Выбрать главу
I гэта ўсё аднойчы, Як выбуховы тол, He паглядзеўшы ў вочы, Вам пакладуць на стол.
I колькі б ні лячылі, А стрэс па сэрцы — Трах!.. Ну вось. А вы лічылі, Што вас не возьме страх.
СТАРЫЯ РАДЫКАЛКІ
Вы бачылі іх самі На мітынгах і ў краме — Настойлівасць, Рашучасць I імпэт. А за спіной — Нястачы, Ваенны снег гарачы I ідала вусатага партрэт.
Старыя радыкалкі Яшчэ ля рэчкі Калкі Вялі інгэграцыйныя баі. У іх у рэдыкюлі Па тры ідэйных кулі I «корачкі» інспектара ДАІ.
Яны ва ўсякім разе Дадуць любой заразе Суровы і бязлітасны адлуп. Яны дакажуць сходу Працоўнаму народу, Дзе на зямлі марксісцкай думкі пуп.
А вечарам Бабулі Зачэрпнуць суп з каструлі I чай пусты сагрэюць на пліце. I сядуць да экрана Прыслухацца старанна, Што там чарговы правадыр пляце...
ЭЛЕКТАРАТ
Ён у нас рашае шмат, Дарагі электарат, На стале ў яго заўсёды — Хлеба кус І сала шмат. Ён зусім не хоча звад, Мудры наш электарат. Кожны выбраны начальнік Для яго —
I сват, і брат.
Мае наш электарат Самагонны апарат. Ён яму для прапаганды Падыходзіць акурат. А яшчэ электарат Прызнаваць не хоча страт і сябе невінаватым Лічыць ён ва ўсім падрад.
Ды часамі сам не рад Родны наш электарат, Што загруз даўно ў балоце — Hi наперад, Hi назад...
ДЫЯЛОГ ПАЭТА 3 ФІНАНСІСТАМ
— Ад нястачы змізарнеўшы, Запытаць хачу: Чаму Вы мне плоціце за вершы Менш, Чым дворніку свайму?
— Мы клапоцімся пры гэтым Аб здароўі на зямлі: Плоцім мы ўсё менш паэтам, Каб яны ўсё менш пілі...
ПАКУЛЬ НАРОД СМЯЕЦЦА...
Мяціце з хаты смецце, Трымайце ў галаве: Пакуль народ смяецца, Ён на зямлі жыве.
Надзеяй цепляць вочы I жарт, І анекдот. Пакуль народ рагоча, Не ўмёр яшчэ народ.
I хай чужынец цягне Дурных прароцтваў мех, Ён захлынецца ў багне Пад наш агульны смех.
На мару залатую I нам даў Бог правы... Пакуль народ жартуе, Датуль народ жывы...
***
Хоць, можа, я жыццю свайму не рады I з далечы вярнуўся не ў пару, Навошта мне чужыя далягляды? Я тут і нарадзіўся, і памру.
Хай правакатар, Падхалімскі, Тонкі, Ка мне не набіваецца ў сябры, — Са мной мае бярозкі і сасонкі, Са мной мае зязюлі і бары.
Ніхто мне волі злой не прадыктуе, Ніхто не навядзе на сэрца жах. Знайду заўсёды я сцяжынку тую, Што сцішана хаваецца ў жытах.
I не бяда, Калі мяне гасцінец 3 базарным шумным цугам абміне... Не здрадзіў я матулінай хаціне. Яна прытуліць, сумнага, мяне...
***
Я думаю, Думаю, Думаю, Пытаюся «як?» і «чаму?» Пра долю цяжкую і сумную, Што выпала краю майму.
Ніколі ні подлым, Hi хіжым Не быў ён, Калі ні вазьмі. А вось Ці то Богам пакрыўджан, Ці то занядбаны людзьмі.
Як быццам нявольніцкай сеткай Аблыталі крылы яму I сілай і славай суседскай Змушаюць скарыцца ярму.
Вякамі гібее ў знямозе У смерці з жыццём на мяжы. Скубуць, Як гарох пры дарозе, Яго і сваяк, I чужы.
І поле ўзаранае зглумлена. I красак няма ў мурагу... Я думаю, Думаю, Думаю... А выйсця знайсці не магу...