Выбрать главу
Пакутліва Мы самі Адбядуем Увесь свой лес — Аж да шчаслівых дзён. і дом свой сіратлівы адбудуем. I песню сваю гучную складзём...
***
Калі ты жыў нямала на зямлі, Дык у сябе пытаўся хоць аднойчы: Навошта птушка пырхае ў галлі I месяц з хмаркі выплывае ўночы, Навошта вожык шастае ў кустах, Міргаюць светлячкі ў смузе вячэрняй?..
Няўжо ўсё гэта ў свеце проста так — Hi сэнсу, Hi патрэбы, Ні значэння?
А можа, гэта ўсё — He каламуць, Але падказ маўклівы, старасвецкі, Каб ты паспеў Пабачыць і пачуць, Што да цябе ўжо ўсё было на свеце, Што і табе таксама жыць лацвей, Калі звысоку не прымружваць вока, I што з табою вожыку цяплей I зорцы ў вышыні не адзінока, Што ты патрэбен Птушкам і траве, А калі клікне ў дол зямля сырая, Ты будзеш ведаць, Што твой свет жыве I што нічогаў ім не памірае...
У МАЙСТЭРНІ ЛЕАНІДА ШЧАМЯЛЁВА
...А я ні пра Галгофу, Hi пра церні Не ўспомніў нават, Калі з чорных рам Святло святое Хлынула ў майстэрні, I я паверыў, Што майстэрня — Храм.
I я стаяў, Шчаслівы і вясёлы, Нібы паломнік пасярод зямлі. I недзе блізка Лёталі анёлы, I побач Шаты райскія цвілі!...
Я быў гатовы Майстру памаліцца, Паспавядацца, Быццам святару, Бо з дрэва спасціжэння таямніцаў Счышчае ён будзёншчыны кару.
У грэшным свеце Ён святлом Патроху Выводзіць цемры ліпкую паршу, А церні ўсе I вечную Галгофу Забраў сабе ў збалелую душу.
ПАНIXIДА
Сон
Ну вось i мне ўжо ладзяць паніхіду. Каля труны расстаўлены вянкі. Стаіць начальства, Сумнае для віду. Маўчаць калегі. Плачуць сваякі.
Непадалёк ад ганаровай варты Пад сарамлівы перашэпт глухі Зайздроснік малады Зладзеявата Прыпамінае ўсе мае грахі.
Разгублены і вінаваты нейкі Сярод чужых цікаўных разявак Былы мой сябра Ціснецца да сценкі, Бліжэй не можа падысці ніяк.
А ўзад і ўперад Мой смяротны вораг — Вось нечаканка дзе, Вось дзіва з дзіў! — Каля маіх сяброў, Старых і хворых, Унурана і згорблена хадзіў.
Ён гэтак шчыра гараваў па мне, Ён гэтакім асірацелым чуўся, Што я не змог улежаць у труне, Умомант усхапіўся. I — прачнуўся.
НАРОД
Пад засядальніцкі куродым Каторы раз, Каторы год Клянуцца лідэры Народам. А хто ж ён гэтакі — Народ?
Худы п'янчужка непрытомны, Які падпёр падгнілы плот, Ці гарадскі лайдак бяздомны, Што за сабой нясе смурод, Ці злодзей, Што з завода цягне Дубовы брус I медны дрот, Ці хлус, Які пасады прагне, Ці падхалімскі вершаплёт, Ці подлы вопытны паклёпнік, Што рые пад усіх, Як крот, Ці адстаўны штабіст без клёпак Або сяржант-мардаварот?..
Няўжо ўсе гэтыя — Народ?
Калі ад іх імя клянуцца, I служаць ім, I любяць іх, Тады мне дужа страшна, Людцы, За родны край, За нас усіх. Во прывядуць у свет шырокі I не дадуць сысці на звод Паэты, Сейбіты, Прарокі — Сапраўдны наш, святы народ. Яны, А не наадварот.
СТРАХ
Вы верыце прамовам, Што на сваёй зямлі Нарэшце канчаткова Мы страх перамаглі I што ніколі болей Не ступіць на парог, Не сцісне сэрца болем Бязлітасны спалох?..
А за спіною глуха Паузе зларадны шэпт, Свідруе мозг і вуха: — За ўсімі сочыць шэф. Усе ўзнімайце лапкі, Во на любога з вас Есць у архівах папкі I рапартаў запас. Там вечар учарашні I кожны цмок i глык, I плёткі ўсе, I шашні Пастаўлены на ўлік.