца, I хай не спраўдзіцца мара тая, — Твая прысутнасць у гэтым свеце Мяне ў юнацтва маё вяртае.
Не маладое шаленства мая I не спайманы блакітны вецер — Мяне на грэшнай зямлі трымае Твая прысутнасць у гэтым свеце.