Выбрать главу
— Пачэсныя займаў пасады, Як прынцыповы кіраўнік.
— Ён трошкі ў росце быў засеў Хай невялікі — Свой засеў!
— На пенсію ён пойдзе скора. Ім кіраваць — Не ведаць гора! Ён будзе ў клуб хадзіць ахвотна Бо дома ўжо сядзець маркотна!
Тут кожнага Як след ацэняць, А калі трэба,— Дык заценяць.
. . . . . . . . . . . . . .
Калі б камісію прасілі «Прафільтраваць» Свой склад на міг, Яны б, напэўна, пракацілі На вараных Сябе саміх...

ЦІХА ДРЭМЛЮЦЬ КАНСУЛЬТАНТЫ

(Часу — хоць гуляй у фанты!)
Пенсіённыя дзяды Успамінаў шлюць пуды. Хай пуды — Няма бяды! Шлюць дзяды Гады ў рады. Прачытаўшы два абзацы, Можна ў момант развязацца. «Не сіроцьце чалавецтва, Адашліце ў выдавецтва». Зноў у думках стаж лічы, Бо зайздроснікаў лычы Цягнуцца сюды Упарта. Ды зважаць на ix Не варта! Адказаць заўжды не позна, Там, дзе прозна,— Не завозна.
Трэба пільны інтарэс Праявіць да паэтэс!
Паэтэсы ў мідзі, Міні. Тут i ў жар, I ў холад кіне!
Трэба пракансультаваць, Трэба сарыентаваць, Трэба сарыентавацца. Асалода; а не праца!
Драматургаў Тут не лаюць — У тэатры адсылаюць,
Пішаш пра дзяцей, Пра школкі — Ёсць «Бярозкі», Ёсць «Вясёлкі»!
Праўда, клопаты, Калі Юбілей Махтум-Кулі, Ці Прыходзьку—пяцьдзесят (Чуць ацэнку рад Сабрат!) Думаюць, Не спяць у шапку. Пішуць тэкст, Кладуць у папку.
Кансультанты не лютуюць, Кансультанты Кансультуюць.
Аўтар малады, Ды ранні Сам рэдакцыі тараніць...

ЯК ТРАПІЦЬ НА ПРЫЁМ?

(Парады не даём)
Нібы на другой планеце, Ціха ў важным кабінеце. На стале застылі коні, Не заржуць яны ніколі. Хто, як кажуць, На кані, Прагне толькі цішыні. Тут не спяць, Не даядаюць. Засядаюць, Засядаюць... Трэба ахаваць прыроду, Паказаць сябе Народу Ці адкрыць найадмысловым Вечар нейкі уступным Словам. Баламута ўзяць у шоры, Паказаць гасцям азёрьк Спраў хапае Да адвалу. Мала дня I ночы мала! Так i ўзімку, Так i ў летку, Так пад вечар, Так i ўранку. Добра, Калі ёсць даведку Друкаваць каму На бланку Ды пахукаць на пячатку. Не,— Дык пачынай спачатку Казачку пра бацяна. Спраў нязнятых — Цаліна!
Праўда, у выпадках пажарных Ёсць сакратары па жанрах. Важкіх шыльдаў Цэлых тры. Думаюць Сакратары. Той Уласны сказ бракуе, Той Да славы шлях брукуе...
У Саюзе Цішыня. Думу думаюць Штодня.
Па паркетах Коцік Ласік Ходзіць мякка, Быццам класік...

У САЮЗЕ ЁСЦЬ ЛІТФОНД

(Памаўчым на гэты конт)
Чулыя кіраўнікі, Быццам родныя бацькі, Росцяць маладых, Бядуюць, Гнёзды Песнярам будуюць. Размяркоўваюць пуцёўкі. Тут i ў ясны дзень — Пацёмкі! Клопаты. Размах вялікі! Захацелася пазыкі — Да сяброў звярнуцца раяць. I зімой не вырвеш лёду! А дырэктары згараюць На рабоце Год ад году. Неспакойная пасада! Дыхае над вухам звада. Быццам бы Везувій, Крэсла,— Сцеражыся, Каб не стрэсла! Не ўтрымаешся, Калі ты Густ не ведаеш Эліты. ...Рушаць лавай Маналітнай Класікі, Забудзеш сон !— Як настане аксамітны Найжаданы ўсім сезон. ...Як вярці, Як ні круці — Ёсць нявесткі, Ёсць зяці! Зразумела, Што сумесна Жыць масцітым З імі цесна. Маладое пакаленне Патрабуе пашырэння. Тату з мамай — Стометроўка (Не на стартавай дарожцы!) Трэба спрыт I трэніроўка, Каб падножку Даць падножцы.