Выбрать главу
Віва, піва! Віват ячмень! Беларускай закусяць моркваю — Воўк зашыецца у кусты. Іх не ўхопіць спакуса заморская За кароценькія хвасты!
Іван Калеснік
Пішам пра мядзведзяў — пра начальства, Спакушае танны рэзананс. Як, сябры, мы забываем часта Простата ляснога грызуна.
Ды яшчэ не хутка мы, вядома, Гэта ўсё прачуем да канца. Сам нядаўна быў я несвядомы — Шапку цёплую насіў з зайца.
Толькі усмешку пры сябе трымаю, Гладжу ўласным вершам бараду. З голай галавой каля трамвая Я вячэрнім горадам прайду!

ДОБРАЯ ПАМЯЦЬ

Літаратурны мудры дзед Прыехаў на сустрэчу. Сустрэлі кветкамі як след. Стуліла зала плечы.
Бібліятэцы абласной Сталічная пашана,— Хоць год багата за cпіной, Прыехаў госць чаканы!
Бы стому ў нумары пакінуў, Пачаў адразу з успамінаў. ...У вас бібліятэкі, як палацы! Хоць атэіст, Прызнацца мушу ўслых: Што літары я вывучаў па «Святцах» Па аўтабіяграфіях святых. Кніжок цяпер, вядома, Да адвалу, Дарэмна не чытаеце маіх. Пратэставала зала трохі вяла. А голас маладзеў, Звінеў, Не ціх! Захочаш малака — У кожнай краме. За статкам я хадзіць З маленства звык. ! не пазбавіў ледзь Сустрэчы з вам! Мяне калісьці Злы папоўскі бык! A дні не йшлі, A валакліся цугам, Давіліся нішчымніцай сухой, Нялёгка йсці За саржавелым плугам, За высыхлай Крывуляю-сахой.., Ну хто, скажыце, Помніць з вас Саху?
І засынаё зала Пакрыху...

ЗІМОВЫ ЎСПАМІН ПАЭТЭСЫ

Маленства басаногае Штодзень — Далей, далей. Стаю, Патэльню соўгаю, Лью пад бліны алей,
А дзеткі ўсёй брыгадаю Паселі ля стала. Расчулена прыгадваю, Як я малой была.
...За вокнамі мяцеліца — Аж цёмна уваччу. А ў нас карова целіцца, Малодзіва хачу.
Я замужам цяперака, Рыфмую на бягу. Ды скверыка, Валерыка Забыцца не магу.
Мяце, Мяце мяцеліца — Аж цёмна уваччу. Ён ні мычыць, Hi целіцца, А я пры ім тырчу...
Мяцеліца, Малодзіва, Даўно я ўжо Валодзева...

НЕЗАДАВОЛЕНЫ

Хоць пачарней, хоць пабялей — Не за гарамі юбілей, A сеткамі заслуг не злоўлен У энцыклапедычны слоўнік.
Для помніка ўжо выбраў месца, A ці на ўвазе будзе мецца, Што ніву славы для сябе Ён засяваў, але ў сяўбе Больш спадзяваўся ён на бога, Чым на сябе, нябога?..
Світаць у думках пачало: Нашчадкі ўдзячныя ацэняць I шчодра лаўрамі аценяць Яго халоднае чало.
Партрэты важкія набудуць Усе чырвоныя куты. Трымаць труну на спінах будуць Літаратурныя кіты.
...Тады сардэчны пройдзе верад I перастануць нервы псуць, Калі яго нагамі ўперад Няўхільна ў вечнасць панясуць...

НЕТЫПОВАЯ ГІСТОРЫЯ

Любіў на сходах пастарацца. На мітынгах, на дэманстрацыях Насіў ахвотна транспаранты I выбіўся ў аспіранты.
Нібыта поле міннае (Глядзі туды-сюды!), Мінуў таіс-сяк ён мінімум За два гады.
Пра рыфму ў творах немаўлят Даследванне агораў. Не любіць жа аклад адклад, А жонка — яшчэ горай.
Зрабіўся мудрым i дадатным Філалагічным кандыдатам.
І ходзіць у выкладчыках Нахохлены, насуплены. І акуратным стаў укладчыкам Ашчаднай касы, што насупраць.