Выбрать главу
Я не прашуся ні да кога ў прымы, Аб крыўдах і спагадзе не крычу. Hi ў Лондане, Ні ў Мельбурне, Hi ў Рыме Прапіскі дабівацца не хачу.
Не прымяраю рускую ліўрэю. Яна мне не да твару, Далібог. Мне хочацца, Як ціхаму яўрэю, Пацалаваць бацькоўскі свой парог.
3 усіх дарог, 3 усіх далёкіх станцый, Як продак мой, Як полацкі мужык, Я буду ў хату родную вяртацца Даскону дзён, Да суджанай мяжы.
***
Справядліва ці не, Толькі ўсюды сягоння Бізнесмены ў цане, А паэты ў загоне.
Без развагі цяпер Нават мілыя дуры 3 самых розных папер Выбіраюць —купюры.
Ля бухгалтарскіх кніг Баль свой ладзяць фінансы. Маладых і старых Не цікавяць рамансы.
Людзі рвуцца да кас, Дзе скарбонка цяжкая. На паэмы заказ Толькі смех выклікае.
Ім адно б — Паспяваць Грэбсці маркі і ліры... А калі заспяваць Раптам схочуць банкіры?
Што рабіць ім тады, Дзе ўзяць песень няспетых?.. Ох, і будзе нуды На зямлі без паэтаў!
***
Я не хачу мяняць свой лес, Які ўжо мне наканаваны. Хай дзён будзённых караваны
Знікаюць за смугой нябёс.
Ён не такі ўжо і паганы — Без лішніх слоў і смешных кроз, Без помсты і прытворных слёз...
Я крыж свой без папроку нёс I бінтаваў спагадай раны. I не хачу мяняць свой лёс, Які ўжо мне наканаваны.
***
Ты і на чужыне Сінім дымам Спавіваеш мой трывожны сон. Я цябе разгадваю, Радзіма, Ад калыскі I да гэтых дзён.
Па рамонках I па іван-чаю Зноў і зноў, Захмелены, Хаджу, I глядзець мне не надакучае На твой чысты луг пасля дажджу.
Я люблю твае лясы і воды, Бальшакі I сцежкі між бяроз. Для твайго спакою і свабоды Я сяродлюдзей зычлівых рос.
Мне заранкі раннія I знічкі І сягоння Свецяцца ўваччу. Я цябе не помню ваяўнічай І пакорнай Ведаць не хачу.
Я цябе ад забыцця ўратую, Ад чужой навалы адстаю, Вечную, Адзіную, Святую Беларусь пакутную маю...
***
Калі жыццё ідзе на заканчэнне I дагарае свечка на стале, Не надавай залішняга значэння Hi лаянцы чужой, Hi пахвале.
Ты можаш сам спакойна разабрацца, Якія выбраў некалі шляхі, Дзе да вышынь цябе ўзнімала праца, Дзе ледзь не ў бездань кідалі грахі.
Ну а калі судзіць сябе не здатны, А ўсе гады — Як парахня і тло, Не ўспамінай дарма былыя даты: Лічы, Пустым жыццё тваё было...
***
Як нашы караблі Віхуры ні гайдалі, Да ўстойлівай зямлі Усё бліжэй з гадамі.
Злізала соль вада На вуснах агрубелых. I мне ўсіх тых шкада, Што збеглі ў шторм на бераг.
Хоць дружбу прадалі, Шчаслівымі не сталі. Ім месца не далі На цесным п'едэстале.
На беразе пустым Стаяць яны ў адчаі. Як Богавы лісты, Над імі кружаць чайкі.
Ім з белых караблёў Не прысылаюць позвы. I да былых сяброў Ужо вяртацца позна.
НАСЛЕДАВАННЕ ЯСЕНІНУ
Не шкадуй таго, што адбылося. Не сумуй па тым, што не прыйшло. Павуцінкаю звязала восень 3 маем Жураўлінае крыло.
Вось яна, срабрыстая, віецца У замоўклай чыстай сіняве. I яе неасцярожны вецер, Можа быць, навекі разарве.
Я яе, здаецца, не ўтрымаю. Пальцы халаднеюць ад імглы. I ляціць, Як прывітанне маю, Сумнае, апошняе «курлы»...