Выбрать главу
***
Глынуўшы ветру і прыволля, Шукаў я мудрасць і спакой У цёмным лесе, Чысты мполі, Над віратліваю ракой.
Ураз забыўшы ўсе навукі, Як голас з космасу, Лавіў Старых гаёў начныя згукі I шэпат вечаровых ніў.
Ці недзе піскнула палёўка, Ці дзяцел грукнуў па сасне, — А мне і жудасна, I лёгка, Як быццам у дзіцячым сне.
I небу хочацца маліцца, I роднай сцішанай зямлі, Што гэтак проста Таямніцы Душой спазнаць дапамаглі.
Як выкліканы боскай позвай, Стаю ў сутонні над ракой. Шчаслівы, Што, Хаця і позна, Знайшоў і мудрасць, і спакой.
***
Калі ў маіх вершах знайсці Вы раптам захочаце тое, Чаго не бывае ў жыцці, — Адкіньце жаданне пустое.
Я проста збярог між лістоў, Як памяці светлай закладкі, Засохльія кветкі гадоў I мар незавялыя згадкі.
Я проста паклікаў з вясны Наш бэзавы вецер ліловы, Яшчэ не забытыя сны, Яшчэ не сказаныя словы...
Я вас не абражу маной, Не ўражу фантазіяй смелай. Было гэта з вамі, Са мной Ці ў нашай душы набалелай...
***
Я ведаю адно: Няма на свеце
Зямлі, Дзе я хацеў бы вечна жыць, Акрамя той, Дзе сінія дасвецці I чорныя пахілыя крыжы.
Яна даўно Суседам абсмяяна I моўчкі прыняла Свой горкі лес. Ды толькі тут я Яблыкаў крамяных На ўсе гады Наследнікам натрос.
Хаця на ёй Саманадзейны гіцаль Збіраецца да скону цараваць, Я буду ёй Прыслужваць і маліцца. I сцежкі ёй Гатовы цалаваць...
***
Калі гэта скончыцца ўсё? Адкажыце, Калі гэта скончыцца? Калі з нашых душ адплыве Беспрасветная доўгая ноч? А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч.
Калі развітаемся мы 3 безнадзейнасцю лютаю? Калі ўжо На шыях сваіх Не адчуем ярма?.. А маршы грымяць. I расквечана неба салютамі. I весела пеніцца піва... А шчасця — няма.
Няўжо ад нахабнай хлусні Мы не зможам апомніцца? Няўжо мы не змыем 3 вачэй нашых Ліпкую ноч?.. А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч...
ЗДРАЙЦАМ БЕЛАРУСІ
Ну што ж, Прыходзіць час Ля новай дамавіны I вам ужо Дзяліць чыны і медалі За тое, Што даўно схілілі нізка спіны I гонар свой былы Так проста прадалі.
Вы думаеце, Мы не чуем і не бачым, Як прадзедам на здзек, На радасць прыбышу Вы з пенай на губах I з віскатам сабачым Ірвеце беларускую душу?
Забылі легка вы I продкавы магілы, I праведную кроў, I матчын запавет, Апосталаў сваіх І нават — Божа мілы! — Гаворку землякоў, 3 якой пайшлі вы ў свет.
Нібы кашулю танную, старую, Радзіму Вы кідаеце ў лабаз... Вы думаеце, Мы вам некалі даруем? Панове, Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...
***
У тупой базарнай даўцы На нязжатай паласе Занялі хрыстапрадаўцы Месцы выгадныя ўсе.
I цяпер глядзі: Нібыта Не скародзяць, Не куюць — А агульны наш набытак Вельмі бойка прадаюць.
Прадаюць і край свой горды За суседскі мех дзярма, Хто — за крэсла, Хто — за ордэн, А хто — проста задарма.
Ладзяць д'ябальскія гульні, Лапяць зношаны хамут... Што ім клопат наш агульны? Што ім наш бацькоўскі кут?
Што ім матак галашэнне I зусім пустая клець?.. Ім бы з поўнаю кішэняй На чужы кірмаш паспець.